Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ЗАЁДК1, -ыў, мн. л. Закуска. На выпіўку сыбраў, a ны заедкі ні 'сталысь. Краснаполле. ЗАЁДНА, прысл. Па-таварыску, па-прыяцельску [заадно]. На фронці етый туварыш заедна з маім сынам жыў. Нова-Ельня Краснап. ЗАЁЗД, -a, м. 1. Дом у горадзе, куды за плату пускалі нанач з канём. Там у горыдзі заезд ёсьць; руб заплоціш, дык i niріначуіш. Арцёмаўка Міласл. 2. Заезд, гасціна. Жонка люба длі савету, a цешча— длі заезду. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ЗАЕЗЖАЦЬ, дзеясл. Заязджаць. Заезжай, калі трапіцца. Паходавічы Чэрык. ЗАЁСЬЦЬ, дзеясл. Заесці, замучыць дрэннымі адносінамі. Ажаніўся другі раз, дык мачыха заела пасынка проста. Парадзіна Мсцісл. ЗАЁХЫЦЬ, дзеясл. Заехаць. Заехылі пы дарозі да Сьціпана ды зыбавілісь трохі. Юркаўка Крыч. Мы к ім заехалі па неабходнасьці: нада было старгувацца аб каню. Пірагова Мсцісл. Во разьзявіў рот, хоць з калёсамі заедзь. Ушакі Чэрык. ЗАЖДАЦЬ, дзеясл. Пачакаць. Зажджы мяне троху, паку ль я схаджу ў воласьць. Маластоўка Краснап. ЗАЖМ ЎРКІ. -аў, мн. л. Жмуркі [схованкі]. Дывайця гуляць у зажмуркі. Хвёдараўка Краснап. ЗАЖУРПДЦА, дзеясл. Зажурыцца, засумаваць. Пятрок зажуріўся, што сына ны вайну пагналі. Гібалы Касцюк. Чаго ты зажурыўся, хлопча? Іванаўка Хоцім. ЗАЗЁМІНА, -ы, ж. Кладзь, доўгае бервяно, што кладзецца ў гумне праз усю сцяну паверх шулаў, а на яго ўжо кладуцца слегавіны. Пыд лімягі ці сьлегі нада класьць зазёміну. Хвёдараўка Краснап. ЗАЗНОБУШКА, -i, ж. Зазноба, каханка. Пысаджу жани ў мыліван чавён, || / путчу чавён ны Дунай-ряку; || Сам пайду глядзець, як чавён плувець, || А жына сядз'щь, як лябёдычка, || А мне молыйцу ўсё зазнобушка. 3 нар. песні. ЗАЗЬВІНЁЦЬ, дзеясл. Зазвінець. Як покня ён мяне па вуху, дык аж зазьвінела. Палуж Краснап. Зазьвінелі, загудзелі струны. Сохана Мсцісл. ЗАЗЬНІБЁЦЬ, дзеясл. 1. Захаладаць. Верна, зіма скора наступіць, калі так рана зазьнібела. Дубеец Касцюк. 2. Зашчымець, забалець. Зазьнібела маё серца ад вялікага гора. Сохана Мсцісл. ЗАІТРЫВАЦЬ, дзеясл. Заляцацца, пускацца ў залёты. У цябе адзін юр на ўме— усё з дзіўчатымі б заігрываў. Слаўнае Мсцісл. ЗАІДЗЬ, -i, ж. Заедзь. Етый конь дужа ўжу старій — глядзі, во заідзь яке я. Б. Хутары Краснап. ЗАЙГРАЦЬ, дзеясл. Зайграць. Ты зайграй, а мы паслухаем, як ты йграеш. Дзеражна Касцюк. ЗАИЗДРОСНЫЙ, прым. Зайздросны. Хведар вельмі зайздросны чылавек. Міцькаўшчына Мсцісл. ЗАЙЗДРЬІСЬЦЬ, -i, ж. Зайздрасць [зайздроснаць]. У яго нейкыя шалёныя зайздрысьць на чужоя: як угледзщь што, дык аж