катаба Мсцісл. Ёідзіць мае бока, што край нідалёка, відзіць i другоя, што йшчэ гоняй троя. Прыказка. Багацькаўка Мсцісл.
ДРУЖНА, прысл. Дружна. Пчолы дружна гудзяць кыла вульля. Сохана Мсцісл.
ДРУЖЬІНА, -ы, ж. Дружына. Ц і выставіла пыжарныя дружына сёньні варту? Касцюковічы.
ДРУЖЬІЦЬ, дзеясл. Дружыць, жыць у добрай згодзе i спрыянні адзін аднаму. Ета яе тыварышка; іна даўно дружыць зь ёю. Арцёмаўка Міласл.
ДРУК.АВАНЫЙ, прым. Друкаваны. Друкаванае чытаць умею, a рукапіснае не. Дубеец Касцюк. Ны дзярэўню прыслалі друкуваный сьпіс сілян. Сохана Мсцісл.
ДРУКУВАЦЬ, дзеясл. Пісаць няўмела. Што ты там друкуеш? Пішу пісьмо бацьку. Палуж Краснап.
ДРУЧОК, -чка, м. Дручок, палка. Ты яго дручком адхадзі. Хоцімск. Я цябе во етым дручком калі аччастую, дык будзіш помніць! Кокатава Мсцісл.
ДРУЧЫНА, -ы, ж. Дручок, ламачына. Бацька 'тлымаў дручыну i дывай хлыбастаць кыня. Маластоўка Краснап.
ДРЫБЫУНЯ, -i, ж. Драбоўніца, скрынка на дроб. Пыціряў нейдзе сваю дрыбыўню, i дроб не ў чым насіць. Хвёдараўка Краснап.
ДРЫБЯШЧЭЦЬ, дзеясл. Дрынчаць, бразгаць. Дрыбяшчыць шыбка ат ветру. Хвёдараўка Краснап.
ДРЫВАЛОМ, -y, м. Вялікі, дужы, здаровы чалавек. Дрывалом етый калі ўдаря, дык надоўга зыстанецца. Хвёдараўка Краснап.
ДРЫВОТНЯ, -i, ж. Дрывотня. Tanop на дрывотні астаўсь, прынясі наныч у хату, ато прыпасьць можыць. Бабынічы Мсцісл.
ДРЫГАЛЫ, -аў, мн. л. Крывулі, прыладжаныя да канцоў задняй восі крывыя жэрдкі ў возе вазіць бярвенні. Схадзі-ка к Мікіту, пазыч дрыгалы. Ташна Клім.
ДРЫГВА, -ы, ж. Дрыгва. Балота ў нас — адна дрыгва. Зарубец Крыч.
ДРЬІЖЫКІ, -аў, мн. л. Дрыжыкі. Я так замерзла, што ўвесь час па целу дрыжыкі ходзюць. Слаўнае Мсцісл.
ДРЫК, -а, м. заал. Авадзень. Дрык больна ўкусіў мяне за руку. Тур'я Чэрык.
ДРЫМАЦЬ, дзеясл. Дрымаць. От будз'щь седзячы дрымаць, а ня ляжыць спаць. Барысавічы Клім.
ДРЫПАК, -а, м. Танец. Дзеўкі скачуць дрыпака. Палуж Краснап.
ДРЫПАНУЦЬ, дзеясл. Драпануць, уцячы. Спужалысь ды й дрыпанула зь лесу двору. Парадзіна Мсцісл. Як дрыпануў, дык толькі яго й бачылі. Маластоўка Краснап.
ДРЫПАЧКА, -i, ж. Шавецкая прылада выціраць драўляныя цвічкі ў боце. Пыдай дрыпачку гвозьдзя выцірці ў боце, ато ногу будуць муліць. Тур'я Чэрык.
ДРЫУНЯНЫЙ, прым. Драўляны. Наш Янкель пабудиваи и горадзе дрыйняны дом. Лешчынка Мсцісл.
