ЗДАВОЛЬВЬІЦЦА, дзеясл. Здавальняцца. Жадный дзень так бы здавольвыцца, ік я січас здаволіўсь. Б. Хутары Краснап.
ЗДАГОНЯ, -i, ж. Здагон [даганянне, пагоня]. Кінуўсь у здагоню, ды ні дыгнаў. Крывы Лес Шумяц.
ЗДАГЫНЯЦЬ, дзеясл. Даганяць. Здагыняў Ляксея, ды ні здыгнаў — ўцёк, шэльма. Затоны Раснян. Я выйшаў усьлед зы табою, але ж ты так шпарка пашоў, што я здагыняў-здагыняў, ды ні здыгнаў. Пухнава Раснян.
ЗДАЛЕКУ, прысл. Здалёк. Здалёку ішоў гэсты чылавек — зымарыўсь. Ушакі Чэрык.
ЗДАЛЁЧА, прысл. Здалёк. Здалеча высунуўся воўк. Палуж Краснап.
ЗДАЛ1, прысл. Убаку, на некаторай адлегласці. Здалі ат хутыра возіра ёсьць, a ў ім рыбы многа. Трубільня Краснап.
ЗДАЛІКУ, прысл. Здалёку. Бацька яшчэ здаліку загледзіў вуўка. Палуж Краснап. Трэда було золізку стріляць, здаліку ні пупадзеш. Палуж Краснап.
ЗДАНЬ, -i, ж. Здань. Як здань якая, ты ходзіш за мною — хоць бы зьгінуў ты. Ушакі Чэрык.
ЗДАНЬНЕ, -я, н. Здань. Я дужа cnyжалыся ноччу: прашнулыся — гляджу, стаіць белыя зданьне; калі прігледзілыся, дык ета вялікі белы жбан. Слаўнае Мсцісл. Сяньні мне такоя зданьне случылысь, што аж валосься дубум стала. Бяседавічы Хоцім.
ЗДАРОВІКА, -a, н. Здароўе. Не пагрэбуйця, госьці дырагія, пейце, езьце ны здаровіка! Пірагова Мсцісл.
ЗДАРОВІЦЦА, дзеясл. Быць здаровым. Чагось-та не здаровіцца маткі, нешта ўсё хвареіць. Міцькаўшчына Мсцісл.
ЗДАРОВЫЙ, прым. Здаровы. У яго два сыны, адзін тонкій, вісокій, a другей прізёмістый, здаровый. Бяседавічы Хоцім. Надойчы я яго здаровыга бачыў, a сеньня ўжо ŭ памёр. Старае Сяло Мсцісл. Ц і здарова дзіціня тваё? Палуж Краснап.
ЗДАРОЖЫЦЦА, дзеясл. Здарожыцца, стаміцца ў дарозе. Тры дні быў у дарозі, здарожыўсь сусім. Палуж Краснап.
ЗДАРОУ. Прывітанне «здароў». Здароў, кум Даніла, як маесься? Сохана Мсцісл.
ЗДАРОУКЫЦЦА, дзеясл. Здароўкацца, вітацца. Прішоў госьць i пычаў здароўкыцца c усімі, хто быў у хаці. Слаўнае Мсцісл.
ЗДАРОУЯ, -я, н. Здароўе. Ікаво тваё здароўя? Гібалы Касцюк. Сусім дрэнь маё здароўя: слаб стаў, часта хварэю, ні магу працуваць. Сохана Мсцісл. Дзіцёнка выгыдываць — многа нада здароўя пылажыць. Арцёмаўка Міласл.
ЗДАРЫЦЦА, дзеясл. Здарыцца. Нада ж было так здарыцца, што ў етый час я з дому адлучыўся! Бяседавічы Хоцім.
ЗДАРЭНЬНЯ, -я, н. Здарэнне. Н у, ішчэ такога здарэньня ні было са мною, як учора — гэта ж чуць ні ўтапіўся! Ушакі Чэрык.
