Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
зыпаліліся, || Самі кніжычкІ зыЧыталіся. 3 нар. песні, M. Г. 69. ЗЫЧЫЦЬ, дзеясл. Зычыць, жадаць. Я дыбра яму зычу, a ён чортам глядзіць. Гібалы Касцюк. Ня зычыць ён табе шчасьця. Слаўнае Мсцісл. Іван мне зла зычыць, хочыць, штоб я саўсім прыпала. Гусарка Клім. ЗЫШКВАРІНЫЙ, прым. Засквараны, задобраны салам. Сяньні крупеня зышкваріныя, мяса щ дыстала. Краснаполле. ЗЫШКВАРІЦЬ, дзеясл. Заскварыць, задобрыць падсмажаным салам. Мала ты кашу зышкваріла. Залачоўка Краснап. ЗЬІШПАНДОРЫЦЬ, дзеясл. Моциа выцяць. Лоўка ты яму зышпандорыў поўху! Красна поллё. ЗЫШУКАЦЦА, дзеясл. Зашукацца, доўга шукаць. Маці цябе там зышукалыся, а ты сядзіш тут — бяжы ды хаты. Вярбоўка Раснян. Пріехыла Хадоска с-пыд вінца, || Зышукалыся грібінца. 3 нар. песні, M. Г. 19. ЗЫШЧАМЩЬ, дзеясл. Зашчаміць. Пыставілі пасытку ны выўка, дык пупаўся сыбака лапыю, яму лапу i зышчаміла. Арцёмаўка Міласл. ЗЫШЧАПЩЦА, дзеясл. Зашчапіцца, зачыміцца. Чаго ты ў хаці зышчапіўся i нікога ні пускаіш? Маластоўка Краснап. Эйш, зышчапіўсь адзін у хаці! Атшчыпі-тка крючок, ато дзьверы ўзлымаім. Палуж Краснап. ЗЫШЧАШЦЬ, дзеясл. 1. Зашчапіць, зачыніць дзверы на кручок. Матка наныч зышчапіла дзьверы. Палуж Краснап. 2. Шмат забраць. Рыўка ў етым дзелі быгата зышчапіла грошый. Там жа. ЗЫШЧЫКЫТАЦЬ, дзеясл. Зашчакатаць, заласкатаць. Hi хадзі ноччу поўз рякі — русалкі зышчыкытаць могуць. Высокі Бор Краснап. ЗЫЮШЬІЦЦА, дзеясл. Заюшыцца, аддаць усю ўвагу чаму-небудзь. Так зыюшылась зы работый, што ні ўгледзіла, як сьвіньні ў грады залезьлі. ГІірагова Мсцісл. ЗЫЯВЩЦА, дзеясл. З'явіцца. Нізьвесна, аткуль зыявіўся. Хвёдараўка Краснап. ЗЬБЁГЛЫЙ, прым. Збеглы. Прыблудзіўся к нам нейкі зьбеглы сыбака. Добрае Мсцісл. ЗЬБЁГЫЦЬ, дзеясл. Збегаць. Зьбегый, хлопча, прынясі вады c крыніцы, вунь пыд тым каменем. Іміркі Раснян. Пакуль ты аддыхнеш, дык я тым часым зьбегыю двору. Лешчынка Мсцісл. ЗЬБІВАЦЦА, дзеясл. Збівацца. Ігліца— ета гваздок, якім зьбіваюцца дзьверы. Пухнава Раснян. ЗЬБІВАЦЬ, дзеясл. Збіваць. Табе купляць ні нада i ні мішай — чылавек купіць хочыць, а ты цану зьбіваіш. Каробчына Мсцісл. ЗЬБІНТЭЖЫЦЦА, дзеясл. Збянтэжыцца, збіцца з тропу. Ц і ты зьбінтэжыўся? А няго ж, задурылі чыста гылаву, абступіўшы. Янава Раснян. ЗЬБІРАЦЦА, дзеясл. 1. Збірацца, зыходзіцца ў грамаду. Кожны вечыр сіляне зьбіраюцца к нашай хаце i сідзяць ны зыгувальні. Смолькаўская Буда Бялынкав. Глянь, туча зьбіраіцца — грябі скарей сена, ато намочыць. Арцёмаўка Міласл. 