ху кынапель стыўкла, дык першы раз абтуўкла, прасеіла, ды жаміркі сьвіньням у мяшонку ўсыпыла. Арцёмаўка Міласл. Адны жаміркі зысталіся. Хвёдараўка Краснап.
ЖАМЧУГ, -a, м. Жэмчуг. У атлысі ды ў жамчугу ходзіць. Меншая Багацькаўка Мсцісл.
ЖАШТБА, -ы, ж. Жаніцьба. Жанітба ні дзялітба, ды пысьля жанітбы будзядзялітба. Багацькаўка Мсцісл.
ЖАНГХ, -a, м. Жаніх. Мылады жаніх сядзеў зы сталом. Міцькаўшчына Мсцісл. Німа ў мяне на ўвеце ніводныга жаніха. Слаўнае Мсцісл. Жаніх чырнявэй, a нявеста білянка. Палуж Краснап.
ЖАНЩДА, дзеясл. Жаніцца. Удавец думае жаніцца. Міцькаўшчына Мсцісл. Так падстроілі, што ŭ ні хацеў бы, а прышлось жаніцца. Палуж Краснап.
ЖАНІЦЬ, дзеясл. Жаніць. Жаніць пара, a ён зь дзецьмі гуляіць. Горня Хоцім. Жаніў во сына, узяў сабе нявестку, дык цяперь з хаты гоніць — цесна стала. Бяседавічы Хоцім.
ЖАНОЦКІЙ, прым. Жаночы. Упоцімку абуў адзін свой лапыць, a другей нейкій малый, жаноцкій, знаць, жонкін. Арцёмаўка Міласл.
ЖАНОЧЫЙ, прым. Жаночы. Жаночыя сарочка шыецца з двух пылавін: чэхліка i подтачкі. Машавая Бялынкав. 0 ЖАНЧЫНА, -ы, ж. Жанчына, кабета. Жанчына пашыла сыматканку. Вінаградаў Міласл. У етый жанчыны цікавыя спадніца. Крычаў. Жанчына наліла дзецям naстыялкі. Крывы Лес Шумяц.
ЖАПЁНЬ, -я, м. Кароткая палка, якую кідаюць у каго-небудзь. Я жапінём забіў віраб'я. Новыя Капачы Мсцісл.
ЖАР, -у, м. 1. Жар, гарачае вуголле. Зыгрябі ты, дзеткі, жар у пячурку. Kpacнаручча Раснян. Засаромілась іна, як жар, стала чырвона. Ушакі Чэрык. 2. Наганяіі. Начальнік міліцынеру дываў жару за ніпырядык. Мсціслаў.
ЖАРА, -ы, ж. Спёка [гарачыня]. Тыкая жара стаіць, што трыва пасыхая. Палуж Краснап.
ЖАРАБЁЦ, -бца, м. Жарабец. Рыгор павёў свайго жарабца на выстаўку. Башары Раснян.
ЖАРАВГНЫ, -аў, мн. л. бат. Журавіны. Жаравіны скора пасьпеюць. Зарубец Крыч. Восінь ужо: жаравіны пасьпелі. Хоцімск.
ЖАРАЛО, -a, н. Жарало, ход у пограб. Адкрый жарало, ніхай пограб прасохнець, пакуль бульбу сыпаць. Ганнаўка Клім.
ЖАРЕБКА, -i, ж. Жаробка. Наша кабыла ажырябіла жарёбку. Слаўнае Мсцісл. Пыдвяло бруха жарёбцы. Хвёдараўка Краснап.
ЖАРЁУНЯ, -i, ж. Жароўня, ліст, на якім паджарваюць насенне. Глядзі там, штоб семя ў жарёўні ні пыдгарела. Краснаполле.
ЖАРПІІЧА, -ы, ж. Гарачыня. / жарышча ж на печы, што ня можна стрываць. Лешчынка Мсцісл.
ЖАРКА, прысл. Горача, душна. Раз-" чыні вакно, ато вельмі жарка. Белы Камень Бялынкав. Жарка нешта ў хаці — атчыні-ка вакно. Старае Сяло Мсцісл.
