Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ЗАЛВАНЬ, -i, ж. Месца, дзе ў рэчку ўпадае другая рэчка ці ручэй. У нас залвань завуць яійчэ «вусьцень». Касцюковічы. ЗАЛЕЖАЦЬ, дзеясл. Залежаць. У нас ўсі парадкі залежаць ад бацькі: ён усім распырыджаіцца. Добрае Мсцісл. Жыцьцё залежыць ат таго, па якой дарожцы пойдзіш. Сохана Мсцісл. ЗАЛЁЖНЫСЬЦЬ, -i, ж. Залежнасць. У залежнысьці ат таго, колькі людзей зьбярэцца, i пыстанову прімім. Малашкавічы Клім. ЗАЛЁЗЬЦЬ, дзеясл. Залезці. Нада ж было мне залезьць у крапіву — yci ногі абстрыкыў. Слаўнае Мсцісл. Як залез каля рэчкі ў твань, дык чуць вылез. Вародзькава Крыч. ЗАЛЕТАСЬ, прысл. Залетась. Залетась год быу ураджайны. Беразяк Красная. ЗАЛЁТЫВАЦЬ, дзеясл: Залетаваць, застацца на лета. Сын паехыў к дзядзьку свайму ў Ташкент, дый залетываў там. Палуж Красная. ЗАЛЁТЫШНІЙ, прым. Залеташні. Залетышній i летышній гады былі нічога, а сёліта ўжу плоха. Арцёмаўка Міласл. ЗАЛІУКА, -i, ж. 1. Малако з каяаллянага семя. Бульбу варылі з заліўкыю. Kpacнаяолле. Рысьцяры заліўкі. МыкаЛі ладкі ў заліўку. Брылёўка Красная. 2. Рагатуха, дзяўчына, што голасна смяецца. Цыц ты, заліўка, зы табой нічога ня чутна. Хвёдараўка Красная. ЗАЛ IУНЫЙ, прым. Заліўны, што заліваецца вадою. У нас сена многа, лучка заліўная, дык трыва расьцець у пояс. Тур'я Чэрык. ЗАЛЩЦА, дзеясл. 1. Уталіцца. Там нейкі хлапец заліўсь — шукаюць шастом. Мсціслаў. Вучынь купаўся, пыпаў и eip i заліўся; на другей дзень ледзь оысталі. Арцёмаўка Міласл. Дзеўка залілася, ні змаглі атхаіць. Палуж Красная. 2. Абліцца. Я к дам у храпу, дык кроўю зальлесься. Палуж Красная. ЗАЛЩЬ, дзеясл. Заліць. Матка заліла вадою ў печы махнытку. Пбалы Касцюк. Залі ты тэя махныткі. Касцюковічы. ЗАЛОГ, -у, м. Заклад. Каб пазычыць жыта на хлеб, пакінуў тулуп у залог. Сохана Мсцісл. ЗАЛОЖАНЫЙ, прым. Заложаны, закладзены. Ц і заложана юшка ў коміні? Машавая Бялынкав. ЗАЛОЖЫШНІК, -а, м. Прыбітая да сцяны дошчачка з прарэзямі для лыжак. Памый заложышнік, ато надта брудны i ложкі пыкласьць нядобра. Затоны Раснян. ЗАЛ0 3 А, -ы, ж. 3 алоза. На шыі залозы пыраспухлі. Сохана Мсцісл. ЗАЛОЗКА, -i, ж. Памянш. ад залоза. У дзіцёнка пад глоткый залозкі. Хвёдараўка Красная. ЗАЛОУКА, -i, ж. [Залвіца], мужава сястра. Залоўка мыя была вельмі добрыя. Міцькаўшчына Мсцісл. Мы з залоўкай хадзілі ў грыбы. Ганнаўка Клім. ЗАЛУДЗЩЬ, дзеясл. ЗалучыЦь, забраць, загнаць. Залудзіў пару канёў у пуню. Хвёдараўка Красная. ЗАЛУШЦЬ, дзеясл. Кінуцца бегчы вопрамеццю. Ен як залупя