Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Во якей слаўны дубок расьцець. Залесавічы Крыч. ДУБРОВА, -ы, ж. Дуброва. Сымаружка па дубровым расьцець, жоўтым цьветым цьвіцець. Хвёдараўка Краснап. А зрадзіла дуброва || Густый ельнік ды бярэзьнік. 3 нар. песні, М. Г. 134. ДУБРОУКА, -i, ж. 1. Памянш. ад дуброва. Во дуброука — адзін сасоньнік. Хвёдараўка Краснап. 2. бат. Дуброўка, станаўнік. Вунь дуброука расьцець. Залачова Мсцісл. ДУБУМ, прысл. Дубкам, дубка. Мне сяньні такоя случылысь, што аж валосься дубум стала. Бяседавічы Хоцім. ДУБУРЁМ, прысл. Дубам, дубка. Дубурём стаіць твыя шапка. Хвёдараўка Краснап. ДУБ 'Я, -я, н. зборн. Дубы. Ты дуброва, ты зялёныя, II Чаго ў цябе дуб'я многа. 3 нар. песні. ДУГА, -i, ж. Дуга. Ад цяжбы возу дуга зламілыся. Бязводзічы Мсцісл. Дуга зламілысь. i конь выскачыў с аглабель. Бяседавічы Хоцім. 4 ДУДКА, -i, ж. Дудка. Я здзелыў сабе дудку з сасны, ды граіць ні ладна. Шарэйкі Касцюк. Вясною, як верба атсычаіць, тады дужа ладна зьнімаюцца дудкі, люблю я слухыць, калі хто на іх іграіць. Слаўнае Мсцісл. ДУДЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад дудка. Пастух зайграў ны дудыццы. Пірагова Мсцісл. ДУЖА, прысл. Дужа, вельмі. Ня дужа я цябе спужаўся. ІІегін Касцюк. Ты ж прыдзі, ён дужа-дужа прасіў. Старае Сяло Мсцісл. Ц і брала ты маю хустку? Дужа я брала тваю хустку. Восаў Краснап. ДУЖКА, -i, ж. Памянш. ад дуга. Дзед сагнуў мне дужку i зьдзелыу стрялу. Шарэпкі Касцюк. ДУЖЫЙ, прым. Дужы, сілыіы. Атбіваць нада ставіць дужыга хлопца, не такога, як ты. Пірагова Мсцісл. ДУЛЬКА, -i, ж. Дуля, садовая ігруша. Дулькі ўжо смачныя — пасьпелі. Беразяк Чырвонап. Смачныя дулька, да лезьць за ёю высока. Бялішчына Мсцісл. Тата, купі мне дулік. Зоры Чэрык. ДУЛЯ, -i, ж. Ігрушавае дрэва, дуля. У нашым садзе пяць дуль i дваццыць яблынык. Селіта дуля хырашо цьвіла, а дуль мала. Бяседавічы Хоцім. ДУМАР, -а, м. Няцямлівы, дуракаваты. Ай, якей жа ты думар, ніяк у гылаву ня возьміш. Хвёдараўка Краснап. ДУМАЦЦА, дзеясл. Думацца. Нешта у мяне на душы сяньня ніспакойна — у сё мне думаіцца, каб з Трыфоным чаго ні случылыся. Добрае Мсцісл. ДУМАЦЬ, дзеясл. Думаць. Вось нічыканысьці, ніколі ня думыла, што цібе ўбачу. Ушакі Чэрык. Я думау, што хлеб ляжыць, ажно кусок гліны. Пірагова Мсцісл. ДУМКА, -i, ж. Думка. Узыйшла мне на вум думка пацешыць жонку. Слаўнае Мсцісл. ДУМНІК, -а, м. Аддушына, ДымнІк, дзірка выпускаць дым. Ц і атчыніў ты думнік у васеці? Хвёдараўка Краснап. ДУМЫЦЬ, дзеясл. Думаць. Мне хочыцца думыць аб ім бізустаньня. Слаўнае Мсцісл. Я ўчора думыла, сягоньня гыдала, II Што ні жаль мне нікога. 