АБДЗІЎБАЦЬ, дзеясл. Абдзяўбаць [абдзяўбці]. Каб на іх каршун, на етых курэй! Усю капусту абдзіўбалі ны гародзі. Пірагова Мсцісл.
АБДЗЯЎЖУЛІЦЬ, дзеясл. Абдзяжыць, высцебаць дзягаю, раменным пасам. Спыймаў я іх у сваім садзе ды добра 'бдзяўжуліў — будуць помніць доўга. Каменка Раснян.
АБДМУХАЦЬ, дзеясл. Абдзьмухаць, здуць пыл. Паднімі хлеб з мосту (падлогі), абдмухай ды еж. Затоны Раснян.
АБДМУХІВЫЦЬ, дзеясл. Абдзьмухваць, здуваць пыл. Нышла ягыдку ны масту, пыдніла і абдмухівыіць. Іванаўка Хоцім.
АБДМУХЫНЫЙ, прым. Абдзьмуханы. Еж етый кусок хлебу, хоць ён упаў на мост, але ён абдмухынэй. Пірагова Мсцісл. Ні глядзі, што хлеб пыд сталом быў, еж: ён чысты, абдмухыный. Іванаўка Хоцім.
АБДРАПЫНЫЙ, прым. Паранены [абдрапаны]. Ні магу курдопы чысьціць: паліц абдрапыный, баліць. Арцёмаўка Міласл.
АБДРАПЫЦЬ, дзеясл. Абдрапаць, параніць пазногцямі [кіпцюрамі]. Кошка кыгцямі абдрапыла мне паліц. Слаўнае Мсцісл.
АБДУВАЛА, -а, м. Ашуканец. Ну й абдувала етый хлапец: абдуріў Ціхона на шэсьць рублёў. Дзіснакіта Мсцісл. Абдувала етый каго хочіш абдуріць. Б. Хутары Краснап.
АБДУВАЦЦА, дзеясл. Пухнуць. Сьпірша пычалі ў яе рукі абдувацца, тады пышла пухліна на ўсім целі, і памёрла. Пірагова Мсцісл.
АБДУЛУВАТЫЙ, прым. Адутлаваты. Такій абдулуватый, усё роўна што запухшы. Палуж Краснап. Апухлы. Чаго йта ў яго тыкая рожа абдулуватыя, ці ён хворый? Дзіснакіта Мсцісл.
АБДУЛЫЙ, прым. Апухлы. Ліцо нейкыя абдулыя, ці хто пабіў, ці што? Пірагова Мсцісл.
АБДУМАЦЦА, дзеясл. Абдымацца. Ен яшчэ абдумаўся і нічога ня чуў. Хвёдараўка Краснап.
АБДУМЫЦЦА, дзеясл. Абдумацца. Ці ты адуреў, што ты дзелыіш? Абдумыйся ты! Малятычы Крыч.
АБДУР, -у, м. Абман [ашуканства]. Нічога ты добрага там ня ўвідзіш: абдур, абважваньне, болі нічога; лепш ні вязі ты туды свой хлеб. Пірагова Мсцісл.
АБДУРВЫЦЦА, дзеясл. Ашуквацца. Ці ўпершыню яму абдурвыцца? Абдурыўсь і цяпер, купіўшы етыга кыня. Дзіснакіта Мсцісл.
АБДУРІЦЬ, дзеясл. Ашукаць, абмануць. Васіль такі мот, што на кожным шагу абдуріць. Гібалы Касцюк. Тылызьнік ты, большы ні абдуріш. Слаўнае Мсцісл. Во мот: уваччу хочыць абдуріць! Дубеец Касцюк.
АБДУРЫВЫЦЬ, дзеясл. Ашукваць. Прывык ён людзей абдурывыць, тылызьнік етый. Дзіснакіта Мсцісл. Будзіць ужо 'бдурывыць людзей, ідзі, 'дкуль прішоў. Б. Хутары Краснап.
