АБАКУЛІЦЦА, дзеясл. Абакуліцца, ашукацца, памыліцца. Абакуліўся я — рана аддаў табе дзьве шашкі і дамкі ні зьдзелыў. Сапрынавічы Мсцісл. АБАКУЛЬНІК, -а, м. Ашуканец. Ня йдзі к Янкілю ў краму — ён абакульнік. Клімавічы. Абакульнік ты, ні паверу я табе больший. Сапрынавічы Мсцісл. АБАЛОНКА, -і, ж. Абалона. Якая тоўстая абалонка ў етым дубі. Хвёдараўка Краснап. АБАЛОНЬ, -і, ж. Абалона, верхнія слаі драўніны з жывымі яшчэ каморкамі [клеткамі]. Етыя сысна на вокны ні гадзіцца: абалонь дужа тоўстыя. Мсціслаў. АБАНКРУЦІЦЦА, дзеясл. Збанкрутаваць [абанкроціцца], пацярпець страты, збяднець. Мельнік наш абанкруціўся і пруд свой прыдаў. Мазалава Мсцісл. АБАНКРУЦІЦЬ, дзеясл. Увесці ў страту [абанкроціць]. Абанкруціў ён Мыкара: ні 'ддаў яму пылавіну грошы зы карову. Пірагова Мсцісл. АБАПЕРЦІСЯ, дзеясл. Абаперціся. Тут нялоўка сядзець, німа аб што абаперціся сьпінаю. Арцёмаўка Міласл. АБАПОЛЬНА, прысл. Супольна, разам з кім-небудзь. Сіныжаць скасілі абапольна, а потым дзялілі сена. Пірагова Мсцісл. АБАПОЛЬНЫЙ, прым. Супольны, агульны. Млын гэты — іх абапольны: разам дзіржаць. Жараціно Мсцісл. Ета поля абапольныя ўсёй дзяреўні, а сеіць яго, хто купіць. Гібалы Касцюк. АБАПЫЛ, -а, м. Аполак, крайняя дошка з бервяна, абапал. Цяперыка будзем аткалываць абапылы. Хвёдараўка Краснап. АБАПЫЛ, прыназ. Абапал, з абодвух бакоў. Абапыл дарогі растуць бярозы. Смолькаўская Буда Бялынкав. Абапыл яе сядзелі два прыгожыя хлопцы. Пірагова Мсцісл. АБАПЫЛАК, -лка, м. Абапалак, акравак, абрэзак бервяна пры распіле яго на дошкі. Абапылак роўнінькі, куды хош гадзіцца, за дошку сайдзець. Мсціслаў. АБАРОНА, -ы, ж. Абарона. Дзед ходзіць з кіім для абароны ат сыбак. Сохана Мсцісл. Дзе шукаць абароны ў етым дзеле? Глінь Касцюк. АБАРОНІЦ, -нца, м. Абаронец, адвакат. Добры абароніц будзя сы Сьціпана, глядзі, як гаворыць! Дзіснакіта Мсцісл. Нашоў сабе добрыга абаронца, дык і лёгка апрыўдаўся. Сохана Мсцісл. А ты што мішаішся? Абароніц якей знайшоўсь. Палуж Краснап. АБАРОНЦА, -а, м. Абаронец, заступнік, той, хто абараняе. Во хто мой верны абаронца: кій гэтый сукыватый. Пірагова Мсцісл. АБАРОНШЧЫК, -а, м. 1. Вартаўнік, пастух. Піліп ныняў абароншчыкам Ігната, абырыняць коній. Дзіснакіта Мсцісл. 