АБАКУЛІЦЦА, дзеясл. Абакуліцца, ашукацца, памыліцца. Абакуліўся я — рана аддаў табе дзьве шашкі i дамкі ні зьдзелыў. Сапрынавічы Мсцісл. АБАКУЛЬНІК, -a, м. Ашуканец. Ня йдзі к Янкілю ў краму — ён абакульнік. Клімавічы. Абакульнік ты, ні паверу я табе болыйы. Сапрынавічы Мсцісл. АБАЛОНКА, -i, ж. Абалона. Якая тоўстая абалонка ў етым дубі. Хвёдараўка Краснап. АБАЛОНЬ, -i, ж. Абалона, верхнія слаі драўніны з жывымі яшчэ каморкамі [клеткамі]. Етыя сысна на вокны ні гадзіцца: абалонь дужа тоўстыя. Мсціслаў. АБАНКРУЦЩЦА, дзеясл. Збанкрутаваць [абанкроціцца], пацяргіець страты, збяднець. Мельнік наш абанкруціўся i пруд свой прыдаў. Мазалава Мсцісл. АБАНКРУЦЩБ, дзеясл. Увесці ў страту [абанкроціць]. Абанкруціў ён Мыкара: ні 'ддаў яму пылавіну грошы зы карову. Пірагова Мсцісл. АБАПЁРЦІСЯ, дзеясл. Абаперціся. Тут нялоўка сядзець, німа аб што абаперціся сьпінаю. Арцёмаўка Міласл. АБАПОЛЬНА, прысл. Супольна, разам з кім-небудзь. Сіныжаць скасілі абапольна, a потым дзялілі сена. Пірагова Мсцісл. АБАПОЛЬНЬШ, прым. Супольны, агульны. Млын гэты — іх абапольны: разам дзіржаць. Жараціно Мсцісл. Ета поля абапольныя ўсёй дзяреўні, a сеіць яго, хто купіць. Гібалы Касцюк. АБАПЫЛ, -а, м. Аполак, крайняя дошка з бервяна, абапал. Цяперыка будзем аткалываць абапылы. Хвёдараўка Краснап. АБАПЫЛ, прыназ. Абапал, з абодвух бакоў. Абапыл дарогі растуць бярозы. Смолькаўская Буда Бялынкав. Абапыл яе сядзелі два прыгожыя хлопцы. Пірагова Мсцісл. АБАПЫЛАК, -лка, м. Абапалак, акравак, абрэзак бервяна пры распіле яго на дошкі. Абапылак роўнінькі, куды хош гадзіцца, за дошку сайдзець. Мсціслаў. АБАРОНА, -ы, ж. Абарона. Дзед ходзіць з кіім для абароны ат сыбак. Сохана Мсцісл. Дзе шукаць абароны ў етым дзсле? Глінь Касцюк. АБАРОНІЦ, -нца, м. Абаронец, адвакат. Добры абароніц будзя сы Сьціпана, глядзі, як гаворыць! Дзіснакіта Мсцісл. Нашоў сабе добрыга абаронца, бык i лёгка апрыўдаўся. Сохана Мсцісл. Л ты што мішаішся? Абароніц якей знайшоўсь. Палуж Краснап. АБАРОНЦА, -а, м. Абаронец, заступнік, той, хто абараняе. Во хто мой верны абаронца: кій гэтый сукыватый. Пірагова Мсцісл. АБАРОНШЧЫК, -а, м. 1. Вартаўнік, пастух. Піліп ныняў абароншчыкам Ігната, абырыняць коній. Дзіснакіта Мсцісл. 