Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ЗАВЕРТ, -a, м. Заверт, вяроваЧная прывязь аглабель да капыла (у санях). Папраў заверты, ато аглоблі выскачуць з саней. Юркаўка Крыч. ЗАВЁСІЦЬ, дзеясл. Завесіць. Завесь вакно матаю, каб не замерзла. Гібалы Kaсцюк. ЗАВЁСЦА, дзеясл. Завесціся. У жыці завёўся сівец. Лешчынка Мсцісл. Завілася на целе кырысьцянка. Хвёдараўка Краснап. ЗАВЕСЫ, -аў, мн. л. Завесы. Ды дзьвярэй нада новыя завесы дзелыць. Пухнава Раснян. Нада змазаць завесы, ато дужа скрыпяць. Бяседавічы Хоцім. ЗАВЁСЫДІ, дзеясл. 1. Завесці [мець]. Калі хочыш завесьці добрых кароў, то куni етую цялушку: яна ад добрыга бугыя. Ушакі Чэрык. 2. Распачаць. Аграном завёў з намі рызгавору. Палуж Краснап. 3. Завесці. Ён завёў мяне ў нейкыю вулычку. Каменкі Раснян. ЗАВЁШЫНЫЙ, прым. Завешаны. Стаіць кырваць i полыгам завешына. Старае Сяло Мсцісл. ЗАВЁЯ, -i, ж. Завея, мяцеліца. Ны дваpe тыкая завея, што дарогу саўсім зымяло, сьліда ня відна. Арцёмаўка Міласл. ЗАВІДАСЫДЬ, -i, ж. Зайздрасць. Ад завідасьці, гледзячы на сваіх суседзяў, ён аж чарнея. Сохана Мсцісл. ЗАВІДЗІЦЬ, дзеясл. Убачыць. Я цябе завідзіў, як ты толькі з лесу вышыў. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ЗАВІДЗЬ, -i, ж. Зайздрасць. Ат завідзі ты аж лопыісься. Горкі Краснап. ЗАВГДЛІВА, прысл. Сквапліва [зайдросна]. Наверна етый хлапец галодный — так завідліва пыглідаіць, што мы ямо. Бардзіч Краснап. ЗАВІДЛІВЫЙ, прым. [Сквапны], зайздросны. Завідлівыя вочы твае, усё б ты сабе цягнула, a другім што? Пірагова Краснап. Ен ні завідлівый, давольствуіцца i малым. Слаўнае Мсцісл. ЗАВГДНА, прысл. Зайздросна. Яму завідна, што я быгацей зы яго. Арцёмаўка Міласл. ЗАВГДНІЧАЦЬ, дзеясл. Зайздросціць. Німа навошта там завіднічаць: хата старая, скаціны добрай няма на двары, навошта там глядзець. йірагова Мсцісл. ЗАВ1ДНЫЙ, прым. Зайздросны. Якей ты завідный — увесь сьвет зыхапіў ба? Хвёдараўка Краснап. ЗАВІЛЯЦЬ, дзеясл. Завіляць. Стоіць толькі прылашчыць сыбаку, пыгладзіць трохі, дык i хвастом завіляіць. Ушакі Чэрык. ЗАВІНАЦЦА, дзеясл. Завінацца, хутацца. Ік пачнець завінацца, надзіваць ны сябе сорік адзежын, дык глядзець гідка. Горкі Краснап. ЗАВІНУЦЦА, дзеясл. Завінуцца, узяцца старанна за работу. Як завінуўся, дык за дзень адзін дзесяціну грэчкі скасіў. Сохана Мсцісл. ЗАВІРТ, -a, м. Заверт, вяроўка, якою прывязываюць аглоблі да капыла ў санях. Ад марозу парваўся завірт. Крычаў. Завірт быў слабы віріўчаный, пірярезыўся, i аглыбля ат