ЖАРКІЙ, прым. Гарачы. А ты, сонійка, ды ты жаркыя, || Абагрэй маіх дзяцей. 3 нар. песні.
ЖАРЛІВА, прысл. Горача. Дровы сухія — гыряць жарліва. Б. Хутары Краснап.
ЖАРЛГВЫИ, прым. Яркі. Каліна жарлівыя ў лузі стаіць. Палуж Краснап.
ЖАРОТА, -ы, ж. Спёка, гарачыня. Ж арота ны дварэ, як у пеклі, ўсё смыліць. Тур'я Краснап.
ЖАРТАВАЦЬ, дзеясл. Жартаваць. Хлопцы зь дзеўкамі ўчора доўга жартавалі. Сохана Мсцісл. Дзяўчаты жартуюць. Іванаўка Хоцім.
ЖАРТЫ, -аў, мн. л. Жарты. Гэта rc жарты, так пабіў сына, i ні кажы яму ні слова. Лешчынка Мсцісл. Ільля вялікій гультай: яму ўсё жарты на ўме. Хлышчова Мсцісл. Хаджу, хаджу na вуліцы — рассыпаны карты.
IIМінуюцца, мінуюцца дзявоцкія жарты. Прыпеўка.
ЖАРЫНА, -ы, ж. 1. [Асобны] вугаль. Выкаць з печы жарыну.
ГІаходавічы Чэрык. 2. Адзінокае дрэва ў полі. На нашым полі стаіць жарына. Тур'я Чэрык.
ЖАРЬІЦЬ, дзеясл. Тапіць, смажыць. Як жарыш масла, дык жыру німа, адна тояькі ражынка. Палуж Краснап.
ЖАРЯЛО, -а, н. Жарало. Жаряло засыпалось пяском. Рэкта Раснян.
ЖАСЬМШ, -y, м. Жасмін, язмін. Кыла выкна расьцець жасьмін. Цьвяты жасьміну смашна пахнуць. Сохана Мсцісл.
ЖАУНА, -ы, ж. Жаўна (род дзятлаў). Жаўна сядзела на суку i шукала пад карою мошак. Сохана Мсцісл.
ЖАУРЫНАК, -нка, м. Жаваранак. Ужу жаўрынкі зысыіявалі — вясна будзіць. Касцюковічы.
ЖАУТАВАТЫЙ, прым. Жаўтаваты. Масьлянкі — грыбы жаўтаватага цьвету. Пірагова Мсцісл.
ЖАУТУХА, -i, ж. Жаўтуха, жаўтачка. Жаўтуха ныпала ны майго чылавека, каб хаця ні памёр. Восаў Краснап.
ЖАУТУШНІК, -y, м. бат. Жаўтушка, жаўтушнік. Ат жаўтухі пушукай ны ялывіні жаўтушніку. Хвёдараўка Краснап.
ЖАУЦЁНЬ, -ю, м. Жаўтушка, жаўтушнік. Жаўцень часьценька сустрэнеце на лагу, ета невялікі цьвяток жоўтага цьвету. Пірагова Мсцісл.
ЖАУЦЁЦЬ, дзеясл. Жаўцець, paбіцца жоўтым. Жыта жаўцея. Маластоўка Краснап. Ад сухмені зялёная яр жаўцець начала. Сохана Мсцісл.
ЖАУЦІЗНА -ы, ж. Жаўцізна. Нейкыя жаўцізна ны плацьця ныпала, ніяк ні атмыеш. Шчыпаў Раснян.
ЖАХ, -y, м. Жах, страх. Што там дзелыіцца — жах адзін: хлопцы пызыбівалі адзін аднаго п'яныя. Мсціслаў.
ЖАХ, выкл. Жах, стук; ужываецца для азначэння раптоўнага ўдару. А ён, нічога ня кажучы, ды жах таго na мордзі. Палуж Краснап.
ЖАХЛГВЫЙ, прым. 1. Палахлівы. Сьвіньні жахлівыя — ні ўпасеш. Хвёдараўка Краснап. 2. Скоры, спрытны на бег
Дадатковыя словы
вірабя, пяныя, туря
24 👁