Старонка 20
◀ / 512 ▶
ца. Абглядзеўся я наўкола і ні пызнаю месца — заблудзіў я. Горлава Мсцісл. 2. Заводзіць гаспадарку. Пысядзеў ён, абглядзеўся на новым месцы, цяпер у яго і хата свыя. Пірагова Мсцісл. АБГЛЯДЫВАЦЬ, дзеясл. 1. Абглядваць [аглядаць, прыглядацца], шукаць. Хуць сколькі хоч абглядывай, усёдно ня знойдзеш! Пірагова Мсцісл. 2. Аглядваць (будынак, каб быў цёплы), затыкаць шчыліны. Хата ўжо абгледжыныя, цяпер нада пуню абглядываць, штоб сьнегу ні надула. Зубаўка Раснян. 3. Выглядваць, сачыць [асочваць]. Прышоў абглядываць, злодзей етый, штоб пысьля ўкрасьці. Іванаўка Хоцім. АБГОЛЕНЫЙ, прым. Абголены. Такій ён вужасны пысьля тыфу — абголеный, худэй. Асмолавічы Мсцісл. АБГОРНУТЫЙ, прым. Абгорнуты, ахілены [абхінуты], захутаны. Дрэмліць лес, абгорнутый смугай. Пірагова Мсцісл. АБГОЦЫЦЬ, дзеясл. Аббегчы [абскакаць], абысці. Мархва даетуль усі двары абгоцыла. Юшкі Мсцісл. АБГРЫЗЫК, -зка, м. Агрызак, недаедак. Дзіцёнык пыдняў абгрызык яблыка ды есьць, адбяры ў яго! Янава Раснян. Паеў тхор усіх пісклят, адны абгрызкі ды пера зысталісь. Пірагова Мсцісл. АБГРЫЗЫЧЫК, -чка, м. Памянш. ад абгрызак. Купі мне, татка, кырындаш, ато ў мяне адзін абгрызычык зыстаўся. Пірагова Мсцісл. АБГРЫЗЬЦЬ, дзеясл. Абгрызці, абгладаць. Зайцы яблыні ўсі абгрызьлі — увесь сад прыпаў. Шыркі Раснян. АБГРЭСЦА, дзеясл. Шмат набраць [абгрэбціся]. Ік ныпаў ны ягыды, дык абгробся — на 'дным месцы гырлач ныбраў. Хвёдараўка Краснап. АБГЫВАРОНЫЙ, прым. Абгавораны. Абгывароныя дзеўка ныпрасна. Палуж Краснап. АБГЫВАРЫВАЦЬ, дзеясл. Абгаворваць, гаварыць нядобрае пра другіх. Сямёнаўна дужа любіць абгыварываць, во надоічы іна кызала, што Сяргей пыкраў коні. Навасёлкі Мсцісл. АБГЫВАРЫЦЬ, дзеясл. 1. Абгаварыць, абмеркаваць. Етыя дзела абгыварыць нада. Расна. 2. Узвесці паклёп. Ты радый чылавека абгываріць. Хвёдараўка Краснап. Абгываріць яму чылавека — плюнуць. Маластоўка Краснап. АБГЫДАЦЬ, дзеясл. Абгадаць, прыдбаць, набыць. Абгыдаў сабе я добрыга коніка. Юшкі Мсцісл. АБГЫЛАСІЦЬ, дзеясл. Абвясціць, сказаць. Абгыласі ты ім, каб сьціхлі! Пірагова Мсцісл. АБГЫЛАЦІЦЬ, дзеясл. Зрабіць голым, абабраць да ніткі. Абгылаціў ты мяне, пыбраў маё ўсё чыста. Юшкі Мсцісл. АБГЫЛАЧЭНЬНЯ, -я, н. Згаленне, бядота. Хата пакрывілась, пуні німа чым крыць, карова здохла — абгылачэньня чыстыя. Юшкі Мсцісл. АБГЫЛАШОНЫ, прым. Абвешчаны. Гэтый роспуск [развод] ужо абгылашоны ў газэце. Пірагова Мсцісл. АБГЫЛАШЭНЬНЯ, -я, н. Абгалоска [аб'ява], абвестка