ЗЕЛЯН ЎХА, -i, ж. Зеляніна, што-небудзь недаспелае. Яблыкі-зелянухі еў, вось i баліць жывот. Асмолавічы Мсцісл. ЗЁМ, -у, м. 1. Пагноиная зямля, чарназём. Нада ныбраць зёму ў вазоны. Палуж Красная. 2. Торф. Нехта зыпаліў у балоці зём, i ён гарыць болыи як месіц. Куляшоўка Клім. ЗЕМЛЯПАШЫЦ, -шца, м. Земляроб. Мае бацькі пашуць зямлю — земляпаищы яны. Сохана Мсцісл. ЗЕМЛЯРОБ, -а, м. Земляроб. У анкеці напісана, што бацька земляроб, а які, ні сказына. Мсціслаў. ЗЕМЛЯРОБСТВА, -а, н. Земляробства. Мой бацька займаецца земляробствам. Сохана Мсцісл. ЗЕНА, -ы, ж. Зрэнка. Самую зену скало ў. Турэйск Краснап. ЗЁНКА, -i, ж. Зрэнка. 1на плоха відзіць, у яе вачох на зенкых нейкыя пленкі, а 'дна зенка ў воку дык сусім белыя. Арцёмаўка Міласл. ЗЕР, -а, м. 1. Зрок. У яго зер прыпаў — нічога ня відзіць. Беразякі Краснап. 2. Маленькая лямпачка, што паліцца без шкла, капцілка [газнічка]. Зыпалі зер, ато сусім цёмна стала. Асавец Крыч. Матка запалхла зер. Забалоцце Раснян. ЗЁРА, -ы, ж. Агонь, святло. Нешта ты ня паліій зеру. Тур'я Чэрык. ЗЁРНЯ, -ю, н. Зерня. Зерня гароху зыкацілыся зы вакно i прырасло там, вунь гарошык ужо расьцець. Залачова Мсцісл. ЗЁРЬІЦЬ, дзеясл. Гарэць невялікім агнём. Наша ланпа чуць зеріць сяньня, верна, красіну мала налілі. Слаўнае Мсцісл. ЗЕУ, -а, м. Зеў, шчыліна паміж нітак, у якую праводзяць чаўнок пры тканні. Зеў мал — чаўнок ня лезець. Дрыбін. Нешта ніты дужа дрэнна ходзюць, німа саўсім зеву, i чаўнок ні прылазіць. Слаўнае Мсцісл. ЗЖАРЫЦЬ, дзеясл. Спячы [сасмажыць]. Мама, зжар мне сёньня шкрылёў. Касцюковічы. ЗЖУРЫЦЬ, дзеясл. Пасварыцца, абсарамаціць. Матка мяне зжурыла ўчора за ета. Хвёдараўка Краснап. ЗЗАДЗІ, прысл. Ззаду. Ны вайне ўсяк буваіць: буваіць такоя пылажэньня, кылі ззадзі речка — уцеч некуды, а немцы смалюць, што дзецца нейдзі. Арцёмаўка Miласл. ЗЗАДУ, прысл. Ззаду. Я паціхусеньку падыйшоў к ёй i схапіў ззаду. Лешчынка Мсцісл. ЗІВАК, -a, м. Разява. Ты зівак, нікога ня ўгледзіш. Хвёдараўка Краснап. ЗІВАЦЬ, дзеясл. Пазяхаць. Прашнуўся i пычаў зіваць i пыцігацца, што аж у cyставых хрусьцела. Арцёмаўка Міласл. ЗІЛІЗЬНЯК, -a, м. 1. Жалязняк, рыдлёўка. Вазьмі новэй зілізьняк ды выкыпай яму. Нарадзійа Мсцісл. Я сваю бульбу ўсю зілізьняком парыла, кыня ні ў кога ні брала. Пірагова Мсцісл. 