АБДУРЫНЫЙ, прым. Абмануты [ашуканы]. Так ён і пашоў з кірмашу абдурыный. Спыдмануў яго цыган: прыдаў яму кыня хворыга, замест добрыга. Дзіснакіта Мсцісл. Ні вяжысь ты зь ім, бо зыстанісься абдуріный. Маластоўка Краснап.
АБДУРЫЦЦА, дзеясл. Абмануцца, ашукацца. Абдуріўсь я здорыва на етым дзелі. Палуж Краснап.
АБДУРЫЦЬ, дзеясл. Ашукаць, абмануць. Што, лёхка абдурыць Палугодкіна Сідыра, ён усім дывірая. Дзіснакіта Мсцісл. Ні купляй у цыгына, бо ён цібе абдурыць. Горкі Краснап.
АБДУЦЦА, дзеясл. Памыліцца. Абдуўся я нашчэнт з гэтым дыгаворам, ня ведаю, як і выкруціцца. Пірагова Мсцісл.
АБДУЦЬ, дзеясл. Ашукаць. Хапіла ў цябе совісьці абдуць дзіцёнка? Пірагова Мсцісл. Абыграць у карты. Мы ўдваіх скарэй яго абдуем, ніхай дужа ні гынарыцца, што ведыіць усі ходы. Там жа. Высцебаць. Абдуй сына рэмням. Іванаўка Хоцім.
АБДЫРЫВАНЫЙ, прым. Абдараваны, шчодра надзелены падарункамі. Прышоў ён ат цёткі вясёлы, абдырываный гасьцінцамі. Юшкі Мсцісл.
АБДЫРЫВАЦЬ, дзеясл. Абдараваць, надаваць падарункаў. Абдырывалі нявесту спычатку ўся рыдня, а тады госьці. Пірагова Мсцісл.
АБЕД, -а, м. Абед, полудзень. Яна папіняла за мой абед. Паходавічы Чэрык. Ны абед мала сяньні зваріла: махотку кардохыль ды капусты. Арцёмаўка Міласл. На 'бед былі адны мундзяры. Палуж Краснап.
АБЕДАЦЬ, дзеясл. Есці полудзень, палуднаваць. Бяжы, Ганка, пакліч татка, абедаць будзем. Паходавічы Чэрык. Пыстаў к сталу слон ды будзем абедаць. Казённая Буда Краснап.
АБЕДАШНІК, -а, м. Гаршчок, у якім носяць у поле полудзень. Матка наліла ў абедашнік стравы і накірувала ў поля ды бацькі. Куляшоўка Клім.
АБЕДАШНІЦА, -ы, ж. Абрус. Зысьцялі абедашніцу ды будзем садзіцца за стол. Глінь Касцюк.
АБЕДЗІКІ, -аў, мн. л. Дзіцячая гульня. Дзеці сыбралісь і гуляюць у абедзікі. Шарэйкі Касцюк.
АБЕДЗЬВІ, ліч. Абедзве. Ні магу ўзяць болі нічога: абедзьві рукі заняты. Старае Сяло Мсцісл. Абедзьві каровы пабеглі ў поля. Гарбавічы Касцюк.
АБЕДЗЬДЗЯ, -я, н. Поўдзень, пара, калі сонца стаіць найвышэй. Бацька ў абедзьдзя прыдзя ўдвору. Палуж Краснап.
АБ'ЕДЗЬДЗЯ, -я, н. Аб'едкі. Увясну, як сена ня будзець, дык і аб'едзьдзя сажрэць. Сутокі Мсцісл.
АБЕДНЯ, -і, ж. Царкоўная служба. Пызванілі ўжо ва ўсі званы к абедні. Пірагова Мсцісл. У нымастыры абедню служыць поп з дзякыным. Тупічына Мсцісл.
АБЕДЫ, -аў, мн. л. Поўдзень. Каровы прышлі з поля ў абеды. Гібалы Касцюк. Цяпер ужо будуць харошыя абеды — сонца вунь дзе! Там жа.
83 👁