саней атырвалыся. Слаўнае Мсцісл. ЗАВІРТА, -ы, ж. Заверт, вяроўка, якой прывязваюць аглоблі да капыла ў санях. Завірта лопнула! Бязводзічы Мсцісл. Пырвалысь завірта ў санях. Хвёдараўка Краснап. ЗАВІРЮХА, -i, ж. Завіруха, мяцеліца. Ны дваре завірюха тыкая, што сьледу ня відна. Слаўнае Мсцісл. ЗАВІСНУЦЬ, дзеясл. Завіснуць. Шапка ны бярёзі завісла. Хвёдараўка Краснап. ЗАВІСНЫЙ, прым. Зайздросны. Пан быў дужа завісный, што ні ўбача, хочыць, каб яго було. Палуж Краснап. ЗАВИДЬ, дзеясл. Завіць. Ты ні радуйся, зелін дуб! || H i к табе ідзём — к бярёзі, II Hi цябе заўём — бярёзку. 3 нар. песні. ЗАВІШЧЭЦБ, дзеясл. Завішчаць. Во завішчэў, як пырасёнак у прасьлі. Парадзіна Мсцісл. ЗАВОД, -у, м. Завод, парода скаціны. Етый пырасёнык добрыга заводу, глянь, якей рослый. Арцёмаўка Міласл. У пані Бінкіндормы пурсючка купіў ны завод. Maластоўка Краснап. ЗАВОЗНА, прысл. Завозна [шмат вазоў на чарзе]. Бацька паехыў на пруд пшаніцы змалоць, ды, кажуць, там дужа завозна. Пірагова Мсцісл. ЗАВОСКА, -i, ж. Жалезная гіалоска, што прымацоўваецца да восі, каб вось не сціралася. Тут німа завоскі, нада прыстроіць. Хвёдараўка Краснап. ЗАВОСТРІНЬІЙ, прым. Завостраны. Ны магілках каплічка ёсьць, малінькыя тыкая, пысярёд магілык i крыша завоетpiныя. Арцёмаўка Міласл. ЗАВОЧНА, прысл. Завочна, у адсутнасці. Завочна яго асудзілі, ён i ня быў на судзе. Маляцічы Крыч. ЗАВОШТА, прысл. Завошта, за што. / завошта ты ны яго сварысься, што ён тако я зьдзелыў? йабкі Раснян. ЗАВУЗДКА, -i, ж. Аброць. Вазьмі маю завуздку i прьівядзі кыня разым з сваім. Зоры Чэрык. ЗАВУЗДЫЧКА, -i, ж. йамянш. ад завуздка. Пупаліў мае ўсі завуздычкі. Хвёдараўка Краснап. ЗАВУШНІЦА, -ы, ж. 1. Завушніца. Глядзі ты, якея іна завушніцы сабе купіла! Крычаў. 2. Свіная хвароба. Нашы сьвіньні захварелі ны завушніцу. Восаў Краснап. ЗАВЫРІТ, -a, м. йаварот. Нада ехыць пряма na етый дарозі, a тады будзіць завыріт управа. Высокі Бор Краснап. ЗАВЬІЦЬ, дзеясл. Завыць, заплакаць [уголас]. Ік сьцібануў яго пугыю, дык той i завыў. Зарубец Крыч. Пыглядзі-ка ты, нешта дзіцёнык завыў. Дзягавічы Клім. ЗАВЯЗАЦЬ, дзеясл. Завязаць. Дзяўчына завязала хустку. Маляцічы Крыч. Дай мне тую матузку торбу завязаць. Kypкаўшчына Мсцісл. ЗАВЯЗЫВАЦЬ, дзеясл. Завязваць. Хустку завязываюць на галаву. Канава I Хоцім. Завязывай хучэй кайстру ды naŭдзём. Журбін. Бялынкав. ЗАВЯЗЬЦІ, дзеясл. Завезці. Каб цябе ў магільля завязьлі! Краснаполле
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 512  ▶