ДРЫХНУЦЬ, дзеясл. Дрыхнуць, спаць. Матка дзяцей пабуджая, а яны дрыхнуць сабе. Чаго ты дрыхніш цэлінінькі дзень? Палуж Краснап.
ДРЭВА, -a, н. Дрэва. Пяруном разьбіла дрэва. Зубоўка Раснян. Згніло маё дрэва, лежачы пыд сьцяной. Лешчынка Мсцісл. Пуня зробліна зь яловыга дрэва. Сідараўка Хоцім.
ДРЭННА, прысл. Дрэнна, кепска, нядобра. Пупраў пупок у лямпі, ато дрэнна гарыць. Палуж Краснап.
ДРЭННЫЙ, прым. Дрэнны, кепскі, нядобры. Дрэнный квасёл урадзіў. Лютня Краснап. Дрэнныя ў цябе праскоўка, глядзі, штоб іна ня пырвалась. Міляцічы Крыч.
ДРЭНЧЫЦЦА, дзеясл. Ненакоіцца. Чаго ты дрэнчысься, можа не прападзець, ня золыта. Кокатава Мсцісл. / ДРЭНЧЫЦЬ, дзеясл. Дрэнчыць, непакоіць. Ча цябе радзіміц дрэнчыць! Кокатава Мсцісл.
ДРЭНЬ, -i, ж. Дрэнь. Сусім дрэнь маё здароўя: стаў слаб, часта хварэю, працуваць ні магу. Сохана Мсцісл. Учубучылі мне нейкую дрэнь, а ні тывар. Хвёдараўка Краснап.
ДРЮК, -а, м. 1. Дручок, палка. Як заеду дрюкым, то мала ня будзе. Хвёдараўка Краснап. Навука ня ходзіць бяз дрюка. Прыказка. Пбалы Касцюк. 2. Род азярода для сушкі лёну. У дрюках сушаць абрэзаныя галоўкі лёну. Хвёдараўка Краснап.
ДРЯМЛГВЫЙ, прым. Драмлівы. Дзед стаў дрямлівым: абы дзе сеў, так i дремліць. Мануйлы Краснап.
ДУБ, -а, м. 1. Дуб. Ны нашый мяжы стаіць вялізный, разьвесістый дуб. Юшкавічы Раснян. К дубу смыла ні прыліпніць. Бяседавічы Хоцім. 2. Вялікі човен для абслугоўвання плытагонаў. Бяз дуба плыты гыняць ні пайдзём, абізацілна каб дуб быў. Залесавічы Крыч.
ДУБАЛЬТ, -y, м. Дубальт, падвойная колькасць. Твой кажух дубальт лепшы за мой. Балакеры Мсцісл.
ДУБАЛЬТОВЫ, прым. Дубальтовы, падвойны. Нада ўстыўляць дубальтовыя вокны, халодна ўжо. Валымар Раснян.
ДУБАЛЬТОУКА, -i, ж. Дубальтоўка, стрэльба з дзвюма рулямі. Дзе б ета ўзяць дубальтоўку добрую ны мядзьведзя схадзіць, ато ён, падла, скот задзіраіць. Цёмны Лес Раснян.
ДУБЁЦЬ, дзеясл. Дубець, мерзнуць, дранцвець ад холаду. Бацька ў дарозе недзе дубеіць біс кужуха ў такій холыд. Maластоўка Краснап.
ДУБОВIК, -а, м. Рулявы на лодцы-дубе. Ты садзіся за дубовіка, а я веслываць буду. Барысавічы Клім.
ДУБОВЫЙ, прым. Дубовы. Як ты памреш, дык я табе асінавый крыж i дубовый нымагільнік зьдзелыю. Бяседавічы Хоцім. Сідар націсаў дубовых сьпіц. Ташна Клім.
ДУБОК, дубка, м. Памянш. ад дуб. 3 таго дубка адсек я полыз. Ташна Клім
Дадатковыя словы
будзщь, туря
38 👁