Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
sopa i замком ні 'тбаронісься. Пачаны Краснап. ЗАМОРЫК, -a, м. Заморак, заседжанае, пакінутае птушкай яйцо. Дзесіць nicклят выйшла i тры заморкі зысталося. Хвёдараўка Краснап. ЗАМОЧЫК, -чка, м. Памянш. ад замок. Во файный замочык, i заклёпык ня відна. Хвёдараўка Краснап. ЗАМУЖ, прысл. Замуж. Няго ты ня пойдзіш зы мяне замуж? Слаўнае Мсцісл. Мар'я ні хацела замуж іці, сіламоцьцю аддалі. Касцюковічы. ЗАМУЖНІЯ, прым. Замужняя. Замужнія жанчыны носяць нарожнікі. Арцёмаўка Міласл. ЗАМУЖ 'Я, -я, н. Замужжа. Замуж'я яе ні завідныя — большы плача, як скача. Палуж Краснап. ЗАМУЗДКА, -i, ж. [Цуглі]. На кыня была надзета замуздка. Запань Раснян. ЗАМУЗДАЦЬ, дзеясл. [Закілзаць, зацугляць]. Ц і замуздаў ты, Іван, кыня? Палуж Краснап. ЗАМ ЎЗДЫВЫНЬНЯ, -я, н. Юлзанне [зацугліванне]. Замуздывыньня ні паможыць, ета такей конь, што ты яго ны ланцугу ня зьдзержыш. Арцёмаўка Міласл. ЗАМУЗДЫВЫЦЬ, дзеясл. Закілзваць [зацугліваць]. Замуздывыць коній ні нада: яны ні пужлівыі, ні пубягуць. Серчыцы Краснап. ЗАМУРДУВАЦЦА, дзеясл. Замучыцца, стаміцца. Замурдуваўся конь ад ваднёу. Канічы Касцюк. ЗАМУРЗАНЫЙ, прым. Замурзаны, запэцканы. Нейкі ў яго аблік няпрыгожый: худый, замурзаный. Пірагова Мсцісл. ЗАМУТЫК, -тка, м. Заседжанае яйцо. Ета ня сьвежыя яйцы, а замуткі. Хвёдараўка Краснап. ЗАМУЦПДЬ, дзеясл. Замуціць. Твой сын такей рахманы, што нікому i вады ні замуціць. Лешчынка Мсцісл. ЗАМУЧЫЦЦА, дзеясл. Замучыцца, замарыцца. Хужы німа ны лянівым кані ехыць, ета ж замучыцца можна, нэкуушы ны яго ды біўшы. Арцёмаўка Міласл. ЗАМУЧЫЦЬ, дзеясл. Замучыць, замарыць, стаміць. Дай адпачыць каню, ато замучыў ты яго етым возум. Малашкавічы Клім. ЗАМЫКАЦЬ, дзеясл. Замыкаць. Кожны раз вароты замыкаець. Багацькаўка Мсцісл. ЗАМЯРЯЦЦА, дзеясл. Замярацца, намервацца, мець намер. Загадзя нельга замяряцца: можа к заўтрышніму памрём. Дубеец Краснап. ЗАНЁСЬЦЬ, дзеясл. Занесці. Нада трубкі занесьць у кубла. Новый Капачы Мсцісл. Занясі в ядро к бляхару, дык ён i пачынс. Касцюковічы. Вялікае разводзьдзе сёлета — усю лучку пяском занясе. Зарэчча Мсцісл. ЗАНІДЗЬБЁЦЬ, дзеясл. Заняпасці, захварэць. Занідзьбеў пырасёнычык, наўряд ці будзя жыў. Хвёдараўка Краснап. 3A H I3K I, -аў i -зак, мн. л. Пацеркі [каралі]. Якея прыгожыя занізкі. Хвсдараўка Краснап. Шнурок пырваўся, i занізкі, рассыпылісь. Іванаўка Хоцім. ЗАН1ТЫИ, прым. Заняты, не вольны. H i нада яму мішаць, ён заніт дзелум. Садзісь, кумок, там на слоніц, ато лаўкі ўсі ўжо заніты. Бяседавічы Хоцім. ЗАНОСЬЛІВЬІЙ, прым. Занослівы, ганарысты. Ен дужа заносьлівый i гынарлівый хлопіц, хуць i няма яму чым зыдывацца. Слаўнае Мсцісл. ЗАНОСЬЛІВЫСЬЦЬ, -i, ж. Занослівасць, гонар. К чаму ета твыя заносьлівысьць, ты ж такі самы, як i мы, а нос угару дзярэш, што ні дыстаць. Слаўнае Мсцісл. / ЗАНУДЗІЦЬ, дзеясл. Засумаваць. Ен нешта занудзіў. Хвёдараўка Краснап. ЗАНУТУВАЦЬ, дзеясл. Занатаваць, заўважыць. Я толькі сяньня занутувала, што ты абрэзала сабе косы. Куркаўшчына Мсцісл. ЗАНЦІРІСУВАЦЦА, дзеясл. Зацікавіцца. Чым ты так занцірісуваўсь, што ні можыш атыйці? Краснаполле. ЗАНЫВА, прысл. Занава. Дом пан адзьдзелыў заныва, ды ні прышлося ў ём жыць. Тур'я Краснап. ЗАНЫГЦІЦА, -ы, ж. Больна на пальцы ад задранай ад пазногця скуры з мясам. У мяне ны пальцы заныгціца, ды вельмі ж балюча. Хвёдараўка Краснап. ЗАНЯТЫЙ, прым. Заняты. Hi магу ўзяць болі нічога — абедзьве рукі заняты. Старае Сяло Мсцісл. Усі лаўкі заняты, што i сесьць нейдзс. Белы Камень Бялынкав. ЗАПАВЁТРЫЦЦА, дзеясл. Запаветрыцца, прапасці. Запаветрыйся ты з сваею работыю. Красоўка Крыч. ЗАПАВЁТРЫЦЬ, дзеясл. Запаветраць, знайсці хворасці з паветра, заразіцца. Няхай цябе запаветрыіць, які ты стаў нядобры, нікога ня слухыіш! Красоўка Крыч. ЗАПАЗЫЧЫЦЬ, дзеясл. Запазычыць, пераняць. Запазычыў у горадзі розных выкрунтасаў. Сохана Мсцісл. ЗАПАЛКА, -i, ж. Запалка, сярнічка. Пакладзі запалкі ў пячурку, ніхай высахнуць, ато сырэя ні запальваюцца. Смолькаўская Буда Бялынкав. ЗАПАЛАЧ, -ы, ж. Каляровыя ніткі для вышывання, заблаць. Дзяўчына вышывала запалаччу набожнік. Дзяніскавічы Навазыбк. ЗАПАЛГЦЬ, дзеясл. Запаліць. Янка запаліў цяпло i стаў печ ракаў. Куляшоўка Клім. ЗАПАЛЬВАЦЦА, дзеясл. Запальвацца. Купіў жа ты нейкіх запалак, што ніяк ні запальваюцца. Смольская Буда Бялынкав. ЗАПАЛЬВАЦЬ, дзеясл. Запальваць. Запальвай, жонка, цяпло, цёмна ўжо ў хаце. Малашкавічы Клім. ЗАГІАЛЬЧЫВЫЙ, прым. Запальчывы. Ен дужа запальчывый: як расьсердзіцца, можыць чылавека забіць. Гарбавічы Касцюк. ЗАПАН -a, м. Фартух. Дзе ж ета мой запан, як жа я naŭdy біз запына. Іванаўка Хоцім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

замужя, маря, туря
10 👁
 ◀  / 512  ▶