Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ДЫВЯСЫДГСЯ, давёсца, дзеясл. Давесціся. Дывялось мне публудзіць ны сваём вяку, ну а штоб так зыблудзіцца, як мы сяньні, дык ета першы раз. Бяседавічы Хоцім. Дывядзецца йшчэ зьездзіць у Менск, у сталіцу нашу біларускую. Слаўнае Мсцісл. ДЫГЛІДАЦЬ, дзеясл. Даглядаць. Мне хоць бы якую дзяўчынку, каб іна мыгла зы дзяцьмі дыглідаць, як я пайду ў поля, ды дому пасьцярэч. Раздзел Мсцісл. A хто яго дыглідаіць біз маткі? Арцёмаўка Miласл. ДЫГЛЯД* -y, м. Догляд. Скацінка любіць добрый дыгляд хыдзяіна. Сохана Мсцісл. ДЫГНАЦЬ, дзеясл. Дагнаць. Але ж во шпарка ты йдзеш — чуць дыгнаў. Парадзіна Мсцісл. ДЫГЫВАРГЦЦА, дзеясл. Дагаварыцца, згадзіцца. Дыгыварілісь pyn у дзень, а зыплаціў na восім грівін. Арцёмаўка Miласл. ДЫГЫДАЦЦА, дзеясл. Дагадацца. Антон ад разу дыгыдаўся, хто яго шапку схуваў. Асінаўка Мсцісл. ДЫГЫНЯЦЬ, дзеясл. Даганяць. Садзіся вярхі i дыгыняй: ён яшчэ далёка ні зайшоў — дагоніш. Іміркі Раснян. ДЫДАЦЬ, дзеясл. Дадаць, дабавіць. Дыдай яму ішчэ два рублі, хай бярэць, калі хочыць, a болі ні дывай. Мсціслаў. Мы золыта прісыплім, прісыплім, || Мы серебра дыдадзём, дыдадзём. 3 пар. песні, M. Г. 10. ДЫДУШЫ, прысл. Верна, слова гонаpy. Дыдушы табе кажу, што сам ны свае вочы бачыў. Зарубец Крыч. Дыдушы ж ета ніпраўда! Сохана Мсцісл. ДЫДЫМЫХ, прысл. Штуршком нагою. Капні яго дыдымых. Хвёдараўка Краснап. ДЫЖДАЦЦА, дзеясл. Дачакацца. Hy, дыждаліся мы цёплых днёў, цяпер ня так страшна зы скаціну. Пірагова Мсцісл. Ці дажджомся мы зачыну жаць жыта. Слаўнае Мсцісл. / ДЫЖДАЦЬ, дзеясл. Дачакаць, дачакацца. Я ўжо дыждала падмогі: доню выгыдывыла. Машавая Бялынкав. ДЫЖДЖАВЫЙ, прым. Дажджавы. Дыжджавэя чырвякі пувылазілі зь зямлі — знаць, зыдажджыцца надыўга. Журбін Бялынкав. Дыжджавыя грыбы пырасьлі ны балоця. Турэйск Краснап. ДЫЖЫДАНЫЙ, прым. Чаканы. Доўга дыжыданый дзень свадзьбы ныканецтыкі ныступіў. Слаўнае Мсцісл. ДЫЖЫДАЦЬ, дзеясл. Чакаць. Чаго ты тут стаіш? Дыжыдаю Васіля Маркывыча. Шчулканы Раснян. Я яго дыжыдаю. Цівецкая Краснап. ДЫЗВАЦЦА, дзеясл. Даклікацца. Цябе нільга дызвацца. Палуж Краснап. ДЫІДАЦЬ, дзеясл. Даядаць. Пытравілі кусок аўсу, дык я нывізаў цёлку: ніхай дыідаіць. Арцёмаўка Міласл. ДЫЙ, злучн. Ды. Дый пыра i табе, Мікола, брацца зы касу. Лешчынка Мсцісл. Скарэй вазьмі хлыбазіну дый гані карову ў