Бяседавічы Хоцім. 2. Лаўка каля хаты. Зыгувальня, ны якой я часта сядзеў, прысланіўшысь сьпіной к хаці, уся разурылысь. Лешчынка Мсцісл. ЗЫГУКАЦІ, дзеясл. Заклікаць, гукаць. Блыгыславі, божа, || Прячыстыя маці, || Вясну зьігукаці, || Зіму зымыкаці. 3 нар. песні. ЗЫГУЛЯЦЦА, дзеясл. Загуляцца, засядзецца, забавіцца. Яму што n там ні зыгуляцца ў гысьцях ды ні зунучуваць. Арцёмаўка Міласл. ЗЫГЫВАЛІНА, -ы, ж. Прызба. 3 етыга боку хаты зыгываліна кажыцца вышы насыпына, чым з тога. Арцёмаўка Міласл. ЗЫГЬІВАЛЬНЯ, -i, ж. Прызба. Зыгывальні трэба абкласьці — зіма падыходзіць. Зарэчча Мсцісл. Сьвіньні зыгывальню кылы хаты абрылі. Брылёўка Краснап. ЗЫГЫДАЦЬ, дзеясл. 1. Загадаць, сказаць. Агура хлапец, нічога ня зьдзелыя, што зыгыдаіш. Маластоўка Краснап. 2. Загадаць загадку. Зыгыдаў ты нам зыгадку, што ŭ ні рызгыдаіш. Дубровіцы Краснап. 3. Задумаць. Зыгыдаў жа ехыць у такую бездыраж у горыд. Арцёмаўка Міласл. ЗЫГЫЛАСЩЬ, дзеясл. Заплакаць [уголас]. Добрыя дзіцянё: пывалілыся i ні плачыць, каб мой етык, дык ба ўжо зыгыласіў на ўсю хату. Гарадок Раснян. ЗЫГЫМАНЩЦА, дзеясл. Загаварыцца. Пышла к суседу ны адну мінутку, а як зыгыманілысь, дык i час прайшоў, ня ўгледзіла. Слаўнае Мсцісл. ЗЫГЫНЯЦЬ, дзеясл. Заганяць. Адзіноцтва ў гроб зыгыняіць. Пірагова Мсцісл. ЗЫГЫРАДЖЫВЫЦЬ, дзеясл. Загароджваць, гарадзіць. Калі ня хочыш, штоб сьвіньні хадзілі ў гарод, дык зыгыряджывый. Бяседавічы Хоцім. H i нада зыгыраджывыць лескыю капусту, a луччы жырдзямі. Слаўнае Мсцісл. ЗЫГЫРАДЗЩЬ, дзеясл. Загарадзіць. Стаіць нейкыя рьігізуля, у весь праход зыгырадзіла. Hy ŭ гырадзьбік з цябе, во зыгырадзіў дык зыгырадзіў! Палуж Краснап. ЗЫГЫРАДЗЩЦА, дзеясл. Загарадзіцца. Як унадзіліся сьвіньні ў гарод, ніяк ні зыгар&дзісься ад іх. Парадзіна Мсцісл. ЗЫДАБРЬІЦЬ, дзеясл. Заправіць, затаўчы, пакласці ў гаршчок затаўку. Зыдабры гаршчкі! Нечым! Німа задыбры. Хвёдараўка Краснап. ЗЫДАВІЦЦА, дзеясл. Задавіцца, павесіцца. Я пупаў у тако я сіло, хуць зыдавісь. Палуж Краснап. ЗЫДАВОЛЬНЫЙ, прым. Задавальняючы. Ета зыдавольный атказ, другей ні надыбін. Горкі Краснап. ЗЫДАЖДЖЬЩЦА, дзеясл. Задажджыцца, занягодзіцца, пачаць ісці дажджу бесперапынку. Дыжджавэя чырвякі пувылазілі зь зямлі — знаць, зыдажджыцца надыўга. Журбін Бялынкав. ЗЫДАЦЦА, дзеясл. Удацца, быць падобным да каго. Зыдаўсь пы бацькывый вудылі. Хвёдараўка Краснап. ЗЫДАЦЬ, дзеясл. 1. Задаць [надаваць], набіць. Я к зыдалі яму, дык ён вопрамець ды хаты кінуўсь! Старае Сяло Мсцісл. Зыдай ёй хырашэнька, штоп ні було ўнадна, штоп ні хадзіла больш у шкоду. Арцёмаўка Miласл. 