пріхадзіця. Меншая Багацькаўка Мсцісл. 2. Жатка [жняярка]. У етый арцелі жнейка ёсьць, купілі ці далі ім на выплыт, толькі ўжу рукамі ня жнуць. Арцёмаўка Міласл. ЖНЁЯ, -i, ж. Жняя, жанчына, што жне. Матка вытыпіла печку i панісла сьнеданьне жнеям. Пірагова Мсцісл. ЖНІВО, -a, н. Жніво, летні час, калі жнуць. У жніво баліць у мяне сярэдзіна. Hy i павырас асот вялікій у пшаніцы, рукі паколеш у жніво. Пірагова Мсцісл. ЖНІЯ, -i, ж. Жняя. Жнія жнець жыта i пяець. Бабінкі Раснян. Узяў жняю-аднадзёнку. Кокатава Мсцісл. ЖНЯЯРКА, -i, ж. Жатка [жняярка]. Сяньні трэба абжаць, а заутра з жняяркай пойдзем. Бобрыкі Мсцісл. ЖОГА, -i, ж. Пякотка, пячайка. Во барыня — пысьля чорныга хлеба яе жога пячэ! Парадзіна Мсцісл. ЖОДНЫЙ, прым. 1. Кожны. ён пычаў жодный дзень хадзіць у лес: сяньні чацьвер, а ён ад пынядзелка ўжу чатырі разы схадзіў. Арцёмаўка Міласл. Жодзін сам сабе харош. Васілёўка Хоцім. 2. Hi адзін. Hi жодныга чылавека німа, йітоб ета ні скызаў. Палуж Краснап. ЖОЛАБ, -a, м, Жолаб, выдаўбаная калода. Бульбу ў погрыб сыпюць праздзеравяны жолаб. Пірагова Мсцісл. ЖОЛУД, -a, м. Жолуд. Жолуд упаў з дуба ды мне на гылаву. Кокатава Мсцісл. ЖОНКА, -i. Жонка. I пытыланіла яму ўзяць такую добрую жонку. Слаўнае Мсцісл. Жонка пышла ў прочкі — у маткі цяперь жывець. Арцёмаўка Міласл. ЖОРДКА, -i, ж. Жэрдка. Вучастак агароджаны жордкамі. Сохана Мсцісл. Етыя жордкі дужа тонкі. Ташна Клім. На жордцы вісіць андрак. Халдзееўка Краснап. ЖОРНЫ, -ран, мн. л. Жорны, ручны млынок. Раней у жорнах малолі, a січас yce ў млынох. Пацкава Мсцісл. ЖОРСТКА, прысл. Жорстка. A ніхай цябе, як ты жорстка зь ім абышоўся. Вярба Раснян. ЖОРСТКІЙ, прым. Жорсткі, грубы, цвёрды. Абшмульгай на крюк новую вяроўку, бо яна дужа жорстка. Папоўшчына Мсцісл. ЖОРЫУ, -ва, м. 1. заал. Журавель. Ладстрэліный жорыў ня мог ляцець i зваліўся ны зямлю. Сохана Мсцісл. 2. Унутраныя органы каровы: горла, лёгкія. Жорыў у карове вьікінуць. Хвёдараўка Краснап. 3. Шкляная гарцовая пасудзіна, пляшка. Я купіў сабе жорыў дзеля настойкі. Людагошч Мсцісл. ЖОРЯ, -i, ж. Жарабё. Зы кабылыю бяжыць жоря. Маластоўка Краснап. ЖОУКНУЦЬ, дзеясл. Жоўкнуць, paбіцца жоўтым. Дождж ужо залішні: ярына пачынаець жоўкнуць. Папоўшчына Мсцісл. ЖОУТЫЙ, прым. Жоўты. У рошчы cyравежак многа; i красныя i жоўтыя — усякія. Парадзіна Мсцісл. Сымаружка па дубров ым жоўтым цьветам цьвіцець. Хвёдараўка Краснап. ЖОУЦІНЬКА, прысл. Жоўценька. Kpaсівыя краска рымашка — беленькыя, a ў сяредкі жоўцінька. Арцёмаўка Міласл. ЖОУЦІНЬКІЙ, прым. Памянш. ад жоўгы. Курычкі — дужа смашныя грыбы. Яны жоўцінькія такія. Хвёдараўка Краснап. Дулькі, як пасьпеюць, бываюць жоўцінькія з краснымі бачкамі. Парадзіна Мсцісл. A брахнінька — сіні цьвет, || A сястрыца — жоўцінькі. 