сыбака зьвярнулась двору: дужа йна абвыкшыя к нам. Дзіснакіта Мсцісл. Яму ні холадна: ён абвыкшый да холаду. Хвёдараўка Краснап. АБВЫЛЫНДЫЦЬ, дзеясл. Абвалындаць, абыйсці, абвандраваць. Увесь сьвет абвылындыў, прайдзісьвет етый. Пірагова Мсцісл. АБВЫРГАНІЦЬ, дзеясл. Зрабіць лоўка справу, абварганіць. Сяньня мы, братка, тскую справу абвырганілі, што дасьць бог, грошай повін кырман будзіць! Пірагова Мсцісл. АБВЫРГАНЬВЫЦЬ, дзеясл. Абварганьваць, абыгрываць, ашукваць. Дос-ка вам ужо ў карты рэзыцца, бо вы, здэцца, пычалі абвырганьвыць адзін аднаго. Пірагова Мсцісл. АБВЫЧКА, -і, ж. Прывычка. Дурная абвычка ета — курыва, але нічога ня зробіш, ніяк ня можна атучыцца курыць! Каробчына Мсцісл. Абвычка — бальшоя дзела. Палуж Краснап. АБВЯЗКА, -і, ж. Вялікая хустка [і абвязванне]. Добрыя ў цябе абвязка, цёплыя. Гарадок Міласл. Зывяжы абвязку ны гылаву, цяплей будзіць. Хвёдараўка Краснап. АБВЯСЬЦІЦЬ, дзеясл. Абвясціць, зрабіць абвестку. Трэба схадзіць у вёску ды абвясьціць, што заўтра ў сельсавеці будзя сход. Дзіснакіта Мсцісл. Трэба абвясьціць усім, каб ішлі на сход. Сохана Мсцісл. Нада абвясьціць аб етым усюдых. Палуж Краснап. АБВЯШЧОНЫЙ, прым. Абвешчаны. Жаніх зь нявестый ужо ў цэркві абвяшчоный. Дзіснакіта Мсцісл., Маластоўка Краснап. АБГАВОР, -а, м. Нагавор. Людзкі абгавор ета. Хвёдараўка Краснап. АБГАВОРЫНЫЙ, прым. Абгавораны, асуджаны [зняслаўлены]. Дзеўка абгаворына, цяпер ніхто яе ўзамуж ня возьме. Дзіснакіта Мсцісл. Ета дзела ўжу 'бгаворіна. Палуж Краснап. АБГАДВЫЦЬ, дзеясл. Абгадваць, абмяркоўваць, думаць аб чым загадзя. Ён абгадвыіць, як бы яму сёлета паехаць вучыцца. Пірагова Мсцісл. АБГАДЗІЦЦА, дзеясл. Запэцкацца. Цялёнак мой увесь абгадзіўсь, ён, глядзі, хворый! Пірагова Мсцісл. АБГАДЗІЦЬ, дзеясл. Запэцкаць, забрудзіць. Дзе й ты так спадніцу абгадзіла? Уся ў плямых. Камароўка Крыч. АБГАДЗІЦЬ, дзеясл. Пачакаць. Абгадзіця мяне, разым пойдзем. Гібалы Касцюк. Ды 'бгадзі ты трохі, ні сьпяшы! Пірагова Мсцісл. АБГАЖЫВАЦЬ, дзеясл. Пэцкаць, забруджваць. Убяры аттуль бяльлё, ато куры абгажываюць. Пірагова Мсцісл. АБГАЛІЦЦА, дзеясл. 1. Пагаліцца, пабрыцца. Сяньні абгаліцца нада піряд сходым. Краснаполле. 2. Абнасіцца ў адзежы [адзеннем]. Буду хутчэй кроены ткаць, ато абгалілісь чыста, дзеці з голымі жывытамі ходзяць. Асмолавічы Мсцісл. АБГАЛІЦЬ, дзеясл. 1. Агаліць. Ігнат абгаліў сваю быраду, дык і ні пызнаць — мыладэй стаў. Высокі Бор Краснап. 