Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Зьмітрок жахлівый хлопіц, ік пубяжыць — ніхто яго ні 'бгоніць. Брылёўка Краснап. ЖАХНУЦЬ, дзеясл. Выцяць раптоўна, нечакана. Па сьпіне як жахнуў — аж іскры з воч. Парадзіна Мсцісл. Школа жахнуў Мішку na мордзі, дык у таго кроў з рота пышла. Шчыпаў Раснян. ЖАХЫЦЬ, дзеясл. 1. Бегаць хутка. Эйш, як ён жахыя — канем ні дагоніш. Хвёдараўка Краснап. 2. Біць, лупцаваць, джыгаць. Спыймаў мальца ў жыце i дывай яго жахыць палкый. Брылёўка Краснап. ЖАЦЬ, дзеясл. Жаць. Авёс пасьпеў— жаць урэмя. ВІхраны Мсцісл. Пыра пачынаць жаць. Арцёмаўка Міласл. Людзі поля жаць, а йна ў полызі ліжаць. Прыказка. Маластоўка Краснап. ЖБАН, -а, м. Збан. Целый жбан мёду прынёс i вядро піва, будзець, знаць, вічарыну спрауляцъ. Мсціслаў. ё с ь ць у мяне грошы жбан II Пыд парогым зыкыпан. 3 нар. песні. ЖБАНОК, -нка, м. Збанок, невялікі збан. Карова мылыка ні даець — за дзінь малінькій жбанок нацыркыіш. Куркаўшчына Мсцісл. ЖВАКІ, -ыў, мн. л. Ляная [лянівая], невыразная гаворка. Мутырна слухыць жвакі дурылы етыга. Палуж Краснап. ЖВАЦЬ, дзеясл. Жаваць. Бяззубаму цьвёрдай яды жваць нечым. Сохана Мсцісл. ЖВШДЫЦЬ, дзеясл. Абгаворваць, разводзіць плёткі. Як табе ня стыдна жвіндыць ны свайго тыварыша. Слаўнае Мсцісл. ЖВІР, -y, м. Жвір, буйны пясок. H i запускай плуг так глубока, ато жвір дыстаеш. Шчыпаў Раснян. ЖВЯКЫЦЬ, дзеясл. Жвакаць, есці паволі, жаваць. Дзіцёнык хлеб жвякыя. Хвёдараўка Краснап. ЖВЯНЬКЫЛА, -а, м. Чалавек, што гаворыць няскладна, часта паўтараючы адно i тое. Ня слухыйця етыга жвянькылу, адно й тоя трубіць. Маластоўка Краснап. ЖВЯНЬКЫЦЬ, дзеясл. Ляніва, няскладна гаварыць. Hi люблю, калі ты жвянькыіш, гьіварыў ба, як людзі. Хвёдараўка Краснап. ЖГУЧКА, -i, ж. бат. Жгучка [пякучка], крапіва з дробным лісцем. Жгучкай завецца ў нас дробная крапіва. Пірагова Мсцісл. Як злаўлю ў сваім садзе, дык помні, што жгучкай абстрыкыю. Цірэні Раснян. ЖДАЦЦА, дзеясл. Чакаць. Хлопчык сядзеў ны вазу i ждаўся бацькі. Палуж Краснап. ЖДАЦЬ, дзеясл. Чакаць. Ты ж мяне абясьпечыў, абішчаў зайсьці па мяне, прымусіў ждаць i не зайшоў. Сохана Мсцісл. Жджы мяне, пакуль я прыду. Дзіснакіта Мсцісл. ЖЖАЛОБЩЦА, дзеясл. Выгнуцца [увагнуцца], зрабіцца жолабам. Дошка жжалобілась, на сонцы ліжаўшы. Начоўкі жжалобіліся. Хвёдараўка Краснап. ЖЖАТЫР'І, прым. Зжаты. Усё жыта жжата. Стаіць яго адзін надзел ні жжатый сярод поля. Бяседавічы Хоцім. ЖЖАЦЬ, дзеясл. Зжаць, дажаць. Дзякывыць вам, што вы патсобілі жжаць, ато адны мы ні дыжалі б сяньні. Сапрынавічы