2. Абаронец. Hi нада мне абароншчыкаў, я зь ім i сам спраўлюсь. Б. Хутары Краснап. ў АБАРЫЧАЦЦА, дзеясл. Абарач-ацца, аглядацца назад. Калі мой брат уяжджаў, ён некылькі разоў абарычаўсь i мыхаў шапкуй. Пірагова Мсцісл. АБАРЫЧАЦЬ, дзеясл. Абарочваць, перакульваць. Вецір найшоў i дывай абарычаць снапы. Затоны Раснян. Спробваў хлапчук абарычаць воз, ажно сілы ні хапіла. Юшкі Мсцісл. АБАСУРМАНІВЫЦЬ, дзеясл. Абасурманіваць, прымушаць скароміцца ў пост. Самі пастоў ні глядзіцё i другіх абасурманівыць пычалі. Журбін Бялынкав. АБАСУРМАПІЦЬ, дзеясл. Абасурманіць, зрабіць бязбожнікам. Ты ўжо хочыш мяне саўсім абасурманіць, каб я дайжа ў царкву ні хадзіў. Пірагова Мсцісл. Абасурманілі вы мяне: у мяне ж пост, а вы скаромным пыкармілі. Слабада Раснян. АБАЧНЫЙ, прым. Відны [бачны]. Дом, што абачны ны гарэ, быў раньшы панскій. Дзіснакіта Мсцісл. АБАЯ, ліч. Абодва. Абая вы хырашы хлопцы. Гарбавічы Касцюк. АББЁГЦА, дзеясл. Аббегчыся, задыхацца бегучы. Я аббегся — дыхаць цяжка. Хвёдараўка Краснап. АББІЗУНЕНЫЙ, прым. Біты бізуном, высцебаны. Ня быў ты йшчэ аббізунены, то будзеш, калі не пакінеш свае прывычкі. Ганнаўка Клім. АББІЗУНІЦЬ, дзеясл. Пабіць бізуном, высцебаць. Зыхапіў я ў садзе Лукашовых хлопцаў i добра аббізуніў абобвых. Kaсцюшкавічы Крыч. АББІРАЦЬ, дзеясл. Рабаваць, абкрадваць, забіраць сілаю. Аббіралі сілянства раней паны. Пірагова Мсцісл. У етым лесі бандзіты аббіраць пычалі: надоічы Еску абыбралі. Цёмны Лес Раснян. АББГУКІ, -івак, мн. л. Каласкі, што застаюцца пасля малацьбы. Уся мылыцьба была скончына досьвітку, зысталіся ны таку адны аббіўкі. Засып конім аббівык, niхай зьядуць. Пірагова Мсцісл. АББГЦІК, -a, м. Гаршчок ці жбан [збанок] з пабітымі вянцамі [берагамі]. Вазьмі аббіцік ды насып у яго пяску з дарогі, пайдзём касіць, а вады там у речкі ныбярэш. Каменка Раснян. АББОРЫШ, -а, м. Пласт сена [перабраны граблямі], пярэчышак. На лугу сена ў абборышах зысталося, нада яго ці прывезьці ў пуню, ці ў копы пакласьць. Журбін Бялынкав. АББРЁХІВЫЦЬ, дзеясл. АООрэхваць, абгаворваць. Ты толькі ŭ можаш, што людзей аборехіваць. Пірагова Мсцісл. АББРЁХЫНЫЙ, прым. Аборэханы, абгавораны. Ен ужо аборехынэй з усіх бакоў, німыйдама што пры яго гаворуць. Пірагова Мсцісл. АББРІХАЛА, -a, м. i ж. Аборахала, абгаворнік, абгаворніца. А ёй лепш ня йдзі: тыкая ўжо аборіхала, што сто разоў прыклянеш, зачым хадзіў. Юшкі Мсцісл. Такій ўжо аборіхала етый Хведыр — усіх аборешыць, як баба йкая. Каменка Раснян. АББРІХАЦЬ, дзеясл. Аборахаць, нагаварыць няпраўды. Аборіхалі злэя людзі дзеўку, a іна, як піряд богым, чыста. Палуж Краснап. АББРУІЦЦА, дзеясл. Абмачыцца. Аборуіўсь дзіцёнык пы самыя рукі i ляжыць мокрэй. Пірагова ЭДсцісл. 2. Слоўнік
Дадатковыя словы
аббрахала, аббрахаць, аббрехынэй, аббрехіваць, аббрешыць, аббрэханы, аббріхала, аббріхалі, бруіўсь
32 👁