ЗЫЙГРАЦЬ, дзеясл. Зайграць. Зыйграй мне, музыка, што-нібудзь вясёлыя, каб весіла було. Камароўка Крыч. ЗЬІЙМАЦЬ, дзеясл. 1. Займаць. Наш Васіль — ета ныстыяшчыя глымызда: ні зьдзелыць, ні скызаць, толькі мейсца эыймае. Гарманава Мсцісл. 2. Чапляцца [прыставаць). Hi зыймай мяне, ато дренна табе будзець! Высокі Бор Краснап. ЗЬІК, -a i -y, м. 1. Зык, шум ад крылляў мухі. Каровы ў сквар быяцца зыку ваднёў i іх пакусаў. Сохана Мсцісл. 2. Бегание жывёлы ад заедзі (авадні, сляпні) улетку. У жаркыю пагоду каровы падымаюць зык, тады іх дваццыць пустухоў ня ўдзержыць — бягуць куды катОрыя, Бяседавічы Хоцім. Карову б'юць за зык, а бабу за язык. Хвёдараўка Краснап. Ны кароў ныпаў зык, дык яны i пабеглі. Гібалы Касцюк. ЗЫКАБУНКА, -i, ж. Закавыка, загадка. Што ты зыкабункі выкідвыіш, кажы прама. Хвёдараўка Краснап. ЗЫКАВУЛЫК, -лка, м. Завулак, глухі куток. Я жыву ў зыкавулку, ды мяне ніхто i ні заходзіць. Кокатава Мсцісл. ЗЫКАЗЫВЫЦЬ, дзеясл. Заказваць. У мяне дужа вялікыя ступня, ні адзін бацінык у мыгазіні ня лезіць, нада зыказывыць шаўцу. Слаўнае Мсцісл. ЗЫКАЗЫНЫЙ, прым. Забаронены. Дарога тут зыказыныя, ехыць нільзя: бачыш, вешка стаіць. Маластоўка Краснап. ЗЫКАКЛЮЧКА, -i, ж. Зачэпка, замінка. Зыкаключка йкая-то ёсьць у етым дзелі. Хвёдараўка Краснап. ЗЬІКАЛЁНЫЙ, прым. Скалелы, змерзлы, прастылы. Сын вярнуўсь зь лесу зыкалёны i палез на печку грецца. Гаўрыленка Бялынкав. ЗЫКАЛЁЦЬ, дзеясл. Скалець, змерзнуць. Зыкалела я ўся, седзячы ны калёсых, думала, ні даеду двору, аж пасінела ўся. Высокі Бор Краснап. ЗЫКАЛОЦЬ, дзеясл. Закалоць. Так бег пыд гару зы канём, што аж у бок зыкалола. Слаўнае Мсцісл. ЗЫКАЛУШЦЬ, дзеясл. Падкалупнуць. Зыкалупіў спаднічэну ды пашлёпыў яе, каб ні капрызілыся. Пірагова Мсцісл. ЗЫКАНДРЫЧЫЦЬ, дзеясл. Зарэзаць, загрызці. Зыкандрычыў воўк карову. Хвёдараўка Краснап. ЗЫКАПЫЦЬ, дзеясл. Закапаць. Пысьля траскучыга марозу наступіла тыкая вотліг, што аж с крыш зыкапыла. Сохана Мсцісл. ЗЫКАРЭЦЬ, дзеясл. Забруднець. ГІлацьця зыкарэла — ня тмыіш. Хвёдараўка Краснап. ЗЫКАЦЩЦА, дзеясл. 1. Закаціцца. Г рошы зыкаціліся ў падмосьця. Палуж Краснап. 2. Зайсці (пра сонца). Ды ўжо coнійка зыкацілыся, || Мне ды мамьічкі зыхацелыся. 3 нар. песні. ЗЫКАЦІЦЬ, дзеясл. 1. Закаціць. Зыкацілі ў погріб трі бочкі гуркоў. Бакунавічы Чэрык. 2. Зараўнаваць. Мы ж ба тую дарожычку кыўрамі ўвыслалі, || Мы ж ба кылявінычкі персьнімі зыкацілі. 3 нар. песні. ЗЫКАЦЬ, дзеясл. 1. Зыкаць [звінець]. М ухі зыкаюць пы хаці. Бардзіч Краснап. 