2. ЗбірацЦа, рьіхтавацца. ЗьбІраюцца кроёны ставіць, дык у хаце ніпырадкі. Парадзіна Мсцісл. Што ты так глядзіш ны мяне ўлякліва — усіроўна, як я зьбіраюсь цібе зьесьці. Ушакі Чэрык. Зьбірайся ды едзь, Іван, ато к поізду ні пасьпеіш. Канічы Касцюк. ЗЬБІРАЦЬ, дзеясл. Збіраць. Як брязнуў міску 'n пол, дык i чыряпкоў ні зьбярэш. Хвёдараўка Краснап. Трылісьнік бабы таксама зьбіраюць на лікарствы, толькі ня ведыю навошта. Пірагова Мсцісл. ЗЬБІТЫЙ, прым. Збіты. Дзьверы зьбіты ігліцамі. Пухнава Раснян. ЗЬБЩЦА, дзеясл. Зблудзіць. Ішоў ноччу ды з дарогі зьбіўся i залез у балота. Старае Сяло Мсцісл. Белінькій малойчык, || Аб чом зыжуріўся: || Ц і валы прісталі, || Ц і з дарогі зьбіўся. 3 нар. песні, M. Г. 117. ЗЬБЩЦА 3 ПЫНТАЛБІКУ. Збіцца з тропу, страціць здольнасць звязна мысліць. Зьбілыся з пынталыку i ні 'дкызала. Tapaшчына Мсцісл. ЗЬБІЦЬ, дзеясл. 1. Збіць, змацаваць. Рыскалолісь ночвы, нада зьбіць ці хуць зьзізаць, ато неўчым i плацьця памыць. Пячонкі Раснян. 2. Збіць, набіць. Рыгора на кірмашы зьбілі на горкі яблык, ледзь двору дайшоў. Мсціслаў. 3. Збіць (масла). Зьбіла троху масла, дык людзям i таго завідна. Там жа. 4. Збіць б'ючы, аддзяліць. Кідыў палкыю, кідыў, ледзь адну грушу зьбіў. Затоны Раснян. ЗББІЦЬВІНЫ, -ін, -аў, мн. л. Каласкі жыта, што адбіваюцца пры малацьбе. Згарні ў кучу зьбіцьвіны, a ўвечыры каню зынясеш. Горкі Краснап. ЗЬБЯЗУМІЦЬ, дзеясл. 1. Звесці з poзуму. Дзеўка зьбязуміла хлыпца! Саманевічы Касцюк. 2. Здурэць, звар'яцець. ён зьбязуміў, i яго пывязьлі ў Мыгілёў. Радзь лёў Краснап. ЗББЯНТЭЖЫНБІЙ, прым. Збянтэжаны. Кыла яго ўсі сьмяюцца, а ён стаіць зьбянтэжіный. Лютня Краснап. ЗЬБЯНТЭЖЫЦЦА, дзеясл. Ашалець, звар'яцець. Сыбака наш зьбянтэжыўсь — застрэліць нада, ато пыкусаіць каго. Хвёдараўка Краснап. ЗЬБЯНТЭЖЫЦЬ, дзеясл. Збянтэжыць. Пірістаньце, зьбянтэжылі хлыпца, той ні ведыя, каго слухыць. Высокі Бор Краснап. ЗЬВЁДЫЦЬ, дзеясл. Даведацца, дазнацца. Трэба зьведыць, ці паедзіць Іван наныч у поля. Канічы Касцюк. ЗЬВЁЗДЫЧКА, -i, ж. Зорка. На небі ніводнэй зьвёздычкі ня відна. Меншая Багацькаўка Мсцісл. Ат месічка, браціц, || Табе віднінька будзіць; || Ат зьвёздычык, браціц, II Табе весіла будзіць. 3 нар. песні, M. Г. 131. ЗЬВЁЗКА, -i, ж. Вапна. Не советую купляць у Якуба зьвёзку, яго зьвёзка плыхая. Канічы Касцюк. ЗЬВЕРАБОЙ, -ю, м. бат. Зверабой, трава. Зьверабой расьцець на межах, цьвіцець жосткім жоўтым цьветым з круглою сярэдзінкаю. Пірагова Мсцісл. На гэтай аблозі расьце многа зьверабою. Сохана Мсцісл. ЗЬВЁРСТВА, -а, н. Зверства, дзікунства. Гэтый чылавек пакызаў многа зьвер
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бючы, зваряцець, зявіцца
7 👁
 ◀  / 512  ▶