Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
чую — пітухі пяюць, глянуў у вакнд — ужу зыряіць, стау сьпяшыць, штоб ды дня уйціць. Арцёмаўка Міласл. ЗЫСАЛЩЬ, дзеясл. Заправіць яду салам. Масла німа, то хуць зысаль кашу таплёным салым. Хвёдараўка Краснап. ЗЫСАЛЩЬ, дзеясл. Засаліць. Цяперь лета, ні нада жалець солі, зысаліць сала нада паболі, штоб ня спорцілысь. Бяседавічы Хоцім. ЗЫСАПЫЦЬ, дзеясл. Засапці, захрапці. Пылядзі-тка, што там такоя, конь нешта зысапыў! Палуж Краснап. ЗЫСАРОМІЦЬ, дзеясл. Засарамаціць. Ц і ж можна так? Зысароміў дзеўку, што ўся згарела ат сорыму. Залачэўка Краснап. ЗЫСАРПЫЦЬ, дзеясл. Захрапці. Коні, як пачулі выўка, ды як зысарпылі. Куркаўшчына Мсцісл. ЗЫСІДЛАЦЬ, дзеясл. Асядлаць. Зысідлаў кыня i паехыў недзе. Юркаўка Крыч. Зысідлай кыня, || Сыйіжджай з двыра, || Ты ня мой, II Я ні твыя! 3 нар. песні, M. Г. 118. ЗЫСІКАЦЬ, дзеясл. Засякаць, зацінаць, рабіць зарубку. Калі нада прівізаць вярёўку к жэрдзі, то ўсягды нада жэрдзь зысікаць, штоб вярёўка ні сыскаўзывылась. Бяседавічы Хоцім. ЗЫС1ЛЩЦА, дзеясл. Павесіцца. Сягоньні чылавек у нас хацеў зысіліцца, ужо гылаву ў пятлю засунуў, ды людзі ўбачылі. Хвёдараўка Краснап. ЗЫС1ЛЩБ, дзеясл. Забраць, захапіць. Ня дзіва, што навільнік зламіўся: засіліў зразу паўвоза гною. Бяседавічы Хоцім. ЗЫСКАБІЦЬ, дзеясл. Заскабіць, загнаць стрэмку, застраміць. Я сабе руку зыскабіў. Кокатава Мсцісл. Тут мост дужа шурпатый, скыкаць нільзя, нагу зыскабіць можна. Арцёмаўка Міласл. Зыскабіў руку, вялікую скабу зыгнаў. Хвёдараўка Красная. ЗЫСКАРОЖЫНЫЙ, прым. Заскароджаны, забаранаваны. Клін мой успахыный i зыскарожыный. Арцёмаўка Міласл. ЗЬІСКУГОЛІЦЬ, дзеясл. Заскавытаць, заплакаць уголас. Як зыскуголіла дычка ny бацьку: «А мой жа ты татычка, ны каго ты мяне пакідаіш?» Слаўнае Мсцісл. ЗЫСКЫГЫТАЦЬ, дзеясл. Заскавытаць, заенчыць. Ударылі сыбаку, дык ён зыскыгытаў. Парадзіна Мсцісл. ЗЫСЛАНПДЬ, дзеясл. Засланіць. Зысланіла грудзі, i дыхаць некуды. Гібалы Касцюк. Сырая эімля дзьвері эылігла, || Выконцы зысланіла. 3 нар. песні, M. Г. 16. ЗЫСЛАНЫИ, прым. Засланы. Мыя пасьцеля зыслана, а твыя ў біспырядку. П алуж Краснап. ЗЫСЛАЦЬ, дзеясл. Заслаць. Н у як жа гэста спаць на голый саломе — хоць бы пасьцілку дыла зыслаць. Ушакі Чэрык. Сталі сыбірацца абедаць: хызяйка зыслала настольнік i стала нырізаць хлеб. Арцёмаўка Міласл. г ЗЫСЛЫНЯЦЬ, дзеясл. Засланяць, зачыняць. Як едуць у дарогу, дык зыслыняюць печ — каб быў шчасьлівы пуць. Мсціслаў. ЗЫСЛЯПЁНЬНЯ, -я, я. Засляпенне, асляпенне. Зысьляпеньня нейкыя найшло ны мяне: гляджу i нічога ні бачу. Палуж Краснап. ЗЫСМАЛГЦЬ, дзеясл. І. Засмалщь, заліць смалою. Лодку зысмаліць нада раньшы, а тады на ваду спускаць, ато цеч будзіць. Куравічы Мсцісл. 