ЗДАЦЦА, дзеясл. 1. Здацца, схіліцца на просьбу [І скарыцца]. П расілі-малілі, ні хацеў дываць, а ў канцы здаўся-такі. Маластоўка Краснап. 2. Здацца, паказацца. Мне здалося, што бацька едзіць, ажно йта чужэй. Арцёмаўка Міласл. 3. [Паспадзявацца, разлічваць], пакласціся, абнадзеіцца. Здылася я ны цябе, але німа ведыма ці зробіш ты. Палуж Краснап.
ЗДАЦЬ, дзеясл. 1. Паддацца ў барацьбе. Ня бойсь, я табе ні здам, а скарэй, чым ты, паборыю. Трубільня Краснап. 2. Раздаць (пра карты). Ты здаў ніхорыша — у мяне ніводныга козыря німа. Горня Хоцім.
ЗДЗЁДЗІЦЦА, дзеясл. Стаць дзедам, састарэць. Вульлян быў такі здаровы, a ciчас здзедзіўсь саўсім, біс палкі хадзіць ні можыць. Залачэўка Краснап.
ЗДЗЁІНЫЙ, прым. Здзейснены. Задум твой здзеіный ужу: хата ёсьць, конь ёсьць, сам — кум кыралю. Горкі Краснап.
ЗДЗЁІЦЦА, дзеясл. Здарыцца. Упірёд ні ўвьізнаіш, што можыць здзеіцца з табою: ны гладкый дарогі можыш ногі пулумаць. Лютня Краснап.
ЗДЗЁЛЫЦЬ, дзеясл. Зрабіць. Я здзелыў сабе новыя драбіны. Янава Раснян. Я здзелыў сабе дудку з сасны, ды граіць ніладна. Шарэйкі Касцюк. Набілкі здзелылі кароткія, i бёрда ня месьціцца. Слаўнае Мсцісл.
ЗДЗІКАЦЦА, дзеясл. Здзеквацца. Дос табе здзікацца зь мянеі Кажамякіна Крыч. Здзікаіцца з хлыпца: тое ні так, тое ні етак, a ён ўсё сцірпляіць. Горкі Краснап.
ЗДОБНІЧАК, -чка, м. Здобная булачка, пернік. Матруна ўмея здобнічкі пячы. Маластоўка Краснап.
ЗДОБНЫЙ, прым. Здобны, здобраны. Пірог здобны, з маслым, з яйкымі. Трубільня Краснап.
ЗДОБЫЧ, -ы, ж. Здабыча. Здобыч нівялікыя: усяго дзьве плоткі ў нерыт улезла. Палуж Краснап.
ЗДОГАД, -у, м. Здагад. Я нічога npa ета ня ведыла, на здогад скызала, аж ікраз i пупала. Мсціслаў.
ЗДОЛІЦЬ, дзеясл. Здолець. Еш болі, ато цібе кожны здолііць. Старае Сяло Мсцісл.
ЗДОЛЬНЫЙ, прым. Здольны. Здольны хлопіц, што ні возьмець, усё зьдзелыіць. Маляцічы Крыч.
ЗДОЛЬНЫСЫДЬ, -i. ж. Здольнасць. У яго ёсьць здольнысьць, іначай ба ён ні пашоў так далёка. Бяседавічы Хоцім. Мой сын меіць вялікую здольнысьць ды работы. Лешчынка Мсцісл.
ЗДОР, -y, м. Здор, сала з кішак. Гакога сала пуды тры ды здору хунтыў дваццыць пяць было з кабына. Парадзіна Мсцісл. 3 кыбына здору c пуд будзя. Хвёдараўка Краснап.
ЗДОРВА, прысл. Здорава. Сьціпан здорва гарэлку хлешча. Палуж Краснап.
ЗДОРЫВА, прысл. Здорава. Абцыганіў ён цябе здорыва з етай касою. Мсціслаў.
ЗДОСЬЦЬ, прысл. Задосыць [занадта], даволі з лішкам. Здосьць будзіць сена на зіму. Горкі Краснап.
ЗДОХЛЫЙ, прым. 1. Здохлы. Глядзім, ажно валяецца кабан здохлый, а кругом
Дадатковыя словы
зблізку
24 👁