Мсцісл. ЖЖУЛКУВАЦЦА, дзеясл. Зжалкавацца, пашкадаваць. Жжулкуваўсь я над ім, а нада было абджыгыць зы яго штукі, штоб знаў другей раз. Боханы Росл. ЖЛОКТЬІЦЬ, дзеясл. Піць многа з гірагаю. Ігнат ік пычаў жлоктыць, глёк вады адзін выжлыктыў, хуць бы капля зысталысь. Высокі Бор Краснап. ЖЛУКТА, -ы, м. i ж. 1. Спосаб мыць бялізну (жлуктанне). Вазьмі бочку біз дна, ныкладзі більля, ды чыгуны тры eapy выльлі туды — eo i жлукта. Парадзіна Мсцісл. Плацьця пылажылі ў жлукта. Канава Kacцюк. У нас сыбралась многа бялізны ў жлукта. Крычаў. 2. Жлукта, бочка, дзе запарваюць бялізну. Хацела жлукціць плацьця, ды жлукта раскалолысь. Гібалы Kacцюк. Ныгані на жлукту абруч. Касцюшкавічы Крыч. Поўнае жлукта плацьця я сёньня наклала. Кісялёва Буда Краснап. ЖЛУКТАЦЬ, дзеясл. Піць без меры многа [з прагаю]. Як пычаў з дарогі ваду жлуктаць, дык кукшыны тры выпіў. Парадзіна Мсцісл. ЖЛУКЦІЦЬ, дзеясл. 1. Жлукціць, запарваць брудную бялізну i мыць. Сяньня будзім бялізну жлукціць. Добрае Мсцісл. Скора будзім жлукціць плацьця. Зарубец Крыч. 2. Піць многа i доўга [прагна]. Во жлукціць ваду, як конь. Мсціслаў. Дос табе жлукціць, пакінь мне хуць каплю. Слаўнае Мсцісл. ЖЛЫКТАЦЬ, дзеясл. Піць многа i прагна. Дос табе жлыктаць, i другім нада, а вады большы нет. Высокі Бор Краснап. ЖМАКІ, -аў, мн. л. Жмакі. Зывязі ў алейню кынапель, ніхай выб'юць алею, а жмакі каровым пойдуць. 3 кынапель мы выбілі алей, a жмакымі будзім карміць кароў. Слаўнае ІЧсцісл. ЖМЁНЬКА, -i, ж. Памянш. ад жменя. Вазьмі, дзетка, жменьку гароху. Новыя Капачы Мсцісл. У цібе ж лёну хоць завались, а мне дык i жменькі шкадуіш даць. Ушакі Чэрык. 3 цэлыга сныпа выйшла адна жменька зірнят. Лешчынка Мсцісл. ЖМЁНЯ, -i, ж. Жменя, колькасць, што можна захапіць адной рукою. У цібеж рукі ёсьць — вазьмі жменю аўса ды пасып курам! Ушакі Чэрык. Дай мне жменю журавін. Усцінавічы Краснап. ЖМГНДА, -ы, ж. Жмінда, скупы чалавек. Жмінда етый ні дасьць, у яго на кыляды сьнегу ня выпрасіць, ня то што. Бабінкі Раснян. ✓ ЖМУРІЦЦА, дзеясл. Жмурыцца, закрываць вочы. Чаго ты жмурісься нешта, вочы быляць ці што? Гібалы Касцюк. ЖМУРКІ, -рак, мн. л. Жмуркі (дзіцячая гульня). Дывай гуляць у жмуркі: ты замжурь вочы, а я схуваюся. Гібалы Касцюк. ЖМУТ, -а, м. Жмут, пук, звязка. Прынёс вялікі жмут лазы. Хвёдараўка Краснап. ЖМЫХІ, -аў, мн. л. [Жамерыны], жамеркі. Прынясі дзеля кароў жмыхаў. Тур'я Чэрык. ЖНЁИКА, -i, ж. 1. Жнейка, жняя. Дыбраныч, жнейкі мыладыя, пыраней заўтра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбюць, жжатырі, туря
13 👁
 ◀  / 512  ▶