2. Асмаліць, абпаліць (палку). Быў такей белінькій кіёчык, дык на табе, узяў ды зысмаліў канец, бульбу вымаючы з агню. Заполле Раснян. 3. Выцяць моцна. Зысмаліў Ьму ў вуха. Хвёдараўка Краснап. ЗЫСМУТНЁЦЬ, дзеясл. Стаць сумным. Пухуваўшы бацьку, дзеці зысмутнелі. П алуж Краснап. ЗЫСМУЦЩЬ, дзеясл. Засмуціць, увесьці ў смутак, сум. Яго зысмуціць ні так-то лёгка, хоць гылаву яму 'тарві, дык ён усё будзіць сьміяцца — яму i бяды мала. Бяседавічы Хоцім. ЗЫСМУЧОНЫЙ, прым. Засмучаны. Што так засмучоны стаў, ці біда якая стала з табою? Жалезніца Крыч. ЗЫСПАЦЦА, дзеясл. Заспацца, доўга спаць. Зыспаўся я трошку, нада было раней устаць. Вербеж Чэрык. Во ета хызяін pyпытлівый — да сонца ўстаніць i дзецям зыспацца ні дасьць. Слаўнае Мсцісл. ЗЫСТАВІЦЬ, дзеясл. 1. Закласці, аддаць у заклад. Нечыга ані-ні зыставіць у залог: грошы німа, a выпіць хочыцца. Слаўнае Мсцісл. 2. Пакінуць. Абыдраў крупы, а налами сабе зыставіў. Хвёдараўка Краснап. ЗЫСТАНОУКА, -i, ж. Прыпыиак. На ўсёй дарогі адна толькі зыстаноўка будзіць, npi піряезьдзі чыряз мост. Бяседавічы Хоцім. ЗЫСТАРОНКА, -i, ж. Старана, застаронак, частка гумна, дзе зложана збожжа. Зыстаронкі поўна-поўным набіты хлебым. Хвёдараўка Краснап. ЗЫСТАУКА, -i, ж. Застаўка, жэрдка, якою застаўляецца старана, каб не абвальвалася на ток салома. Пыстаў тут зыстаўкі, ато салома паедзіць на ток. Бяседавічы Хоцім. ЗЫСТАЦЦА, дзеясл. Застацца. Во прачка: гразныя пымазы так i зысталісь на кыўняры. Парадзіна Мсцісл. Хата згарела, конь здох — ён ужу цяперь навік старцым зыстанецца, ня выб'іцца ён цяперь. Арцёмаўка Міласл. Двух хлапцоў вывіў у людзі, a трэцьцій зыстаўсь неук. Палуж Краснап. ЗЫСТРЯМЩЬ, дзеясл. 1. Засарамаціць. Зыстрямілі ныпрясна хлыпца — ён там i ні быў з тымі забойцымі. Маластоўка Краснап. 2. Застраміць, загнаць стрэмку. Зыстряміў паліц i стремкі ні выцігну. Лютня Краснап. ЗЫСТУДЗЩЬ, дзеясл. Застудзіць. Дывялося мне зыстудзіць ногі ў мыкрату — цяперь во кышляю i кышляю бісьпрістанку. Слаўнае Мсцісл. ЗЫСТУКАЦЁЦЬ, дзеясл. Застукацець, загрымець. Зыстукацеў гром, як на лесьніцы. Хвёдараўка Краснап. ЗЫСТУПЩЦА, дзеясл. Заступіцца, стаць на абарону. За бедныга чылавека i зыступіцца некыму. Пухнава Раснян. ЗЫСТУШЦЬ, дзеясл. 1. Запыніць. Зыступілі ны дарозя i гвалтоўна ўсё да чыста адыбралі. Журбін Бялынкав. 2. Заступіцьна чыё-небудзь месца. Іван цяпер заступнік мой: зыступіў ны маё месца старшынёю сельсовету. Пірагова Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбіцца
9 👁
 ◀  / 512  ▶