чым будзім вывазіць той лес. Б. Хутары Краснап.
ЗВЁШЫЦЬ, дзеясл. Зважыць. У нас вясоў німа, мы ны бязьмен звешыім: ён пыднімаіць да пуда. Арцёмаўка Міласл.
ЗВІЗАЦЬ, дзеясл. Звязаць. Нашлежнікі майго хлыпца звізалі i пакінулі, a самі паехылі, дык ён i ліжаў, пакуль людзі npiехылі ды развізалі. Бяседавічы Хоцім.
ЗВІНЁНЬНЯ, -я, н. Абвінавачванне. На Кліма ўзьвялі цяжкыя зьвіненьня: кажуць, ён забойца. Горкі Краснап.
ЗВІРІНЯ, -я, н. Звераня. Хлопцы ў лесі спьіймалі зьвіріня. Залачоўка Краснап. Цыгане ўсё роўна, ік зьвіріня, глядзіць с-пыд ілба. Краснаполле.
ЗВІРЯЧЧЫЙ, прым. Звярыны, зверскі. У яго ŭ пыгляд звіряччый, глядзіць, як зверь ікі. Лютня Краснап.
ЗВІЦЬ, дзеясл. Звіць. Зві мне, сынок, аборы, ато мае ўжо пырваліся. Крычаў.
ЗВОД, -y, м. Звод. Даўней у нас былі вуткі, дык na гусі, a цяперь дробнінькія сталі, нейкій звод на іх прішоў. Бяседавічы Хоцім.
ЗВОДНІК, -a, м. Зводнік. Ен жа такей зводнік; прідзіць к аднаму ды ныгаворіць, што ны яго тэй кызаў тоя, a тэй кызаў ета, тады прідзіць к таму ды рысказывыіць, што на яго тэй разныга гываріў, так i пысваріць. Арцёмаўка Міласл.
ЗВОДНІЦА, -ы, ж. Зводніца. Ну.брат, i зводніца твыя жонка, нас так звіла, што мы чуць ні пабілісь. Бяседавічы Хоцім. Зводніца тая ныгываріла суседкі, што быццым я ны яе гываріла ўсяго, а тады прішла ка мне ды кажыць, што суседка мяне абгыварівыла. Арцёмаўка Міласл.
ЗВОДЫЛЬ, прысл. Воддаль. Я стаў ныгібаць арешыну, a іна стала зводыль, штоп пыймаць зы макушку. Арцёмаўка Міласл.
ЗВОЛЬНА, прысл. Павольна, неспяшаючы. Дзелый ета звольна. Палуж Краснап.
ЗВОЛЬНЩЬ, дзеясл. Звольніць, аслабаніць. Сёлета налог трохі палехчыў, a беднату i саўсім звольнілі. Пірагова Мсцісл.
ЗВОН, -а, м. Звон. Звон громка бьець. Шумячы.
ЗВОНКІЙ, прым. Звонкі, гучны. Але i звонка твыя скрыпычка, добра йграіць. Белы Мох Мсцісл.
ЗВЫЖАЦЬ, дзеясл. [Прабачыць], дараваць. Няўжо ты будзіш звыжаць яму етыя выкіды? Палуж Краснап.
ЗВЫКАНЬНЯ» -я, н. Звыкласць. Гэ, на ўсё трэба звыканьня, во пажыві трохі з намі i ўбачыш, што мы людзі, як i ўсе. У mani Чэрык.
ЗВЫКНУЦЦА, дзеясл. Звыкнуцца. Я ніяк ні магу звыкнуцца з чужою сям'ёю, хоць ужо чацьвёртый год жыву замужым. Слаўнае Мсцісл.
ЗВЫЛАЧЫЦЦА, дзеясл. Зблукацца [сцягацца], стаміцца ходзячы. За дзень звылачыўсь: ногі аж гудуць. Горкі Краснап.
ЗВЫЛЯЦЦА, дзеясл. Зваляцца, збіцца ў лямец (пра воўну). Шэрсць доўга ляжыць, дык звылялысь, што рысчысаць цяжка. Хвёдараўка Краснап.