3 нар. песні. ЖОУЦЬ, -\, ж. 1. Жоўць. Яго прідавіла возум — жоўць лопнула, i ён памёр. Бяседавічы Хоцім. 2. Жоўтая фарба. Ц і ёсьць у вас жоўць i сінька? Мацутаўка Раснян. ЖУБРУВАЦЬ, дзеясл. Жабраваць. Да етыга сяк-так жылі, a цяпер саўсім жубруваць пашлі. Журбін Бялынкав. ЖУВАЧКА, -i, ж. Жуйка, жвачка. Каровы пынаелісь, стыяць сібе i жувачку жуюць стоічы. Горкі Краснап. ЖУДА, -ы, ж. Жудасць, страх. Ік паду мыю, што зіма ідзець, аж жуда бярець. дзеці босыі, дроў ні зывізла, хуць пумірай. Горкі Краснап. ЖУДАСЬЦЬ, -i, ж. Жудасць, страх. Як падумаеш npa сваё горя, npa сваё адзіноцтва, ажна жудасьць бярець. Гібалы Касцюк. С тых пор, як угледжу ружжо, дык жудысьць бярэ. Парадзіна Мсцісл. ЖУДКА, прысл. Жудка, жудасна, вусцішна, страшна. А ты, скрыпка, іграй шыбка, II А ты, дудка, іграй оюудка! 3 нар песні, M. Г. 59. ЖУЛІК, -a, м. Жулік, злодзей. Жулік пыдлаўчыўся ды ŭ сьцягнуў у бабы воўну. Клясін Краснап. ЖУЛКУВАЦЦА, дзеясл. Жалкавацца, скардзіцца, наракаць на каго. Ніхай сыма выбіраіць, пы крайній меры, ня будзіць ны каго жулкувацца. Арцёмаўка Міласл. ЖУПАН, -а, м. Жупан, каптан. Адзень сёньня жупан, ато прамокнеш ны дажджы. Новае Сяло Мсцісл. Надзень жупан, ато будзе халодна. Камароўка Крыч. Дзедаў жупан зусім стары. Сідараўка Клім. Мне пашылі новы жупан. Зялёны Лес Раснян. ЖУРАВГНЫ, -він, мн. л. бат. Журавіны. Журавіны растуць na балотах, сярод моху. Пірагова Мсцісл. Дзяўчыны хадзілі ў лес у журавіны. Маляцічы Крыч.Д сяньні набрала кош журавін. Пацкава Мсцісл. Дзяўчаты, хадзем у журавіны ны балота! Ушакі Чэрык. ЖУРАВЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад жора)', журавель. Што зы пташычка, зы журавычка II Рана ўстаець, песьні пяець? 3 нар. песні, М. Г. 84. ЖУРАУКА, -i, ж. Дзіцячая гульня. Бі мячыкам жураўку ў вісачок! Хвёдараўка Краснап. ЖУРЖА, -ы, ж. 1. Дзіцячая цацка: косць з парасячай ці авечай нагі, у якой пракручваецца дзірка, у дзірку зацягваецца нітка. Нітку накручваюць i расцягваюць: расцягваючыся, нІтка раскручваецца i прыводзіць у рух костачку. Костачка круціцца i вурчыць, «журжыць». Зь етый костычкі зьдзелый журжу. Горкі Краснап. 2. Распусніца. Бегает позна, як журжа. Пбалы Касцюк. Ета ня дзеўка, а журжа. Горкі Краснап
9 👁