ДУРЬШЦА, -ы, ж. 1. бат. Ягада, raлубіца. Пайдзем, Ганна, у дурніцы. Дурніца расьце у балоцістым лясу. Барысавічы Клім. У нашым балоце ўжо дурніцы паспелі. Лешчынка Мсцісл. Наеўся дурніц, аж кепска стала. Вародзькава Крыч. 2. Дурны. Ну i дурніца ты — сама ні знаки, што гаворіш. Лешчынка Мсцісл. ДУРНЫ й, прым. Дурны. Дурны муж ы іі, як варона. Слаўнае Мсцісл. Аказываецца, што наш Іван дурный, як бот. Канічы Касцюк. Дурная ты, чаму ж ты ні ўзіла, як табе дывалі. Негін Касцюк. ДУРНЫП'ЯН, -у, м. бат. Дурнап'ян, блёкат. На сьметніку расьце дурнып'ян; семя ў яго — як мак, а зьеш — ашалееш. Парадзіна Мсцісл. Ня рвіце, дзеці, дурнып'яну, ато галовы пызабыляць. Добрае Мсцісл. ДУРУС, -а, м. Дурань. Еткыга дуруса, як Сапрон, i ў сьвеці ні знойдзіш. Маластоўка Краснап. ДУРЫК, -а, м. Прастак, дурачок. Ты дурыкаў шукаіш? Німа іх тут, апроч цябе. Хвёдараўка Краснап. ДУРЫСЬЦЬ, -i, ж. Дурасць, дурота. Ныйшла нейкыя дурысьць, ну i стукнуў яе. Парадзіна Мсцісл. ДУРЫТА, -ы, ж. Дурота, дур. Улезла мальцу д у рыта ў гылаву. i ня хочыць нічога дзелыць. Лешчынка Мсцісл. ДУРЫЦЦА, дзеясл. Задурвацца. Нечыга табе дурыцца. Хвёдараўка Краснап. ДУРЫЦЬ, дзеясл. Настойліва, упарта даводзіць што-небудзь, заблытваць сэнс. Ды што ты мне дурыш? Нічога ні было! Хлусьня ўсё гэта! Парадзіна Мсцісл. Нечыга табе нас дурыць, мы самі ня меньшы цябе ведаім.ў Сохана Мсцісл. ДУРБЛ1ВЫИ, прым. Дураслівы. Дурьлівыя дзеўка: ціха ні пысядзіць, усіх naдыміць. Высокі Бор Краснап. ДУУБАНУЦЬ, дзеясл. Даўбануць, выцяць. Дуўбануў палкый na гылаве i dpiпануў двору. Горкі Краснап. ДУУБАЦЬ, дзеясл. Дзёўбаць. Пасып пісклятым зірнят, дык яны будуць дуўбаць. Слаўнае Мсцісл. ДУХ, -a i -у, м. 1. Дух, цеплыня. Ач4jiLHi дзьверцы ў печцы, ніхай ны хату дух ідзе. Балакеры Мсцісл. 2. Рэлігійнае свята. Я вы рым зысьцілаюць хаты на духа. Слаўнае Мсцісл. ДУХАВЫЙ, прым. Духавы. Духавэй аркест іграіць. Краснаполле. ДУХОТА, -ы, н. Духата, цеплыня. Ну i духота ж у вас у хаце, усёдна, як у бан1. Сохана Мсцісл. ДУХЫТА, -ы, ж. Духата. Гэта ж у вас у хаце такая духыта, што можна ваўрэць. Касцюковічы. ДУЦЬ, дзеясл. Дуць, дзьмуць. Вецер дуець з заходу. Хоцімск. Д уў моцны ее-, цяр, так што нельга было ні выйсьці, ні выіхаць з двору. Радзівонаўка Мсцісл. ДУША, -ы, ж. Душа, нутро. Што ты ныеш, проста душу выматваеш сваім плачам. Пірагова Мсцісл. ДУШАГРЭЙКА, -i, ж. Ватоўка, кароткая адзежына (закрывае цела па пояс). Надта