пуню. Куркаўшчына Мсцісл. ДЫК, злучн. Ды, але. Я яму кызаў, каб ён прішоў к табе, дык ён ня хочыць. Лешчынка Мсцісл. Хацеў абедыць, дык кажуць, рана яшчэ. Пбалы Касцюк. ДЫКАСЩЬ, дзеясл. Дакасіць. Ну-ка, брат, прайдзі пакосы два, усе ж я скарэй дыкашу. Бяседавічы Хоцім. ДЫКЛАД, -у, м. Даклад, дадатак. Ныбраў сукна ны пінжак i ўвесь дыклад к яму. Сохана Мсцісл. ДЫЛДА, -ы, м. i ж. Дылда, доўгавязы чалавек. Во нейкі дылда пашоў i шыгае па цэлай сажэні. Лешчынка Мсцісл. ДЫЛІВАЦЬ, дзеясл. Даліваць. Капуста сусім выкіпіла ў печы, дылівай, ды сала ўкінь. Слаўнае Мсцісл. ДЫЛІКАТНІЧАЦЬ, дзеясл. Далікатна адносіцца да другіх. Наш Мікола, як тэй шляхціц, дужа ўжо стаў дылікатнічаць. Лешчынка Мсцісл. ДЫЛІКЫВАТА, прысл. Далекавата. Нам цяперь дылікывата хадзіць у раён, а ў округ дык саўсім далёка. Арцёмаўка Міласл. ДЫЛІТАІДЬ, дзеясл. Далятаць. Далёка дужа, камінім шыбанеш, дык ні дылітаіць. Андроны Раснян. ДЫЛІЧЫНЯ, -'u ж. Далечыня. Ты ж ні дайдзеш к вечыру, ого, еткыя дылічыня! ГІірагова Мсцісл. ДЫМ, -y, м. Дым. 3 коміна йдзе дым. Сідараўка Хоцім. Напусьцілі поўну хату дыму. Галічы Міласл. ДЫМАВША, -ы, ж. Дамавіна, трупа. Як у дымавіну ляжыш, дык нічога ўжо ні скажыш. йалуж Краснап. ДЫМАКУР, -a, м. Чалавек, што гоніць сам а гонку. Ен у нас найпервый дымакур. Хвёдараўка Краснап. ДЫМАСЁДНІК, -а, м. Дамасед. Я — дымаседнік, ні люблю нікуды хадзіць. Пірагова Мсцісл. ДЫМНА, прысл. Дымна. Ты комін зычыніла, а там у печкі, знаць, махнытка яшчэ зыстылась, нешта дымна ў хаці. Арцёмаўка Міласл. ДЫМНЩА, -ы, ж. Дымаход, ляжак. Мабыць нешта ў дымніцы зывалілысь — дым ня йдзе ў комін. Палезь-ка ты пыглядзі ны гару, што там такоя. Галічы Miласл. ДЫНЕ, прысл. Не. Дыне, я не пайду к яму. Хоцімск. Дыне, ня йдзі, ня трэба. Васілёўка Хоцім. ДЫНІМАЦБ, дзеясл. Данімаць. Мой бізунчык, хуць тонінькій, алі добря данімаіць. Слаўнае Мсцісл. ДЫНЯСБЩ, данёсць, дзеясл. Данесці. Пыдсабі мне дынясьці да дому етыю дзежку. Ня ўломык, дынясеш i адзін. Краснаручча Раснян. Ты вазьмі гаршчок аберуч, ато ні дынясеш — гарач. Пірагова Мсцісл. ДЫПАСЬЛЁДКУ, прысл. Да паследняга. Злодзіі ўсё дыпасьледку пубралі ў клеці. Палуж Краснап. ДЫПІКАНЬНЕ, -я, н. Папіканне. Дыпікаюць тым, што я іх хлеб ем. Ныдаелі мне етыі дыпіканьні, я ŭ адыйшоў ад іх. Горкі Краснап. 11. Слоўнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 512  ▶