2. Жалязняк, руда жалезная. Ля Сожу ёсьць зілізьняк, зь яго дзелылі раней зялеза. Віхраны Мсцісл. У гырах дыбываюць зілізьняк, з якога дзелыюць зялезныя вешчы. Слаўнае Мсцісл. ЗІЛЯЗЬШК, -a, м. Жалязняк, рыдлёўка. Прінясі мне зілязьнік, прікыпаць рыўчак нада. Новае Сяло Мсцісл. Ен узяў зілязьнік i пашоў кынаву кыла буртаў кыпаць. Арцёмаўка Міласл. ЗІЛЯНЁЦЬ, дзеясл. Зелянець. Пылянь, як пырнік зілянеіць, усіроўна, як рунь увосінь. Ушакі Чэрык. ЗІЛЯНУХА, -i, ж. Зеляніна, недаспелае што-небудзь. Адной зілянухі наеўсь. Хвёдараўка Краснап. ЗІЛЯНЦЫ, -оў, мн. л. Зелянькі [каноплі з пыльнікамі, плоскуні]. Падсоб браць зілянцы, толькі кынапель ня трі, ціха. Бяседавічы Хоцім. ЗІЛЯНЬКЁ -оў, мн. л. Зелянькі [каноплі з пыльнікамі, плоскуні]. Ты, малы, выбірай зілянькі. Залесавічы Крыч. ЗІМА, -ы, ж. Зіма. Нада абуцьця гатовіць — скора зіма будзіць. Каробчына Мсцісл. Трэба нызыпасывыцца к зіме ягыдымі, грібамі. Палуж Краснап. ЗІМАВШІЧА, -a, н. Сабранае ўзімку i аттопленае малако. Будзім есьць зімавішча. Хвёдараўка Краснап. ЗІМЛЯ, -i» ж. Зямля. Як падсохніць в ясною зімля, на полі пачынаецца пахыта. Сохана Мсцісл. Ніправільныя тваё меркываньня — зямлі ўсім ня хопіць. Слаўнае Мсцісл. Зімля наша запустувала. Палуж Краснап. ЗІМЛЯМЁР, -a, м. Каморнік [землямер]. Зімлямер сяньні павінін ахапіць усё наша поля. Слаўнае Мсцісл. ЗІМЛЯНКА, -i, ж. Зямлянка, дубовая палка ў cace, што служыць апораю для ўсіх звязак сахі. Раблю зімлянку ды сахі, трэба араць скора. Брылёўка Краснап. ЗІМЛЯРОБ, -a, м. Земляроб. Мой бацька быў зімляроб i дзед тож. Пірагова Мсцісл. ЗІМНІЙ, прым. Зімовы. Нада змалоць, пакуль зімнія дарога стаіць, ато як pacпусьціць, дык ня выедзеш. Касцюшкавічы Крыч. ЗІМНПДА, -ы, ж. Сабранае ўзімку i адтопленае малако. Дай хіба трохі зімні цы зьем. Бялішчына Мсцісл. ЗІМОЙ, прысл. Узімку. Зімой у npaтоплінай хаце аттаюць вокны. Бяседавічы Хоцім. Зімою зы сьнягою, a вясною зы вадою ні дыбярэсься ды вас. Нова-Ельня Краснап. ЗІМУВАЦЬ, дзеясл. Зімаваць. Вісна, дзе бувала? || У лесі зімувала. 3 нар. песні. ЗІПУН, -a, м. Верхняя адзежына. Ныпряні зіпун, бо каб халодна ні было. Юр'евічы Калініншчына. Рібяты ўсе ў зіпунах. Гусарка Клім. ЗІРНУЦЬ, дзеясл. Зірнуць, глянуць. А мне i ніўдамёк було зірнуць на коні. Добрае Мсцісл. Іду я, дык нехта пыкызаўся з-зы вугла, зірнуў ны мяне i апяць схуваўся. Чаго ён глядзеў — ні знаю. Арцёмаўка Міласл. Зірні, якое чыстае неба! Вярбоўка Раснян. ЗІРКІЙ, прым. Зіркасты. Зірькьія дзеўка: вочы круглыя, бальшэя. Палуж Краснап. ЗІРКЫСЬЦЬ, -i, ж. Зіркатасць. Вуллян сам зірькій i сынам пірідаў зірькысьць
Дадатковыя словы
туря, юревічы
18 👁