Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
яго штук дзесяц сыбак. ГІірагова Мсцісл. 2. Хударлявы, слабасільны. Ты ў нас здохлый, куды табе цігацца? Брылёўка Краснап. ЗДОХНУЦЬ, дзеясл. Здохнуць. Наш сыбака прыбег увесь абкусаный, верна, здохніць. Віхраны Мсцісл. Бежынскій скот дужа кволый i холыду баіцца, i калі корым ні такей, дык глядзі што здохніць. Apцёмаўка Міласл. ЗДРАДЗІЦЬ, дзеясл. Здрадзіць. Етаж такей бандзіт, што родныга бацьку здрадзіць. Ушакі Чэрык. ЗДРАДНІК, -a, м. Здраднік. H i дурі гылаву, здраднік, другіх падвёў i няне хочыш? Слаўнае Мсцісл. ЗДРІГАНУЦЦА, дзеясл. Здрыгануцца. Я к стрэлілі з гырматы, дык аж зімля здріганулысь. Серчыцы Краснап. ЗДРОЧЫНЫЙ, прым. Звіты, скручены. A мыя ныгайка ш шоўку сплеціна, || Ш шоўку сплеціна, з дрота здрочына. 3 пар. песні. ЗДРУЖЬІЦЦА, дзеясл. Здружыцца. Зь ім нільзя здружыцца, ён дужа ніпыкладлівый. Арцёмаўка Міласл. ЗДРЫГЫНЬНЯ, -я, н. Здрыганне [дрыжыкі, дрыготка]. /на тріслась ат холыду, лежучы ны крываці, i ад яе здрыгыньня аж крываць скріпела. Арцёмаўка Miласл. Пакуль ні пірістаніць здрыгыньня, табе нада ліжаць у пасьцелі i цёпла ныкрывацца. Бяседавічы Хоцім. ЗДРЬІЖКА, -i, ж. Здрыганне [дрыжыкі, дрыготка]. Аж здрыжка прыйшла na целі. Хвёдараўка Краснап. Ад чаго ў мяне сяньні тыкая здрыжка, што пряма зуб на зуб ні пупадзеш? Бяседавічы Хоцім. ЗДРЫЖКЬ -аў, мн. л. [Дрыжыкі], дрыготка. У сырую пагоду мяне часта кідаіць у здрыжкі. Бяседавічы Хоцім. ЗДРЬІЖНІК, -a, м. бат. Здрыжнік, канапелькі, божыя слёзкі. На лузі здрыжнік расьце. Вецер naeee—ён увесь задрыжыць. Парадзіна Мсцісл. Ны лагу сярод іншых траў расьцець многа здрыжніку. Сохана Мсцісл. ЗДРЫСЫВІЦА, -ы, ж. бат. Драсён. Л і нашый речкі расьцець дужа быгата здрысывіцы. Хвёдараўка Краснап. ЗДРЭХІЦЦА, дзеясл. Спалохацца. H i мала ня здрэхімшысь, сылдат — бац з ружжа ў немца. Палуж Краснап. ЗДУБЁЛЫЙ, прым. Здубелы, здранцвелы. Дзіцёнык здубелый, аж пасінеў ат холыду. Лютня Краснап. ЗДУБЁЦЬ, дзеясл. Здубець, здранцвець. Холыд такій, што ŭ кажушок ні nyмыгаіць: здубеў насмерць, атагрецца ні магу. Залачэўка Краснап. ЗДУБІНЫ, -аў, мн. л. Здробненая кара (дубовая, лазовая ці інш.), што ўжываецца пры вырабе скуры; пасля вырабу скуры яе сушаць i даюць як корм скаціне. Вазьмі мяшок i прынясі здубіны. Тур'я Чэрык. ЗДУРЁЦЬ, дзеясл. Здурнець. Ад eaшыга кріку, які бываіць у вас у вучылішчы, здурець можна. Канічы Касцюк. ЗДУРГЦЬ, дзеясл. [Задурыць]. Здуріў