3 нар. песні, M. Г. 22. ✓ ДУНУЦЬ, дзеясл. Уцячы, задаць лататы. Дзеўка, як дуне ўдвору, толькі яе ŭ бачьілі. Палуж Краснап. ДУПКА, -i, ж. Тупы канец яйца, пушка, пятка. У яйцы крепкыя дупка — ужо я пяць яец выбіў ёю. Горкі Краснап. Паском ні бі, бі дупкыю; насок кряпчэй за дупку. Зоры Чэрык. ДУПЛЕ, -я, н. Дупло. Хлопцы злавілі белку ў дупле, i целыя дуплё ряхоў було. Бяседавічы Хоцім. Глядзі, у дупле птушыныя гняздо. Кашалёва Буда Краснап. ДУПЛЯВЫЙ, прым. Дуплявы. У дуплявым дубі хлопцы рысклалі агонь, дык ён згарэў знутра i пываліўсь. Негін Касцюк. ДУР, -у, м. Дур, шал. У яго дур у гылаве, унімі яго дур. Тур'я Краснап. ✓ ДУРА, -ы, ж. Дурная, неразумная. Сылыпаць языком нечыга, калі дура. Хвёдараўка Краснап. ДУРАВЁЙ, -я i -ю, м. Дурань. Ета можыць зьдзелыць толькі дуравей, у якога ў гылаве мазкоў німа. Слаўнае Мсцісл. ДУРАК, -а, м. Дурань. Вядома, дурак, каб морду нысталіў, быў бы разумным. Радзівонаўка Мсцісл. Скажы дураку, што сядзёлка ны баку. Бязводзічы Мсцісл. ДУРАНЬ, дурня, м. Дурань. Дурань яшчэ, дзіця, калі было i розуму таго ныбрацца. Залесавічы Крыч. ДУРАСЬВЁТ, -а, м. Хвалько. Чаго ні набрэша дурасьвет етый. Хвёдараўка Красна п. ДУРАЧЛІВЫЙ, прым. Дураслівы. Дурачлівый конь: калі дык дзіцёнык яго возьміць i прывядзець, а кылі. ні за што ні зловіш. Высокі Бор Краснап. ДУРЁЦЬ, дзеясл. Дурэць. Годзі табе дурець тут, ідзі двору ды прасьпіся, ато людзей сьмяшыш толькі. Восаў Краснап. ДУРГЛЬСТВА, -а, н. Дураўство. Дурільства зь яго так i прець: надойчы залез ны бярёзу i крічыць. Б. Хутары Краснап. ДУРІСЬЦЬ, -i, ж. Дурасьць. Дурісьці ў ім яшчэ быгата, навучыць некыму: біз бацькі расьцець. Палуж Краснап. ДУРГЦЬ, дзеясл. Дурыць. Hi дурі гылаву, здраднік: другіх падвёў i мяне хочыш? Слаўнае Мсцісл. ДУРКУВАТЫЙ, прым. Дурнаваты, прыдуркаваты. Ен жа з маленства такей— дуркуватый трохі. Парадзіна Мсцісл. Яна была дуркуватыя. Усцінавічы Краснап. ДУРМАН, -а, м. бат. Дурнап'ян. Дурман лі прасла расьцець. Брылёўка Краснап. ДУРНАП 'ЯН, -у, м. бат. Дурнап'ян, блёкат. Кыля гароду рос дурнап'ян; ма ленькыя Кася наелысь яго, i ёй стала дрэнна. Радзівонаўка Мсцісл. ДУРБНІЛА, -а, м. Дурань. H i гуварі зь ім, ён дурніла. Палуж Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дубя, дурнапян, туря
23 👁
 ◀  / 512  ▶