2. Абаронец. Ні нада мне абароншчыкаў, я зь ім і сам спраўлюсь. Б. Хутары Краснап. АБАРЫЧАЦЦА, дзеясл. Абарачацца, аглядацца назад. Калі мой брат уяжджаў, ён некылькі разоў абарычаўсь і мыхаў шапкуй. Пірагова Мсцісл. АБАРЫЧАЦЬ, дзеясл. Абарочваць, перакульваць. Вецір найшоў і дывай абарычаць снапы. Затоны Раснян. Спробваў хлапчук абарычаць воз, ажно сілы ні хапіла. Юшкі Мсцісл. АБАСУРМАНІВЫЦЬ, дзеясл. Абасурманіваць, прымушаць скароміцца ў пост. Самі пастоў ні глядзіцё і другіх абасурманівыць пычалі. Журбін Бялынкав. АБАСУРМАНІЦЬ, дзеясл. Абасурманіць, зрабіць бязбожнікам. Ты ўжо хочыш мяне саўсім абасурманіць, каб я дайжа ў царкву ні хадзіў. Пірагова Мсцісл. Абасурманілі вы мяне: у мяне ж пост, а вы скаромным пыкармілі. Слабада Раснян. АБАЧНЫЙ, прым. Відны [бачны]. Дом, што абачны ны гарэ, быў раньшы панскій. Дзіснакіта Мсцісл. АБАЯ, ліч. Абодва. Абая вы хырашы хлопцы. Гарбавічы Касцюк. АББЕГЦА, дзеясл. Аббегчыся, задыхацца бегучы. Я аббегся — дыхаць цяжка. Хвёдараўка Краснап. АББІЗУНЕНЫЙ, прым. Біты бізуном, высцебаны. Ня быў ты йшчэ аббізунены, то будзеш, калі не пакінеш свае прывычкі. Ганнаўка Клім. АББІЗУНІЦЬ, дзеясл. Пабіць бізуном, высцебаць. Зыхапіў я ў садзе Лукашовых хлопцаў і добра аббізуніў абодвых. Касцюшкавічы Крыч. АББІРАЦЬ, дзеясл. Рабаваць, абкрадваць, забіраць сілаю. Аббіралі сілянства раней паны. Пірагова Мсцісл. У етым лесі бандзіты аббіраць пычалі: надоічы Еску абыбралі. Цёмны Лес Раснян. АББІЎКІ, -івак, мн. л. Каласкі, што застаюцца пасля малацьбы. Уся мылыцьба была скончына досьвітку, зысталіся ны таку адны аббіўкі. Засып конім аббівык, ніхай зьядуць. Пірагова Мсцісл. АББІЦІК, -а, м. Гаршчок ці жбан [збанок] з пабітымі вянцамі [берагамі]. Вазьмі аббіцік ды насып у яго пяску з дарогі, пайдзём касіць, а вады там у речкі ныбярэш. Каменка Раснян. АББОРЫШ, -а, м. Пласт сена [перабраны граблямі], пярэчышак. На лугу сена ў абборышах зысталося, нада яго ці прывезьці ў пуню, ці ў копы пакласьць. Журбін Бялынкав. АББРЭХІВЫЦЬ, дзеясл. Абрэхваць, абгаворваць. Ты толькі й можаш, што людзей аббрехівыць. Пірагова Мсцісл. АББРЭХЫНЫЙ, прым. Аббрэханы, абгаворны. Ён ужо аббрехыный з усіх бакоў, німыйдама што пры яго гаворуць. Пірагова Мсцісл. АББРІХАЛА, -а, м. і ж. Аббрахала, абгаворнік, абгаворніца. К ёй лепш ня йдзі: тыкая ўжо аббріхала, што сто разоў прыклянеш, зачым хадзіў. Юшкі Мсцісл. Такій ужо аббріхала етый Хведыр — усіх аббрешыць, як баба йкая. Каменка Раснян. АББРІХАЦЬ, дзеясл. Аббрахаць, нагаварыць няпраўды. Аббріхалі злэя людзі дзеўку, а іна, як піряд богым, чыста. Палуж Краснап. АББРУІЦЦА, дзеясл. Абмачыцца. Аббруіўсь дзіцёнык пы самыя рукі і ляжыць мокрэй. Пірагова Мсцісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
101 👁