2. Задаць, даць задание. Госьці зыдалі нам клыпатосьці. Маластоўка Краснап. ЗЫДАЧА, -ы, ж. 1. Задача. Вядро ў калодзісь увалілысь; зыдача — як яго цяперь вынуць. Арцёмаўка Міласл. Ета ні зыдача, a ныстыяшчыя мызгаломка, ніяк ні прідумаю, як яе ряшыць. Бяседавічы Хоцім. Я рішыла зыдачу. Слаўнае Мсцісл. 2. Чалавек, што любіць прыбірацца, франт. Во зыдача— надзеў новую рубаху, дык думаець, што луччы зы яго на сьвеці нікога німа. Арцёмаўка Міласл. ЗЫДАШНІК, -a, м. Задачнік. Дай ты мне свайго зыдашніка, зыдачу сьпісаць. Хто ета мой зыдашнік пырваў? Шарэйкі Касцюк. ЗЫДЗІРВАНШДЬ, дзеясл. Задзірванець, зарасці травою. Зімля зыдзірванела, пыхаць трудна. Хвёдараўка Краснап. ЗЫДЗІУЛЁНЬНЯ, -я, н. Здзіўленне. Зыдзіўленьня мяне бярэць, як ета ты ня можыш пыняць маіх слоў? Пірагова Мсцісл. ЗЫДРАЦЬ, дзеясл. 1. Задраць. Ты ж пільнуй, каб коршун ні зыдраў кур. Старае Сяло Мсцісл. 2. Загрызці. Глянь, у мыйго сыбакі ўся пыса ў крыві, пэўна зноў зайца зыдраў. Барысавічы Клім. 3. Падняць уверх. Мужык як крымзанець пана дубіный, тэй i ногі зыдраў. Палуж Краснап. ЗЫДРАНЦЬВЁЦЬ, дзеясл. Здранцвець [задубець]. Зыдранцьвелі ат страху мае рукі l ногі. Слаўнае Мсцісл. ЗЫДУБЁЛЫЙ, прым. Задубелы, здранцвелы. Hi магу рысьцігнуцца — зыдубелыя рукі ат холыду. Горкі Краснап. ЗЫДЫВАНЬНЯ, -я, н. Задавание, гонар. Пажыў у горыдзі месіц, дык зыдываньня на год хопіць. Парадзіна Мсцісл. ЗЫДЫВАЦЦА, дзеясл. Задавацца, ганарыцца [выхваляцца]. ён я к пріехуў з шах- туў, як надзеў новую рубаху i штаны, дык так стаў зыдывацца, што носа ні дыстаніш. Арцёмаўка Міласл. ён дужа заносьлівый i гынарлівый хлопіц, хуць i німа яму чым зыдывацца. Слаўнае Мсцісл. Добрый быў чылавек, а як стаў кымісарым, пачыў зыдывацца, а чаго ты зыдаесься? Хвёдараўка Краснап. ЗЫДЫХНУЦЦА, дзеясл. Задыхнуцца. Чуць ні зыдыхнуўся ат дыму. Сохана Мсцісл. ЗЫЖДАЦЦА, дзеясл. Зачакацца, доўга чакаць з нецярплівасцю. Дзе ты быў так доўга, я цябе тут ужо зыждаўся! Бакунавічы Чэрык. ЗЬІЖЫВАЦЬ, дзеясл. Загойвацца, зарастаць. Пызыклеівый ты свае былячкі плясьцірым, можа скорей зыжываць стануць. Слаўнае Мсцісл. ў ЗЫЗВАЦЬ, дзеяслГЗаклікаць [паклікаць]. Зызвала мяне ты ны свадзьбу, во я i прышоў. Мсціслаў. ЗЫЗІЛЯНЁЦЬ, дзеясл. Зазелянець. Сонца прігрела ny вясеньніму, i зызілянела траўка на прыгаліных. Бяседавічы Хоцім. ЗЫЗЛУВАЦЦА, дзеясл. Зазлавацца, разгневацца. Зызлуваўсь Іван: пайшоў i дабраныч ні скызаў. Радзівонаўка Мсцісл. ЗЫЗЬВІНЁЦЬ, дзеясл. Зазвінець. ён расьсердзіўся i ўцёк, дык як ляснуў дзьвярмі, аж вокны зазьвінелі. Арцёмаўка Міласл. Сярпы зазьвінелі, || Двору зыхацелі. 3 нар. песні
14 👁