ЗЫСТЫВАЦЦА, дзеясл. Заставацда. Усе грошы правёў: зыстывалысь тры рублі, дык i на тыя купіў мыла, i цяпер, хоць зарэж, ні капейкі німа. Прусіна Касцюк. ЗЫСТЫГНАЦЦА, дзеясл. Замучыцца. Баба зыстыгналысь ат работы. Маластоўка Краснап. ЗЫСТЫНЫУЛЯЦЬ, дзеясл. Прыпыняць. Калі нада зыстыныўляць пруд, дык нада пыдняць зыставу i пувярнуць улева. Бяседавічы Хоцім. ЗЫСТЫЯЦЦА, дзеясл. Застаяцца. Конь зыстыяўся, дык цяперь бяжыць — ня 'зьдзіржаць. Меншая Багацькаўка Мсцісл. Запіўся бел-молыдзіц, j| A ён зыгуляўся, || I c красныю дзеўкыю || А ён зыстыяўся. 3 нар. песні. ЗЫСЫХАЦЬ, дзеясл. Засыхадь. Вясною ны асіні бываіць салодкій мозык, a летум ён зысыхаіць i пріврышчаіцца ў древа. Бяседавічы Хоцім. ЗЫСЬВГСТАЦЬ, дзеясл. Засвістаць. Зысьвістаў, як сылавей. Арцёмаўка Міласл. ЗЫСЬВІТАЦЬ, дзеясл. Пачаць світаць. Скора зысьвітаіць: валасажэр ужо ўніз апусьціў хвост. Гібалы Касцюк. ЗЫСЬЛЯПЁНЬНЯ, -я, н. Засляпенне. Нейкыя зысьляпеньня найшло ны мяне: ты тут стаіш, а я ня віджу. Слаўнае Мсцісл. ЗЫСЬМЯДЗІЦЬ, дзеясл. Асмаліць, апаліць. Зысьмядзіў ты свой куптан пры цяпле. Хвёдараўка Краснап. ЗЫСЬПІВАЦЬ, дзеясл. Заспяваць. Ужу жаўрынкі зысьпівалі — вісна будзіць. Kacцюковічы. ЗЫСЬЦІЛАЦЬ, дзеясл. Засцілаць. Явыр расьцець ны балотых, у возірі; ім пылыгаіцца зысьцілаць хаты на духа. Слаўнае Мсцісл. Зысьцялі настольнік, абедыць будзім. Глінь Касцюк. ЗЫСЫДІРІГАЦЦА, дзеясл. Засцерагацца. Нада засьцірігацца ат пыжару, чысьціць кымяны, астарожна абрышчацца c агнём. Слаўнае Мсиісл. ЗЫСЫДЯГНУТЫИ, прым. Засцягнутый, зашпіленый. Горя лычкым підпірязына, а мачулычкый зысьцягнута. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ЗЫСЫДЯГНУЦЬ, дзеясл. Засцягнуць, зашпіліць. Зысьцягнуў каўнер ны запынку. Сохана Мсцісл. ЗЫСЬЦЯР ё ГА, -i, ж. Засцярога, засцерагайне. Вазьмі зысьцярёгу 'т сыбак, eo етыю палку. Высокі Бор Краснап. ЗЬІСЬЦЯРЁЧ, дзеясл. Засцерагчы. Каб сусед ні зысьцярег, то пупаў бы я пуд кыня. Юркаўка Крыч. ЗЫСЯЧЬІ [засёч], дзеясл. Засячы. Маўчы, шэльма, ато скуру спушчу — зысяку на сьмерць! Мсціслаў. Чы-чы сарока, || Пріляцела здалёка, || Села, пала ны таку, || А пан кажыць: зысяку. 3 нар. песні, М. Г. 149. ЗБІТАМГЦЦА, дзеясл. Стаміцца. Я дужа зытаміўся сёньні. Палуж Краснап. ЗЫТАМЩЬ, дзеясл. Стаміць, замарыць. Пакуль ляда ўспахаў, i сам зытаміўся i кыня зытаміў. Юркаўка Крыч. ЗЫТАПШДА, дзеясл. Утапіцца, заліцца. Відзіш ету, адну сабе магілу, у ёй ляжыць утоплінік, летысь ён зытапіўсь. Бяседавічы Хоцім. ЗытАшць, дзеясл. 