дамоў, дык только яго i бачылі. Хвёдараўка Красная. ЗАМАРАЖАНЬНЕ, -я, н. Замарожанне. Ясяў Язэп быў адчулены ад замаражаньня. Старае Сяло Мсцісл. ЗАМАРБІЦЦА, дзеясл. Змарыцца [стаміцца]. Хухцінькі вы мае! Во замарылась: тры куліткі лёну намяла. Куркаўшчына Мсцісл. Замарыўся бягучы, аж язык высалапіў. Рассохі Касцюк. ЗАМЕНА, -ы, ж. Замена. Hi патрэбна мне твыя замена, аддай маё. Лешчынка Мсцісл. ЗАМЕСА, -ы, ж. Замес, рошчына. Хлеба толькі на дзень зысталося, трэба замесу ставіць. Самацевічы Касцюк. ЗАМЁСТ(а), прысл. Замест. Замест гамонкі яна пачала сапці ў адказ. Пірагова Мсцісл. Заместа брушніц ныбраў тылыкнянык. Хвёдараўка Красная. ЗАМЕШКА, -i, ж. Перашкода. Усё хырашо, толькі адна замешка нам будзіць: ета піріправіцца чыряз старый мост. Бяседавічы Хоцім. ЗАМЁРЗНУЦЬ, дзеясл. Замерзнуць. Хухый рукі, ато замёрзнущь. Палуж Красная. Я дужа, дужа замёрзла ны падолі. Слаўнае Мсцісл. Hi дай бог якей ён мірзлявый, толькі вышыў на двор i ўжо замёрз. Бяседавічы Хоцім. ЗАМЁРШЫЙ, прым. Змерзлы. Замёршыга пычалі атхаівыць. Арцёмаўка Міласл. ЗАМЕТ, -у, м. Агароджа з бярвення ці аполкаў, закладзеных у шулы, як у сцяне. Паміж хатай i пуняй зрабілі замёт. Машавая Бялынкав. Як бег, так праз замёт— i на двор. Бяседавічы Хоцім. ЗАМЕТКА, -i, ж. Кавалак палатна. Маці на хрэсьбіны занісла замётку. Вінаградаў Міласл. ЗАМЁТЫ, -аў, мн. л. 1. Бярвенні ці аполкі, што закладваюцца паміж шуламі. Шулы пыставілі, січас будзім закідываць замёты. Хвёдараўка Красная. 2. Снегавыя заносы. Такіх замётыў, як у сёлітнюю зіму, дык я ніколі ні бачыў. Добрае Мсцісл. ЗАМІЦЬ, -i, ж. Замець, завея, мяцеліца. Hi пупадзеш дарогі, сільныя заміць. Палуж Красная. У полі тыкая заміць, што сьвету ні відаць; ні дай бог січас быць у дарозі — прупасьць можна. Малюшын Красная. У такую заміць сугробуў ні навеіць, толькі дарогу зымяцець, ехыць будзіць цяжка. Арцёмаўка Міласл. Ны дваре тыкая заміць, што сьледу ня відна. Слаўнае Мсцісл. ЗАМЛЁЦЬ, дзеясл. Самлець. Рукі мае чыста замлелі. Малашкавічы Клім. ЗАМНОГА, прысл. Зашмат. Замнога ты зыпрашуіш — доўга тыргувацца нада. Краснаполле. ЗАМОЖНА, прысл. ЗамоЖна, багата. Наш Ян жывець заможна. Кокатава Мсцісл. ЗАМОЖНЫЙ, прым. Заможны, багаты. Андрэй — самы заможны гаспыдар вёскі. Быкавічы Мсцісл. У нашай дзярэўне многа заможных, ёсьць адзін, што пяцёх коняй дзяржыць. Пірагова Мсцісл. ЗАМОК, -мка, м. Замок. Ат сырысьці замок зыржавеў. Малашкавічы Клім. Ат
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

туря
10 👁
 ◀  / 512  ▶