Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ДРАНЬНІК, -a, м. Драчонік, блІнец з дранай бульбы. Кожный дзень драньнікі. Хвёдараўка Краснап. ДРАПАЦЦА, дзеясл. Драпацца, лезці на што-небудзь, угору. Hi драпайся ты на гэсту ігрушу, там нічога німа — усё ўжо абырвалі. Ушакі Чэрык. ДРАПУН, -a, м. бат. Фасоли тычковая. Пад вокнымі расьцець драпун. Хвёдараўка Краснап. ДРАЦЦА, дзеясл. Драцца. Пыдай-ка мне шчотку, нада гылаву рысчысаць, ато етый грібянец дужа дзярэцца. Бяседавічы Хоцім. ДРАЦЬ, дзеясл. Драць. A мыя ныгайка i б'ець і дзярэць, || I б'ець i дзярэць, плакыць ні даець. 3 пар. песні. ДРАЧ, -a, м. заал. Дзяркач. Драч дзярэць на лузе. Драч у балоці крічыць. Хвёдараўка Краснап. ДРАЧА, -ы, ж. Бойка, мардабойства. Браты між сабою такую драчу зывялі, што як ні пызыбівалі адзін ад наго. Палуж Краснап. ДРАЧКА, -i, ж. Драчка, прылада драць бульбу. Драчка разлымалысь, i бульбы ныдраць нечым. Васілёўка Хоцім. Цёрла бульбу на ладкі, ды рукі пацёрла аб драчку. Зялёны Сарай Мсцісл. Драчкай дзяруць кардоху. Журбін Бялынкав. ДРАЧОНА, -ы, ж. 1. Блін з дранай бульбы. Ныдзярі бульбы, дык я табе сьпяку смашную драчону. Слаўнае Мсцісл. 2. Ляпёшка з пшанічнай мукі з яйцамі i салам або маслам. Дай мне кавалак драчоны, твая матка дужа смашна пяке. Балакеры Мсцісл. ДРАЧЫ, -оў, мн. л. Аладкі з драпай бульбы. Сяньні я пікла драчы. Хвёдара'ўка Краснап. ДРЕВА, -а, н. Дрэва. ГнІлоя древа крохка i лёхка лумаіцца — яго ні сагнеш. Арцёмаўка Міласл. Вясною ны асіні буваіць салодкій мозык, a летум ён зысыхаіць i пріврішчаіцца у древа. Бяседавічы Хоцім. ДРЁГКА, прысл. Дрогка, труска. На етым кані дужа дрёгка ехыць вярьхом, як ны калу. Бяседавічы Хоцім. Ехыць было ны калёсых дрёгка, дык ня толькі ў грудзёх, алі ўсё лантушша ў жываце пыадрёгыла. Слаўнае Мсцісл. ДРЁННА, прысл. Дрэнна, кепска. Дрэнна жыць сьляпуючы. Палуж Краснап. Калі ты прыдасі лён біз дазволу сельсовету, дык будзіць дренна. Бяседавічы Хоцім. ДРЁННЫЙ, прым. Дрэнны. Дренный быў nynac конім, нічаво ні ўскублі. Палуж Краснап. Дренныя ida: адна бульба ды хлеб. Дренныя ў цябе на ўме. Слаўнае Мсцісл. ДРЕНЬ, прысл. Дрэнна, кепска. Ну, браце, дзела тваё дрень. Фядотава Буда Міласл. ДРЁСТ, -у, м. бат. Драсён. У крапіве расьцець дрёст. Хвёдараўка Краснап. Hi рві дрёсту, ато рукі будуць горкія. Парадзіна Мсцісл. ДРІМА, -ы, ж. Дрымота. Ты ня дрем дріма, ні дрямі дріма, || Ты засьні мыя кручына. II Пылажы дряму ў зіляном саду II Ныд Ігрушыю спацІ. 