дрыжыць. Старае Сяло Мсцісл. ЗАЙЗДРЫЦЦА, дзеясл. Зайздросціць, квапіцца [зайздроснічаць]. На чужое нечыга зайздрыцца. Слабада Раснян. ЗАЙМАЦЬ, дзеясл. Займаць. Кроены займалі ўсю хату. Ропцы Раснян. Абраныя ў прызідзіум, займіця свае месцы. Мазалава Мсцісл. ЗАЙСЫДГ, дзеясл. Зайсці. Нельга ў лазьню зайсьці — настрою ўсё засыпана ля дзьвярэй. Маркаўка Хоцім. ЗАЙЦГ, дзеясл. Зайсці. Нада зайці ў сталоўку ўзяць кыўбасы ны закуску. Мсціслаў. Колькі разоў зьбіраўся зайці, ды ўсё ні час. ГІірагова Мсцісл. Ты, хлопча, грабі хутчэй сена, ато сонца зайдзя. Горкі Краснап. Сонца яшчэ ні зайшло, як мы прыехалі з Клімавіч. Турэйск Краснап. ЗАЙЦГСЯ, дзеясл. Зайсціся, забалець ад холаду. Зайшліся рукі ад марозу, што ні магу 'тырваць. Парадзіна Мсцісл. ЗАЙЦЩЦА, дзеясл. Зайсціся, заплакаць да сударгі. H i дывай дзіцёнку зайціцца. Хвёдараўка Краснап. Дзіцёнык зайшоўсь ад плачу, пасінеў увесь. Васілёўка Хоцім. ЗАИЦЩЬ, дзеясл. Зайсці. Ішоўшы ў лес, я ні магу зайціць на луг, мне так нязручна. Арцёмаўка Міласл. ЗАІЧЧАЯКАПУСТА, бат. Заячая капуста. Заічча капуста вырыстаець па межах у полі. У яе шырокія лісты i растуць yci кучкай, з аднаго корыня. Пірагова Мсцісл. ЗАЙЧЫЙ, прым. Заячы. Зайчы сьлед ны сьнягу відзен. Вітрунь Касцюк. ЗАЙЧЫНЁНЫК, -а, н. Зайчанё. Зайчыха з зайчынятымі паекыкала, знаць, нейдзе ў другоя мейсца піраводзіць іна іх. Стары Дзедзін Міласл. ЗАЙЧЫХА, -i, ж. Зайчыха. Сяньні Рыгор Міхасёў забіў старую зайчыху — пыд кустом спала. Затоны Раснян. ЗАКАЗАЦЬ, дзеясл. 1. Абвясціць [аб'явіць]. Ідзі закажы ўсім, каб скарэй ішлі на сходку. Сохана Мсцісл. 2. Заказаць, зрабіць заказ. Заказаў сабе боты новыя, на етый нядзелі будуць гатовы. Сохана Мсцісл. ЗАКАЛОЦЬ, дзеясл. Закалоць. Кабана нада закалоць, есьць ужо пірістаў. Пірагова Мсцісл. ЗАКАЛУПІЦЬ, дзеясл. Сказаць рэзка, упікнуць. 3 ім гавары ды асьцірыгайсь, бо кылі зыкалупіць за жывое, дык ня горш, як іголкаю. Куркаўшчына Мсцісл. ЗАКАЛЫХАЦЬ, дзеясл. Закалыхаць, усыпіць калыханнем [гушканнем]. Палцжы дзіцёнка ў люльку i закалышы яго. Гарбавіч.ы Касцюк. ЗАКАНДРЬІЧЫЦЬ, дзеясл. Зарэзаць. Пітуха закандрычылі i зрабілі расол з nepчыкам i цыбулькаю. Куркаўшчына Мсцісл. ЗАКАСАЦЬ, дзеясл. Закасаць. Закасай рукавы, ато ўсё замажаш. Сутокі Мсцісл. ЗАКАЦГЦЬ, дзеясл. Закаціць. Трэба закаціць на пяньку гняты, штоб яна схавалась у ваду. Зоры Крыч. ЗАКАШЛЯЦЦА, дзеясл. Закашляцца. У старыка ўжо адышка быльшая, чуць пройдзіць троху, дык так i закашляўся. Добрае Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абявіць, сядзщь
7 👁
 ◀  / 512  ▶