Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ДЫХЫЦЬ, дзеясл. Дыхаць. Увайшоў я ў пуню i ашылапеў — ляжыць мой конь i ня дыхыіць. Арцёмаўка Міласл. ДЫЧАСУ, прысл. Дачасна, не ў час. Прішоў ты дычасу: ні гатовы йшчэ твае сыпагі. Маластоўка Краснап. ДЫЧКА, -i, ж. Дачка. Дычка ў матку ўдылася: маткіны вочы, бровы, маткіны i пынароўкі. Палуж Краснап. Раю табе, кума, аддаць дачку зы яго. Лешчынка Мсцісл. г ДЫШЛА, -а, н. Дышаль. У плузе зламілыся дышла. Бязводзічы Мсцісл. Зыпряглі пару коні ў адны калёсы, замест аглаблей прічапілі дышла, каб ні мішаць адзін другому бежч. Слаўнае Мсцісл. ДЭБАЦЬ, дзеясл. Дыбаць, ісці, цяжка ступаць. Ён дэбыя, дык зы вярсту чутна. Хвёдараўка Краснап. ДЭМАНСТРАЦЫЯ, -i, ж. Дэманстрацыя. Пабудывалі арку к дэманстрацыі. Пірагова Мсцісл. E ЁВНЯ, -i, ж. Еўня, частка гумна [будынак у гумне], дзе пабудавана печ, над якою зроблены насціл з жэрдак, кудыкладуць сушыць снапы перад малацьбой. На евні сушылі хлеб. Журбін Бялынкав. Снапы зьвезены на евню. Кісялёва Буда Краснап. ЁЖА, -ы, ж. Ежа. Ого, як ён ахвоцін ды смашныя ежы! Слаўнае Мсцісл. ЁЖАЛІ, прысл. Калі. Ежалі будзе добрыя пагода, то я пайду ў лес. Хоцімск. Ежалі гэты аполак гуніць, то ўжо i ня знаю, якей вам i прывезьці. Б. Хутары Краснап. ЁЖЛІ, прысл. Калі. Ежлі ваша група не рабіла нічога, дык ніхто вам ні віныват. Лар'янава Мсцісл. у ЕЗ, -a, м. Яз, перагародка, якую ставяць рыбакі на рацэ, з праходам, у якім расстаўляюць нерат. Максім на ряце забіваў ез, а я на березі сядзеў. Гібалы Касцюк. Ці хораша ты, Яшка, забіў ез? Будзем ставіць нераты. Новыя Капачы Мсцісл. ЁЗІК, -a, м. Памянш. ад ез. Забілі езік, будзім рыбу лавіць. Барысавічы Клім. ЁЗЬДЗІЦЬ, дзеясл. Ездзіць. Сяньня ўжо шарэш на рацэ, скора начнем езьдзіць цераз. Юшкі Мсцісл. Пасьцівіць кыня ня хочыш, a езьдзіць любіш, каб ты жыватом езьдзіў! Гібалы Касцюк. ЁЙНЫЙ, займ. Яе. Ейный ўнук хрымаў. Паўлавічы Клім. ЁКАТАЦЬ, дзеясл. [Якатаць], стагнаць. Як пычаў екатаць, дык хоць ты з хаты бягі. Йірагова Мсцісл. ЁКСТРЫННА, прысл. Экстранна, хутка, тэрмінова. Екстрынна трэба купіць бульбы. Хвёдараўка Краснап. Яму екстрінна нада було пріехыць у горыд. Арцёмаўка Міласл. ЕКЫТАНЬНЕ, -я, н. Якатанне, стагнанне. Hi плач, ні екытаньне табе ні паможыць, сьціхні ты ўжо екытаць. Горня Хоцім. ЕЛЬ, -i, ж. Елка, ель. У етым лесі толькі ель ды сысна, больш нічога ні расьцець. Гімбатоўка Мсцісл. А што табе, сылавей, спыдыбала тута, || A ці ель, ці сысна, ці белыя бяроза? 3 нар. песні, M. Г. 13. ЁЛЬНІК, -y, м. Ельнік, параснік маладых елак. Акраіна лесу зарысла густым ельнікам. Канічы Касцюк. ЁЛЬНІЧЫК, -чка, м. Памянш. ад ельнік. Глядзі, якей густэй ельнічык узьняўся. Камароўка Крыч. Каб па том na ельнічку, || Ды два брахнінькі, гулялі. 3 нар. песні. ЕМКАЧ, -a, м. Чапяла. Хызяйка емкачом выставіла з печы скывыраду. Тошчыца Быхаў. ЁМЯ, -я, н. Яда, ежа [спажыванне]. Нымалацілі — ні на семя, ні на емя. Парадзіна Мсцісл. Кінь хлеба на емя. Хвёдараўка Краснап. EHK, -у, м. Енк, стогн. Hi магу я етыга enjcy слухыць. Залачова Мсцісл. ЁНЧЫЦЦА, дзеясл. 1. Енчыць, мучыцца, стагнаць ад болю. Цэлую ноч з зубамі енчыўся. Кокатава Мсцісл. Мой дзіцёнак yci етыя дні із жыватом енчыцца, гора зь ім! Пірагова Мсцісл. 2. Дакучаць няпрошанымі паслугамі. Гдзе ж ета жанчына, што енчылась ды мяне ca сваею тыбакеркыю. Куркаўшчына Мсцісл. ЁНЧЫЦЬ, дзеясл. Енчыць, стагнаць ад болю. Чаго ты енчыш, чаго ты пішчыш, ну што я табе параджу, калі баліць? Серчыцы Краснап. ЕРУНДА, -ы, ж. Глупства, бяссэнсіца. Ерунду ты кажыш. Хоцімск. ЁСТВА, -а, н. Ежа, закусь. Ай, ества колькі хочыш было, толькі еш. Галынец Краснап. ЁСТЫЙ, займ. Гэты. Зь естым чылавекым я даўно знаюся. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ЕСЫДЬ, дзеясл. Есці. Яблыкі такія горкія, што i есьць нільзя. Лешчынка Мсцісл. Мы елі дзягно. Лат руга ты, скора, верна, есьць будзіш ляніцца. Серчыцы Краснап. ЁСЫДБКІ, дзеясл. Есці (дзіцячае). Мо ты, дзетка, есьцькі зыхацела, дык я дам кашкі. Пацкава Мсцісл. Чаго ж ты, коцічык, плачыш: || Ці піцькі, ці есьцькі хочыш? 3 нар. песні. ЁСЬЦЮХНЫ, дзеясл. Есці (дзіцячае). Мае ж ты дзіцятычка, яно есьцюхны зыхацела — зарыз дам табе цыцы, ні плач. Навашоўкі Распян. Твае дзету хны плачуць,\\ Яны есьцюхны просюць. 3 нар. песні, М. Г. 130. ЁТА, займ. Гэта. Хочаш ета, а хочаш ета. Мсціслаў. Ета дзедыў кій — ні чыпай. Касперка Міласл. За ўсё ета 'ддаў грыўню. Хвёдараўка Краснап. ll
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ларянава
17 👁
 ◀  / 512  ▶