голасам. Пачалось абгылашэньня запісаўшыхся. Пірагова Мсцісл. АБГЫЛЫЧАЦЦА, дзеясл. Бяднець, галець. Абгылычаемсь мы паступова, а новыга сабе нічога не спрыўляем. Юшкі Мсцісл. АБГЫЛЫШАЦЬ, дзеясл. Абвяшчаць. Ціха, буду абгылышаць сьпіс жыдаючых уступіць у кылгас. Затоны Раснян. АБГЫЛЯЦЦА, дзеясл. Абношвацца, дзерці адзенне. Дзеці чыста абгыляюцца, а пашыць некылі — ніўпраўка ўсё. Журбін Бялынкав. Буду хутчэй кросны ткаць, ато 'бгаліліся чыста. Пірагова Мсцісл. АБГЫРАДЖЫВЫЦЬ, дзеясл. Абгароджваць. Калі ня хочыш, штоб сьвіньні хадзілі ў гарод, дык нада абгыраджывыць. Бяседавічы Хоцім. АБГЫРАДЗІЦЬ, дзеясл. Абгарадзіць, загарадзіць наўкола. Нада паехаць у лес прывезьць лескі, абгырадзіць палісаднік. Сохана Мсцісл. АБДАРЫЦЬ, дзеясл. Абдарыць, даць падарунак. Ік прыедуць з царквы жаніх зь нявестый, то нада іх быгата абдарыць, ніхай жывуць быгата. Дзіснакіта Мсцісл. На ймініны яго абдарылі — пыдаркыў нынясьлі быгата. Хвёдараўка Краснап. АБДАЦЦА, дзеясл. Абліцца вадою. Абдайся вадою, ні так жарка будзіць. Маляцічы Крыч. Я толькі вадою абдамся ды пойдзем адзівацца. Журбін Бялынкав. Абдаўсь вадой ды годзе. Хвёдараўка Краснап. АБДАЦЬ, дзеясл. Абліць. Абдай дзіцёнка летнінькай вадой. Палуж Краснап. АБДЖОГЫЦЬ, дзеясл. Высцебаць. Абджогылі хлыпца розычкымі. Дзіснакіта Мсцісл. АБДЖЫГЫЦЬ, дзеясл. 1. Абкусаць (пра пчол). Пчолы абджыгылі хлыпца — увесь апух. Будагошч Мсцісл. Пчолы чыста абджыгылі Якыва. Палуж Краснап. 2. Высцебаць. Абджыгыла мяне матка хлыбазінай ды выгныла з хаты. Пірагова Мсцісл. АБДЗЕЛЫВЫЦЬ, дзеясл. Апрацоўваць. Пычалі Аксёна 'бдзелывыць. Краснаполле. АБДЗЕЛЫЦЦА, дзеясл. Абрабіцца, запэцкацца ў што-небудзь бруднае. Дзе йта ты абдзелыўся етык? Палуж Краснап. АБДЗЕЛЫЦЬ, дзеясл. Абрабіць, запэцкаць. Пыдымай вышы сыян, ато ўсю падбіўку абдзелыіш. Бяседавічы Хоцім. АБДЗЁЎБУВАЦЬ, дзеясл. Абдзёўбваць. Куры капусту абдзёўбуваюць — што зь імі рабіць? Пірагова Мсцісл. АБДЗЁЎБУНЭЙ, прым. Абдзяўбаны, абкляваны. Наш пітух усей абдзёўбунэй: гылыва прабіта, дайжа глядзець ні можыць. Брылёўка Краснап. АБДЗІРАЛА, -а, м. Чалавек, які хоча забраць усё ў свае рукі з крыўдай для другога. Прыдываў спікулянт цукер, еткій абдзірала — у тры дырагі бярець. Слаўнае Мсцісл. Ці ў яго дакупісься? Абдзірала етый скуру хочыць сыдраць, а ня то што. Міцькаўшчына Мсцісл. АБДЗІРКІ, -рак, мл. л. Абдзіркі, абноскі адзення. Малэя дзеці абдзіркі большых носюць. Палуж Краснап.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 512 ▶