Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
хуваюць ны магілках, a паводыль. Гарадок Раснян. ЗЯЛЁЙНІЦА, -ы, ж. Атрутніца, жанчына, што атруцілася. У етый магілі ляжыць зялейніца. Бяседавічы Хоцім. ЗЯЛЕНЫЙ, прым. Зялёны. Кыла нашыя речкі вярсты на тры цягніцца шырокі зялёны лог. Глядзі-ка, ікая пысьля дожджу мураўка на вуліцы зялёныя. Мы жалі зялёныя жыта. Слаўнае Мсцісл. ЗЯЛЁПУХА, -i, ж. Зялёная, недаспелая ягада. Ніводнай спелый ягыдкі. Ныбрала зялепухыў. Хвёдараўка Краснап. ЗЯМЁЦ, зімца, м. Зямец, пчаляр. Ен зямец харошый: пчол у яго быгата. Касцюковічы. Яго толькі дражнюць «зямец», а пчол у яго зроду ні було. Барысавічы Клім. Ляксей — добрый зямец, многа пчол маіць. Хвёдараўка Краснап. Ну, які з цябе зямец, калі пчолы ў цябе ніяк ні вядуцца? Ушакі Чэрык. ЗЯМЁЦКІЙ, прым. Пчалярскі. Замецкыя прілада нібьігатыя: дымарь, сетка ды нож балыиэй. Гарадок Раснян. ЗЯМЛЩА, -ы, ж. Зямліца. Штоб столько нам зямліцы, як маем вадзіцы, дык i жыць можна було б. Гарадок Раснян. I, злучн. I. Паніўка чуць-чуць замерзла i сьнегум яе завеіла, дык ён як стаў ны яе, так i паехыў пад лёд. Бяседавічы Хоцім. Іван нос разьбіў сабе, а Ганна ў грязь вымызылась, i ўсё ета чыріз цябе. Арцёмаўка Міласл. Там пры Дунаю табуны маю, || / ciвыя, i гнядыя, і плясьнівыя й выраныя, 3 пар. песні, М. Г. 97. ІВАН-КУПАЛА, -ы, м. Купалле. Многа ёсьць казык аб зыклятых грошых, як яны ны Івана-Купала зь зямлі вылазюць. Слаўнае Мсцісл. На Івана-Купала папырыць цьвіцець, i калі сырваць етый цьвет, то будзеш ўсё чыста знаць, айдзе што ёсьць. Зоры Чэрык. ІВАНЫУЧЫРВЯЧОК, заал. Іванаў чарвячок, светлячок. На ймху многа Іванывых чырвячкоў, уночы як сьвечычкі гыраць яны. Хвёдараўка Краснап. IBIH A, -ы, ж. бат. Івіна. Івіна ўжо цьвіцець. Хвёдараўка Краснап. Спыдыбала мне a ні ель, ні сысна, || A ні ель, ні сысна, ні белыя бярёза, || Спыдыбала мне жоўтыя івіна. 3 нар. песні, M. Г. 13. ІВІРЫНЬ, прысл. Старчаком. Не сячы ў івірынь, ато тапор атломіш. Хвёдараўка Краснап. ІГЛА, -ы, ж. Ігла. Вунь ляжыць ігла, паднімі, ато ў нагу яшчэ ўлезіць. Багацькаўка Мсцісл. Адна ігла злымалысь, а другую пацірала. Ушакі Чэрык. ІГЛІЦА, -ы, ж. 1. Драўляны брусочак, што забіваецца ў прарэзаны ўпоперак дошак паз для змацавання (y дзвярах). Дзьверы зьбіты ігліцамі. Пухнава Раснян. 