2. Абтрэсці да гала. Абгаліў вецер усё лісьця з дрэў. Пірагова Мсцісл. АБГАЛОЧЫНЫЙ, прым. Абгалочаны, абабраны да гала. Зьвялі ў яго пасьледнію кабылу, цяпер ён ужо абгалочыны да ніткі. Юшкі Мсцісл. АБГАРНУЦЦА, дзеясл. Абвінуцца, захінуцца. Абгарнулыся хусткаю і сядзіць сабе. Пірагова Мсцісл. АБГАРНУЦЬ, дзеясл. 1. Абвінуць, захінуць. Абгарні ты яе сваей палой. Слаўнае Мсцісл. Абгарні-ка ты мне ногі цяплей! Пірагова Мсцісл. 2. Апанаваць. Каб цябе нішчасьця 'бгарнула! Там жа. АБГАРНЫВЫЦЦА, дзеясл. Абгарнавацца, абвінацца, захутвацца. Нада ўзімку цяплей абгарнывыцца. Пірагова Мсцісл. АБГАРНЫВЫЦЬ, дзеясл. Абгарнаваць, абвінаць, захутваць. Пойдзем-ка высадкі абгарнывыць, ато памерзнуць. Пірагова Мсцісл. АБГАРОДЖАНЫЙ, прым. Абгароджаны. Сад абгароджан плятнём. Пацкава Мсцісл. Наша сажылка 'бгароджына. Мацутаўка Раснян. АБГАРОДЖЫВЫЦЬ, дзеясл. Абгароджваць. Капусту нада абгароджывыць, штоб скаціна ні ўлезла. Маластоўка Краснап. АБГАРЭЛЫЙ, прым. Абгарэлы. Тут стаяў вялікій дуб, а січас ад яго толькі адзін абгарэлы пень зыстаўся. Зоры Чэрык. Узяў нейкую 'бгарэлую палку ды адгыняя карову — гэта ж ня можна. Журбін Бялынкав. АБГАСЬЦІЦЦА, дзеясл. Адпачыць пасля дарогі. Дай ты мне (а)бгасьціцца пасьля дарогі. Юшкі Мсцісл. АБГЛЕДЖАНЫЙ, прым. 1. Абгледжаны, абшуканы. Хто абледжаны, ніхай з хаты выходзіць. Пірагова Мсцісл. 2. Дагледжаны. Хата твыя ладна 'бгледжана к зіме. Там жа. АБГЛЕДЗІЦЦА, дзеясл. Абглядзецца, паглядзець, пашукаць у сябе. Сам абгледзься, можа йшчэ і ў кішэні грошы! Пірагова Мсцісл. АБГЛЕДЗІЦЬ, дзеясл. 1. Аглядзець. Раньш, чым купляць, нада абгледзіць. Зоры Чэрык. 2. Абкрасці. Нечага ўжо іці глядзець: абгледзілі людзі добрыя — німа ні званьня! Пірагова Мсцісл. АБГЛІДАНЫЙ, прым. Абгледжаны. Гэта бульбяньнё ўжо абглідданыя, ты стынавісь далей (калі бульбу пераворваюць). Пірагова Мсцісл. АБГЛІДАНЬНЯ, -я, н. Абгляданне, агляд. Доктыр зрабіў абглідданьня тае раны, штоб пызнаць, чым забітый. Горлава Раснян. АБГЛІДАЦЬ, дзеясл. Абглядаць, аглядаць. Нада ўсі вазы абглідаць, ато нічога ня знойдзеш. Янава Раснян. АБГЛЫДАЦЬ, дзеясл. Абгладаць, абгрызці. На, абглыдай масол. Касцюковічы. Зайцы абглыдалі мыладую яблынку, усохніць. Зоры Чэрык. АБГЛЯД, -у, м. Агляд. Пры абглядзе паўшай быдлы былі пынятымі Андрэй і Міхась. Міцькаўшчына Мсцісл. АБГЛЯДЗЕЦЦА, дзеясл. 1. Агледзец
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