ЗАВЯСЬЩСЯ, дзеясл. Завесціся. УЙнкавых дзяцей завялась хвароба. Чыгрынаўка Раснян. ЗАГАВАЛЬНЯ, -i, ж. Прызба. Кожны вечар сяляне зьбіраюцца к натай хаце i сідзяць на загавальне. Смолькаўская Буда Бялынкав. Каля хаты зроблены загавальні. Машавая Бялынкав. ЗАГАД, -у, м. Загад. Твайго загаду niко лі ні паслухаю, калі навыт i прасіць будзіш — нічога ня выйдзіць. Ушакі Чэрык. ЗАГАДАЦЬ, дзеясл. Задумаць, надуманна [i задаць загадку]. Загадала баба ехыць у горад, нягледзячы на такую дрэнную пагоду. Сохана Мсцісл. ЗАГАДЗЯ, прысл. Загадзя, наперад. Нечага загадзя хваліцца. Дубеец Касцюк. Загадзя ты прышоў ка мне — трэба было яшчэ пачакаць дні сы два. Ушакі Чэрык. ЗАГАМАНІЦЬ, дзеясл. Загаварыць. Наш Янка загаманіў праразьліва на трэцім годзе. Варанёва Крыч. ЗАГАНА, -ы, ж. Загана, недахоп. У нашыга кыня адна загана: ён дужа пужлівый. Сохана Мсцісл. ЗАГАНІЦЬ, дзеясл. Заганіць, знайсці шмат недахопаў. Заганіў ён майго каня: i худэй, i ня есьць, i ні бяжыць — зусім нікуды ні варты. Варанёва Крыч. ЗАГАРАДЗІЦЬ, дзеясл. Загарадзіць. Загарадзі паркан на дварэ. Кажамякіна Чэрык. Загарадзіце вы сваё прясла, ато сьвіньні лазяць у вагарод. Бялішчына Мсцісл. ЗАГАРОДЗЬДЗЯ, -я, н. Загароддзе, месца за агародам. Бульба пасеіна ны зыгародзьдзі. Бацька сёньні пыхаў зыгародзьдзя. Палуж Краснап. ЗАГАРОДЖАНЫЙ, прым. Загароджаны. Двор загароджан праслам. Халдзееўка Хоцім. ЗАГАТОУЛЕНЫЙ, прым. Падрыхтаваны, нарыхтаваны. На крышу загатоўлен ряшэтнік. Машавая Бялынкав. ЗАГВЫЗДКА, -i, ж. Загваздка. Глядзі, загвыздкі ці цэлы, каб каткі не паспадалі. Крычаў. Стой, нейдзе загвыздку паціраў — каток зваліцца. Пірагова Мсцісл. Глядзі, загвыздкі каб не пагубіў, ато каткі пызвальваюцца. Барысавічы Клім. Загвыздка калі выскачыць, дык туга будзіць з возым. Бязводзічы Мсцісл. ЗАГГБІНА, -ы, ж. Закавыка, нечаканая перашкода. Тут дзела ўні так проста, як кажыцца, нейкыя загібіна ёсьць, нада быць начыку. Бяседавічы Хонім. ЗАГГНУЦЬ, дзеясл. Загінуць, прапасці. Загінуў недзя наш сынок, ужо трэці год npa яго нічога ня чулі. Ушакі Чэрык. Во німа тапара, дзе-та загінуў. Дубеец Касцюк. ЗАГЛЁДЖЬІНЫЙ, прым. Угледжаны, заўважаны. Там у кусьце загледжыныя гніздо: я ўчора яго загледзіў. Горкі Краснап. ЗАГЛЁДЗІЦЬ, дзеясл. Заўважыць, убачыць. Бацька яшчэ здаліку загледзіў выўка. Палуж Краснап. ЗАГНЁТ, -а, м. Загнетак. Вынь гаршчок з вадою з печы i пыстаў яго ны загнеце, каб выда не застыла. Усполле Раснян. Hi стаў на загнет, бо пракісьнець. Тэкліна Шумяц. Пастаў етый цугун на загнет. Пірагова Мсцісл. ЗАГНЁТКА, -i, ж. Загнетка. Падымі мне чугун, ны загнетку. Бяседавічы Хоцім. Бульба стаіць ны загнеткі. Хоцімск. ЗАГНЁТНЩА, -ы, ж. Ямка [пячурка] збоку загнетка. Баба зыгарнула жар у загнетніцы. Горы Краснап. ЗАГНГЛЫЙ, прым. Загнілы. Етый дуб ужу загнілый — дужа старый. Палуж Краснап. Выда ў лузі загнілыя — карова ні хочыць яе піць. Горкі Краснап. ЗАГНЩЦА, дзеясл. Загніцца. Многа яблык загнілісь i пайшлі ў брак. Арцёмаўка Міласл. ЗАГНПДЬ, дзеясл. Загніць, пачаць гніць. Бульба ў погрыбі загніла, нада niрібраць. Крычаватка Раснян. ЗАГНУТЫЙ, прым. Загнуты. Ён глядзіць нешта як коса, i вочы троху косы, i адна брыва ўверьх, а другая ўніз неяк загнута. Арцёмаўка Міласл. Загнутый канец дрота можна зычапщь за бірвяно. Бяседавічы Хоцім. ЗАГН ЎЦЦА, дзеясл. Загнуцца. Добра загнуўся гэты вяз. Ташна Клім. ЗАГНУЦЬ, дзеясл. Загнуць. Я нідаўна толькі загнуў вязкі ў сані. Крычаватка Раснян. ЗАГОЙВАЦЦА, дзеясл. Загойвацца, зажываць. Рана пачыла загойвацца. Сохана Мсцісл. ЗАГОН, -а, м. Загон, частка шнура зямлі. Загон бульбы за дзень выкапалі. Залькова Раснян. ЗАГРАДКІ, -дак, мн. л. Месца на печы [у куце]. Забраўся ў заградкі i плача. Аршаншчына. ЗАГРАХАТАЦЬ, дзеясл. Застукацець [загрукацець]. Кулямёт заграхатаў i пасыпалісь кулі. Рэкта Раснян. ЗАГРЫБАЦЬ, дзеясл. Заграбаць. Закрывай, маці, жар, жар, || Калі табе дачкі жаль, жаль. 3 нар. песні. ЗАГРЬІВАК, -ыўка, м. Загрывак, патыл іца, карак. Дысталося яму пы загрыўку! Палуж Краснап. ЗАГРЫЗЬЦЬ, дзеясл. Загрызці. У нашай дзярэўні воўк трох авечак загрыз. Барысавічы Клім. ЗАГРЭЦЬ, дзеясл. Гваздануць, выцяць. Разазьліўсь ды загрэў яму такую anлявуху, што з воч іскры пасыпылісь. Стаpae Сяло Мсцісл. ЗАГУБА, -ы, ж. Загуба [пагібель]. Біз дарогі ехыць — ета загуба адна. Арцёмаўка Міласл. ЗАГУБІЦЬ, дзеясл. Загубіць. Етый разбойнік ні дну душу загубіў. Варанёва Крыч. ЗАГУВАЛЬНЯ, -i, ж: Прызба. На загувальні сядзела Аріна i голысна плакала. Лешчынка Мсцісл. ЗАГУДЗЁЦЬ, дзеясл. Загудзець, загусці. Струны загудзелі, зазьвінелі. Сохана Мсцісл. а ЗАГУДЗЩЬ, дзеясл. Загудзіць, выставіць з нядобрага боку, абгаварыць. Хацелі ды нашыя Веры сваты пріціць, ды
10 👁