3 нар. гіесні. Слаўнае Мсцісл. ДРІМАЦЬ, дзеясл. Дрымаць. До табе дрімаць за сталом, лажыся лепі ды засьні. Зялёны Сарай Мсцісл. ДРІМНУЦЬ, дзеясл. Драпануць, пабегчы, уцячы. Хлопіц спужаўсь ды як дрімнуў — толькі яго ŭ бачылі. Аляксандраўка Краснап. ДРШДА, -ы, м. i ж. Валацуга. H i naсідзіць дома ні часінкі, дрінда етый, целый дзень дріндыіць. Высокі Бор Краснап. ДРГНДЫЦЬ, дзеясл. Валачыцца, нічога не робячы. Хуць ба дроў ныкалоў, ато дріндыіш пы хатых, абібок. Брылёўка Краснап. ДРІПАНУЦЬ, дзеясл. Драпануць, уцячы. Дзеўка дріпанула двору. Маласгоўка Краснап. ДРОБ, -i, м. Дроб. Купіў сабе дробі, як гарох; порых маю, цяперь будзіць чым стрыляць. Сохана Мсцісл. ДРОБІЗЬ, -i, ж. Дробязь. Дробізь уся падохла за ету зіму. Хвёдараўка Краснап. Ужо дробізь бягіць да двыра. Бялішчына Мсцісл. Пакуль пазьбіраў усю дробізь, ійто павывылілысь з пушачкі — стала саўсім цёмна. Пірагова Мсцісл. ДРОБНА, прысл. Дробна, маленькімі кавалкамі, кроплямі. Трэба дробна скрышыць сала ў тоўчыныю бульбу. Канічы Касцюк. Дробна сячэць дождж. Слаўнае Мсцісл. ДРОБНЫЙ, прым. Дробны. Вазьмі мяійок на дробную бульбу. Бяседавічы Хоцім. Парэз — зялёныя траўка, наўродзе дробнай папырыці. Пірагова Мсцісл. Далі мне здачу, усё дробныя грошы. Слаўнае Мсцісл. ДРОВЫ, дроў, мн. л. Дровы. Мы хочым разым ехыць у дровы. Пірагова Мсцісл. Треба зырані рыспалівыць печ, ато сяньні дровы сырэя. Канічы Касцюк. Узяў тапор i naiuoy у лес сеч дровы. Бяседавічы Хоцім. ДРОГІ, -аў, мн. л. Калёсы [воз] з крывулямі вазіць бярвенні. Увязаў бярно на дрогах. Вародзькава Крыч. ДРОГК.А, прысл. Дрогка (труска). Ны простых калёсых было дрогка ехаць ны шасы. Сохана Мсцісл. ДРОГКІЙ, прым. Дрогкі (трускі). Нейкія калёсы дрогкія, што ні ўседзіць на іх. Горлава Раснян. ДРОЖДЖЫ, -эй, мн. л. Дрожджы. Ого, шырахоніцца, як ны дражджох! Бабынічы Мсцісл. ДРОТ, -у, м. Дрот. На стылбах начэплін дрот, а па ім гаворуць па ціліфоні. Канава I Касцюк. Ніхто ўжо ў наш сад ні залезіць, па версі агарожы ішчэ калючым дротам пыцягнулі. Ушакі Чэрык. ДРОЦЬЦЯ, -я, н. зборн. Дрот. Бацька купіў дроцьця гаршкі аплітаць. Людагошч Мсцісл. ДРУГ, -а, м. Друг, сябра. За што мяне друг ня любіць, || Пыныпрасна душу губ'щь. 3 нар. песні, М. Г. 121. ДРУГ1Й, прым. Другі. Я прышла ды цябе другій раз. Іванаўка Хоцім. Адзін дзіцёнык памёр i другі зыхварэў. Пірагова Мсцісл. Ужо ныстала другая квадра. Ko
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бець, губщь
14 👁
 ◀  / 512  ▶