2. Бегаць ад укусаў аваднёў. Каровы ўлетку зыкаюць, пызадзіраўшы хвасты. Лапаціна Мсцісл. ЗЫКІВІРЗАЦЬ, дзеясл. Заплесці. Зыківірзаў галоўку ў лапці. Хвёдараўка Краснап. ЗЫКІЛЗАЦЬ, дзеясл. Закілзаць. Дужа ні пануківый, бо ні закілзаў. Добрае Мсцісл. ЗЫКЛАСЦА, дзеясл. Закласціся. Miхей зыклаўся з бацькым, што за дзень удваіх скосюць луг. Палуж Краснап. ЗЫКІЛЗАЦЬ, дзеясл. Закілзаць. Дужа кладзі там чэп i засунь колік, ато вецір вароты атчыніць. Бяседавічы Хоцім. Зыкладзі пыдваротніцу, каб сьвіньні ня лезьлі. Хвёдараўка Краснап. 2. Запрэгчы. Зыкладзі кыня ў вазок, паедзім к свату ў госці. Бобрыкі Мсцісл. 3. Аддаць у заклад. Нада зыкласьць кажух ды купіць хлеба. Слаўнае Мсцісл. ЗЬІКЛЯТЬІЙ, прым. Закляты. Ен мой ворыг заклятый, чаго я к яму пайду? Пірагова Мсцісл. Многа ёсьць казык аб зыклятых грошых, як яны ны Івана Купала зь зямлі вылазюць. Слаўнае Мсцісл. ЗЫКНУЦЬ, дзеясл. Пабегчы ад укусаў аваднёў. Ны кароў ныпаў зык, i мыя цёлычка за імі як зыкнула, дык толькі я яе i ўбачыў! Гібалы Касцюк. ЗЫКРАЙКА, -i, ж. Закраек, кромка. Платочык з зыкрайкый; платочык жоўцінькій, a зыкрайка, як сяребрыныя. Восаў Краснап. ЗЫКРАІЧКА, -i, ж. Памянш. ад зыкрайка. Вось штоб у етым платочку хуць малінькыя зыкраічка была, дык ба ён прыгажэй выглідаў. Бардзіч Краснап. ЗЫКРАКЬІЦЬ, дзеясл. Закракаць. Вуткі нешта зыкракылі, пыглянъ, мо сыбака пабег. Залачова Мсцісл. ЗЫКРАНУЦЬ, дзеясл. Закрануць, зачапіць. Падумаіш, скула ікая — i зыкрануць нільзя. Маляцічы Крыч. ЗЫКРАСІЦЬ, дзеясл. Зафарбаваць. Ета места нада зыкрасіць, штоб ні відна было. Лютня Краснап. ЗЫКРУЦЩЦА, дзеясл. Закруціцца. А між гор было такоя прывальля вялікыя — глянулі туды, аж гылыва зыкруцілась. Ушакі Чэрык. Мяне знінацку так ударылі поўху, што гылыва зыкруцілыся. Слаўнае Мсцісл. ЗЫКРУЦЩЬ, дзеясл. 1. Закруціць, завярцець. Зыкруці луччы анучы, ато цэўка відна. Лешчынка Мсцісл. А белыя бярозынька ваду зымуціла, || Бішчасныя мяне доля замуж зыкруціла. 3 нар. песні, М. Г. 90. ЗЫКРЫВАЦЦА, дзеясл. Зачыняцца. У іх яшчэ цэлый кубы сала стаіць, чуць крышка зыкрываіцца. Арцёмаўка Міласл. ЗЫКРЫВАЦЬ, дзеясл. Зачыняць. Зыкрывай дзяжу векым ды ідзі прынясі дроў — печ нада зьітаплівыць. Стары Дзедзін Miласл. ЗЫКУБАНЬ, -i, ж. Невялікая затока на рацэ. Зывадзісь брыдніком у закубань, там дылжна быць рыба. Хвёдараўка Краснап. ЗЫКУЁУДЗІЦЦА, дзеясл. Закінуцца, запрапасці. Куды ета маё паліто закуёўдзілысь? Сутокі Мсцісл
Дадатковыя словы
бюць
11 👁