дзеўкі гылаву i пакінуў. Горкі Краснап. ЗДЫБЫВАНЬНЯ, -я, н. Здабыванне. Калі мы трохі 'ддыхнулі — зыняліся здыбываннем яды. йірагова Мсцісл. ЗДЫВАЦЦА, дзеясл. Здавацца. Аднакроць пашоў я ўноччы ў горыд, ды, відна, быў я трохі пьян, бо мне пычалі здывацца ўсякыя нечысьць. Мазалава Мсцісл. ЗДЫВАЦЬ, дзеясл. Раздаваць, здаваць (пра карты). Стусуваў калоду карт i пычаў здываць. Парадзіна Мсцісл. ЗДЫГАДЛІВЫЙ, прым. Здагадлівы. Во мыладзец, якій ты здыгадлівый, усё ўжо адгыдаў! йірагова Мсцісл. ЗДЫГНАЦЬ, дзеясл. Дагнаць. Пешыму конныга ні здыгнаць. йалуж Краснап. ЗДЫГЫДАЦЦА, дзеясл. Здагадацца. Раменныя плётычка рыспліталыся, || А я, мыладзенькыя, здыгыдалыся, || У новую каморычку схывалыся. 3 нар. песні. ЗДЫЛІЗЫВАЦЬ, дзеясл. З 'есці, знішчыць. Козы ўвырваліся ў сад, i ўсе прышчэпы як ёсьць здылізывалі. Куркаўшчына Мсцісл. ЗДЫМАЦЬ, дзеясл. Здымаць. Здымай века з дзіжы, будзім хлеб сыджаць. Ушакі Чэрык. ЗДЬІРДЫЦЬ, дзеясл. Сцягнуць [украсці]. Увесь хлеб з двыра здырдыў. Хвёдараўка Краснап. ЗДЫХАЦЬ, дзеясл. Здыхаць. Ц і гусіняты, ці індыкі — мыладыя яны кволы: усё хвареюць ды здыхаюць. Арцёмаўка Міласл. Нейкыя пошасьць пышла, скаціна пачыла здыхаць. йірагова Мсцісл. ЗДЫХЛЯЦІНА, -ы, ж. 1. Здыхляціна, здыхліна. Мне дужа пыгана глядзець ны ўсякыю здыхляціну. Лешчынка Мсцісл. 2. Вельмі худы. Што мне дзелыць зь етыю дзеўкыю сваёю? Тыкая здыхляціна, што косьці адны, i нічым яе ні ўкорміш. Арцёмаўка Міласл. ЗДЫХАЦЬ, дзеясл. Расцягнуць, пусціць марна. Усё, што было ў хаці, ён здыхыў. Хвёдараўка Краснап. ЗЁДЛІК, -a, м. Зэдлік. Прымі з зедліка клубок з ніткамі ды сядзь. Сапрынавічы Мсцісл. ЗЕДЛЬ, -я, м. Зэдлік. Садзіся вось на зедлі, чаго стаіш — ногі забыляць. Лапаціна Мсцісл. ЗЁЛЬЛІКА, -a, н. Зеллейка. Рві, дзеткі, зельліка ды кідай ны мяжу. Горня Хоцім. Зыгыдала Марьічка зыгадку: || Хто з-за мора зельліка дыстаніць, || Той ca мною на венчыку станіць. 3 нар. песні. ЗЁЛЬЛЯ, -я, н. 1. Зелле, расліна. Пасеялі збожжа, a вырысла зельля. Бялішчына Мсцісл. Нада нысыбіраць у маі месіцы ўсякыга зелля для лікарства. Слаўнае Мсцісл. Расьцець адно зельля. Хвёдараўка Краснап. 2. Зелле, лякарства. Яна дыла яму ат етыга нейкага зельля. Хвёдараўка Краснап. ЗЕЛЯЗЬНІК, -а, м. 1. Жалязняк, рыдлёўка. Прінясі мне зелязьнік, шула нада закыпаць. Лапаціна Мсцісл. 2. Скрабло. Зелязьніком нада гразь вышкрыбсьці. Хвёдараўка Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

туря
12 👁
 ◀  / 512  ▶