ЗВЫЛЯЦЬДУРНЯ. Здурніцца, адурачыцца. Добрыга ты звыляў дурня: атдаў сваімі рукамі, а січас пайдзі вазьмі ў яго. Маластоўка Краснап.
ЗВАРАЧЫВАЦЬ, дзеясл. Зварочваць. Ідзі проста гэстай дарогай — убок нікуды ні звырачывай. Ушакі Чэрык. Звырачывый набок, ато я з возум, а ты пырыжняком. Бяседавічы Хоцім.
ЗВЫРЫДЫК, -дка, м. Вырадак. Ларька нейкі звырідык: ні ны каго зь іх ні cnaхож. Горкі Краснап.
ЗВЫРЫЦЬ, дзеясл. Плакаць. Чаго ты звырыш? Сьціхні ўжо! Маластоўка Краснап.
ЗВЫЧАЙНЫЙ, прым. Звычайны. Пыстыялка — звычайныя страва ў вёсцы. Бель Мсцісл.
ЗВЬІЧЫЙ, -я, м. Звычай, абычай. У кожный стыране свой звычый. Машавая Бялынкав. У нас ужо такей звычый хадзіць мылаціць досьвіту, i ды заўтріку кынчаім. Бяседавічы Хоцім.
ЗГАВОР, -y, м. Змова. У іх даўно ўжо быў згавор абыкрасьць наш амбар. Бяседавічы Хоцім.
ЗГАДЖЫВЫЦЦА, дзеясл. 1. Згаджацца, даваць згоду. Я ні хацеў згаджывыцца, да ўгыварілі, я ŭ згадзіўсь. Палуж Краснап. 2. Псавацца, рабіцца горшым [гадкім]. Нешта хлопіц наш стаў згаджывыцца, упярёд ён луччы быў. Бяседавічы Хоцім.
ЗГАДЖЫНЫЙ, прым. Сапсаваны. Ня ўмеіш ты шыць! Куды я яго цяпер надзену, етый тулуп, такій згаджыный? Пірагова Мсцісл.
ЗГАДЗЁННЯ, -я, н. Згода. Яны так пысварылісь, што, думаю я, згадзеньня між імі ніколі ні будзіць. Ушакі Чэрык.
ЗГАДЗЩЦА, дзеясл. 1. Згадзіцца [даць згоду]. Ты ж сам раней згадзіўся, а цяперь піняіш на другіх. Дубеец Касцюк. 2. Прыдацца, быць патрэбным. Гэта пакульля яшчэ згадзіцца: зь яго можна путы віць. Янава Раснян. Як гудуваўсь, дык ніхто ні бачыў, а як падрос, дык i ў сылдацікі згадзіўся. Студзянец Касцюк.
ЗГАДЗЩЦА, дзеясл. Пагоршаць, стаць гадкім. Хлопіц саўсім згадзіўсь, a быў такі лыскавый. Горкі Краснап.
ЗГАДЗЩЬ, дзеясл. Пачакаць. Хлапец згадзіў трошку, а тады пыцягнуў удвору. Палуж Краснап.
ЗГАНІНЫЙ, прым. Зганены. Ц і ён украў, ці ня ён, a ўжу пыгалоска пышла ны чылавека; куды ні паткнесься, кожны глядзіць коса, чылавек зганіный раз, дык ужу ня скора аб етым забудуць. Арцёмаўка Міласл.
ЗГАНЩЬ, дзеясл. Зганіць. Зганіў чылавека зыдырма, i хуць бы што яму. Стары Дзедзін Міласл.
ЗГАРОДА, -ы, ж. Загарада, паркан. Ны згароду ўзьлез ды й саскочыў у сад. Маластоўка Краснап.
ЗГАРЫ, прысл. Наперад. Грошы згары ддаў, абы прывёз яму. Палуж Краснап.
ЗГАРЫК, -рка, м. Згарак. Згарык сьвечкі зыпаліў. Маластоўка Краснап.
ЗГАРЭЦЬ, дзеясл. Згарэць. У дуплявым дубі хлопцы рысклалі агонь, дык ён згарэў знутра i пываліўсь. Негін Касцюк
Дадатковыя словы
сямёю
16 👁