1. Утапіць. Тут тыкая багна, што я баюсь кыня зытапіць. Арцёмаўка Міласл. 2. Падпаліць дровы ў печы. Зытапі-ка пыдасецьця, ды харошымі драўмі, каб жыта ладна высыхла. Слаўнае Мсцісл. ЗЫТАШНЁЦЬ, дзеясл. Засумаваць. Дзіцёнык зыташнеў пу маццы. Палуж Краем ап. ЗЫТРАТА, -ы, ж. Затрата. Ета дарэмныя зытрата i сіл i грошы. Бабынічы Мсцісл. Ты яшчэ, акрымя етыга, даўжон уплаціць мне тыя зытраты, што я ны цябе зрасходуваў. Пірагова Мсцісл. ЗЫТРАЦІЦЬ, дзеясл. Затраціць. Зытраціў столькі грошы, а што будзець, яшчэ ні знаю. Высокі Бор Краснап. ЗЫТРАУКА, -i, ж. Загартоўка. Зытраўка ў етый касе дрэнныя: толькі навострыш, махнеш тры разы, i зноў нада вастрыць. Хвёдараўка Краснап. ЗЫТРІШЧЭЦЬ, дзеясл. Затрашчаць. 3 усіх бакоў зытряшчэлі пулямёты, дык мы — ходу. Слаўнае Мсцісл. ЗЫТРЯСЬЩСЯ [затрёсца], дзеясл. Затрэсціся. Паджылкі зытрясьліся — так ударыў. Хвёдараўка Краснап. ЗЬІТУШЦЦА, дзеясл. Затупіцца. Зытупілыся сусім лязо тыпыра, над а несьць у кузьню ды аттачыць. Слаўнае Мсцісл. ЗЫТУПЯНІЦЦА, дзеясл. Уперціся, не захацець. Чылавек (муж) мой зытупяніўся, як бык, i нізашто ні пашоў туды. Палуж Краснап. ЗЫТУУКАНЫЙ, прым. Затоўчаны, запраўлены салам. Зварім мы сяньні зытуўканыю крупеню з салым. Слаўнае Мсцісл. ЗЫТЫКАЦЬ, дзеясл. Затыкаць. Дзігвыра справілі такі сквіл, што хуць ты вушы зытыкай. Добрае Мсцісл. Зытыкай добра бачурку, штоб выда ні выцікала. Горкі Краснап. ЗЫТЫНАЦЬ, дзеясл. Затанаць, тапіцца. Максім бурохтыўся, бурохтыўся ў вадзе, a тады пычаў зытынаць. Маластоўка Краснап. ЗЫТЫРБАНІЦЬ, дзеясл. Аднесці штонебудзь, што бразкае. Зытырбаніў ужо блішанку туды. Хвёдараўка Краснап. ЗЫТЫУКАЦЬ, дзеясл. Затоўкваць, кідаць у гаршчок затаўку [заправу]. У нас гывядзіна ёсьць, мы ж бычка свайго резылі, зытыўкаць яшчэ ёсьць чым. Арцёмаўка Miласл. ЗЫУВАЖЫЦЬ, дзеясл. Заўважыць. Я ŭ ні зыўважыў, як ты пыдыйшоў ды мяне. Гарманава Мсцісл. ЗЫУНЫВАЦЬ, дзеясл. Засмуткаваць, засумаваць. Hi варты ён, штоб na ім так зыўнываць. Ушакі Чэрык. Hi длі цябе я caдзіла, II Жываты рядзіла; || H i длі цябе пылівала, II Серца зыўнывала. 3 нар. песні, M. Г. 151. ЗЫУСІГДА, прысл. Заўсёды. Зыўсігда мне ныравіцца езьдзіць трюшком. Слаўнае Мсцісл. ЗЫУСЯГДЫ, прысл. Заўсёды. Haŭвышшае маё шчасьце — быць зыўсягды з табою. Пірагова Мсцісл. ЗЫХАДЗІЦЦА, дзеясл. Забадзяцца, загуляцца, нахадзіцца. Дзе йта ты зыха
Дадатковыя словы
мсйісл
9 👁