цёплыя твыя душагрэйка. Зарубец Крыч. ДУШАГУБКА, -i, ж. Лёгкі, вузкі човен. Я ні сяду ў етыю душагубку, у ёй можна' піракуліцца. Барысавічы Клім. ДУШНА, прысл. Душна. Сяньня дужа душна, мабыць, дождж будзе. Стары Дзедзін Міласл. г ДУШЫЦЬ, дзеясл. Душыць. Сяньня ў мой асілак тхор папаўся, цяпер ўжо ня будзіць пісклят душыць. Пірагова Мсцісл. ДЫ, злучн. Ды. Сыбралісь дзве суседкі ды гукаюць аб сваім горы. Ушакі Чэрык. ДБІБАРОМ, прысл. Ста рч а ком, дубка. Выласы дыбаром узьняліся. Палуж Краснап. ДЫБАЦЬ, дзеясл. Дыбаць. Пірістань ты дыбаць, ці твае ногі ні зыбалелі ўжо за дзінь, хоць бы ты трошку пысядзеў, як трэба. Добрае Мсцісл. ДЫБРАНЫЧ. Развітанне, дабранач. Пашоў, нешта зызлуваўшы, i дыбраныч ні скызаў. Радзівонаўка Мсцісл. Шаўковыя нітычка к сьцені льнець, || Марьічка татухні чалом б'ець. || Адбіла чалом за сталом, IIСкызала дыбраныч зы дваром. 3 нар. песні, M. Г. 28. ДЫБРАХОТ, -a, м. Зычлівы чалавек. 1ш, якей дыбрахот знайшоўсь, чужым дабром помыч, а ты сваім пумажы. Серчыцы Краснап. ДЫБРЫТА, -ы, ж. Добрасць, дабрата. Дыбрыта твыя мне ўпопірік горла стала. Зялёны Сарай Мсцісл. Hi нада мне тваё пымыганьня, біз цябе абыйдусь — знаю ўжу я тваю дыбрату. Арцёмаўка Міласл. ДЫБРЯДЗЁЙ, -я, м. Дабрадзей. Што ты, пане, дыбрядзею, думыіш? Пыра ўжу доўг атдаць. Ушакі Чэрык. ДЫБЫЦЬ, дзеясл. Дыбаць, ісці. Пайдзём. Будзім дыбыць пымаленьку, a заморімся — сядзім аддыхнём. Арцёмаўка Miласл. ДЫВАДЗЩЬ, дзеясл. Даводзіць. Годзі табе дзеўку да сьлёз дывадзіць! Лешчынка Мсцісл. ДЫВАРЫНЫЙ, прым. Давараны, звараны. Сягоньня варьва ні дыварына. Рэкта Калініншчына. ЎДЫВАРЫЦЬ, дзеясл. Даварыць. Пыстаў у печ бульбу, ато іна сырыватыя. Балакеры Мсцісл. ДЫВАЦЬ, дзеясл. 1. Даваць. Устаўшы ўраньні, бацька пашоў дываць каровым корму. Лешчынка Мсцісл. Каровым нільзя дываць многа грычанкі. Хвёдараўка Краснап. 2. Пачынаць (ужываецца як запрашэнне што-небудзь рабіць). Дывайця крупеню скарэй сірбаць, ато прастыніць. Apцёмаўка Міласл. Дывай гуляць у піряпрыжкі. Хвёдараўка Краснап. ДЫВЯЗЬЦІ, давёзьць, дзеясл. Давезці. Змарозілі бульбу, пакуль дывязьлі. Маластоўка Краснап. ДЫВЯСЬЦГ, давёсьць, дзеясл. Давесці. Етыя балыўня ды дыбра ні дывядзець. Слаўнае Мсцісл. Во плётка што дзелыіць: кума куме, а тая сваёй куме, ды яшчэ i прібрешыць, так i дывядуць ды сваркі. Арцёмаўка Міласл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бець, дурнапян, дурныпян, дурныпяну, пян
28 👁