2. Брусок, што злучае брусы з зубамі ў баране, праходзячы праз іх. Ігліцы дубовыя ў быране — заснова. Там жа. ЗЯНКГ, -оў, мн. л. Вочы, зенкі. Ц і табе зянкі пызысланіла, што ты лезіш на дзіцёнка i ні бачыш! Барысавічы Клім. ЗЯПА, -ы, ж. Зяпа, ляпа, пасць. У выўка дужа быльшая зяпа, зразу можыць прыглытнуць ягнёнка. Слаўнае Мсцісл. ЗЯРНО, -a, н. Зярно. Ета нызываіцца ён даў: ушчыпнуў з макыва зярно. Машавая Бялынкав. Што ў тэй ступцы? || Макыва зярно! II Дзе тоя зярно? || Птушкі зьдзіўбалі. 3 пар. песні, M. Г. 150. ЗЯРЭНЦА, -a, н. Памянш. ад зярно. Зьбіраў i шчадзіў каждае зярэнца, a цяпер усё зыбралі. Сохана Мсцісл. ЗЯУКЫЦЬ, дзеясл. Разяваць рот, разность плёткі, гаварыць злое. H i хачу, каб людзі зяўкылі ны мяне. Хвёдараўка Краснап. ЗЯЦЬ, дзеясл. Ззяць. Зяіць, як сонца! Кокатава Мсцісл. Персьні так i зяюць ны пальцах. Маластоўка Краснап. ЗЯЦЬ, -я, м. Зяць. Зяць цесьця гукаў у госьці. Сапрынавічы Мсцісл. Зяць прыбыў грошы ны карову. Палуж Краснап. Іван з сваёй часьці, што зыстылася пысьля падзелу, яшчэ частку даў зяцю. Арцёмаўка Міласл. ІГОЛКА, -i, ж. Іголка. Зыцягні мне нітку ў іголку, ато я не бачу. Юркаўка Крыч. £н кылі зыкалупіць зы жывое, дык ня горш, як іголкаю. Куркаўшчына Мсцісл. ІГРА, -ы, ж. Гульня. Што ета за йгра, калі йграць, дык нада ny правільныму, а ні жульнічыць. Юркаўка Крыч. ІГРАЦЬ, дзеясл. 1. Іграць (на музычных інструментах). Прыехаў к нам арганіст, тый, што іграець на 'ргані. Жэраціно Мсцісл. У майго дзядзькі ёсьць грымахвон, дык я цяперь часта хаджу слухаць, як ён іграіць. Бяседавічы Хоцім. Твыя скрыпка добра йграіць. Белы Мох Мсцісл. 2. Гуляць (у карты ці ў другую гульню). Мы ігралі ў карты, дык ён шосткыю хацеў пакрыць дзівятку. Арцёмаўка Міласл. 3. Удзельнічаць у спектаклі. Во цікава нашы арцісты на сцэні йграюць! Пірагова Мсцісл. 4. Цвісці. Я к мыя дачушка гуляла, || Пыд аконцам рожа іграла. || Пірістала дачушка гуляці, || Пірастала i рожа іграці. 3 нар. песні, M. Г. 25. ІГРАЧ, -a, м. Музыка. Іграй, іграй,іграчу, а я табе зыплачу. Маластоўка Красная. ІГРІ'ШЧА, -a, н. Ігрышча, вечарынка моладзі з песнямі, музыкай i скокамі. Дзеўкі пашлі на ігрішча. Дубеец Касцюк. Пойдзем з табой на ігрішча. Новае Сяло Мсцісл. 1 ГРУША, -ы, ж. Груша, грушавае дрЭ' ва. Каб у майго бацюшкі || Зелін сад-віныград, II Чырвоныя вішыньня i колкыя ігруша. 3 нар. песні, M. Г. 120. ІГРУШКА, -i, ж. Груша, груша-плод. Я купіў два хунты ігрушак. Раснян. ІГРЫШЧА, -а, н. Ігрышча, вечарынка моладзі з песнямі, музыкай i скокамі. Mo
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ігрўш
11 👁
 ◀  / 512  ▶