ДОС, прысл. Даволі, досыць. Дос табе спаць, устывай! Зарубец Крыч. Дос ужо табе прістыўляцца дураком. Слаўнае Мсцісл. Дос табе ужо есьці, пакінь мне трошку. Серчыцы Краснап. ДОСТКА, -i, ж. Дошка.' Там кыла сталюг ліжалі нідаўна адпіліныя досткі, а січас іх німа. Арцёмаўка Міласл. Я ўвыгнай гвозд у достку i рышчапіў. Лешчынка Мсцісл. ДОСЫЦЬ, прысл. Досыць, даволі. Досыць табе ўжо вышаколіцца, быццам ня ведуюць, хто ты. Гібалы Касцюк. Досыць табе na ём занудзіцца. Беразяк Краснап. ДОСЬВІТА, досьвіту, прысл. Досвіта, рана, да світання. Устала я сяньня досьвіта: ішчэ i пітухі ня пелі. Слаўнае Мсцісл. У нас ужо такей звычай — хадзіць мылаціць досьвіту, i ды заўтріку кынчаім. Бяседавічы Хоцім. ДОСЬЦЬ, прысл. Досыць, даволі. Досьць табе спаць, ато ноч скора прыдзець. Лешчынка Мсцісл. ДОУГ, -y, м. Доўг, павіннасць. Доўг павосінь аддам. Палуж Краснап. Мне нада з ім рысплаціцца, аддаць доўг, дык німа грошы. Слаўнае Мсцісл. ДОУГА, прысл. Доўга. Доўга прыходзіцца чыкаць. Іванаўка Хоцім. Мабыць хвор мой Васіль, што так доўга ні пріходзіць ка мне. Лешчынка Краснап. Пітушкі доўга гыряць. Хвёдараўка Краснап. ДОУГАДЫЖЫДАНЫЙ, прым. Доўгачаканы. Прішоў доўгадыжыданый, дзе ты быў дасюль? Усі ўжо сышлісць, a цябе німа. Брылёўка Краснап. ДОУГІЙ, прым. Доўгі. Ета срок ня доўгій — пуўтары гады, прібягіць i ні агледзісься. Арцёмаўка Міласл. H y, што зы крыса ў ёй — худая, доўгыя. Парадзіна Мсцісл. Доўгыя ў цябе прашэсць. Брылёўка Краснап. ДОУЖ, -ы, ж. Дзверцы ў вуллі. Зачыні доўж у вульлі. Цівецкая Краснап. ДОУЖЬІН, прым. Павінен. Наш Кравец скора атшыцца доўжьін. Канічы Касцюк. ДОУЖЫНЬКІЙ, прым. йамянш. ад доўгі. Зьдзелый з доўжынькіх снапкоў пупа ды накрый капу ад дожджу. Слаўнае Мсцісл. ДОХЛЯ. -i, ж. Натура, характар. У яго бацькіна дохля: такі самы скнара. Хвёдараўка Краснап. ДОХТАР, -a, м. Доктар. Дохтар кызаў, што калі ета хвароба ды пяройдзіць у мазгі, тады ўжо нізьлячымысьць — памрэць. Пірагова Мсцісл. ДОХТУР, -a, м. Доктар. Дохтур даў ярлычок у ваптэку. Хвёдараўка Краснап. ДОХТЫР, -a, м. Доктар. Дохтыр даў кругленькія галычкі, глытаў — выздыравеў. Старае Сяло Мсцісл. Дохтыр даў смазі мазыцца. Палуж Краснап. Німа дохтыра, дык хоць хвершыла прывязі. Парадзіна Мсцісл. ДОХТЫРША, -ы, ж. Доктар-жанчына. Дохтырша скызала, каб як пувязьлі хворыга ны пірацыю. Тур'я Краснап. Гылярка павёз дохтыршу ў Чэрыкаў. Маластоўка Краснап. ДОШКА, -i, ж. Дошка. Дошка пыкырбацілыся. Хвёдараўка Краснап. Етый абапылык за дошку сайдзець. Мсціслаў. ДОШЧЫЧКА, -i, ж. Памяти, ад дошка. Яшчык зьбіт з тонінькіх дошчычак. Горлава Раснян. ДРАБ, -а, м. Аснова павозкі. Драб ёсьць, каткі ёсьць, цяперь ужу мала чаго ні хапаіць, штоб калёсы зьдзелыць. Арцёмаўка Міласл. ДРАБІЗА, -ы, ж. Драбяза. Бульба — адна драбіза: i кыпаць ні бярэцца. Маластоўка Краснап. ДРАБШКА, -i, ж. Драбінка, крупінка, драбок. Пыдай драбок солі, троху npicaліць нада. Бабынічы Мсцісл. Hi хлеба скарынкі, ні солі драбінкі — нічога німа, хуць ты што хош рабі. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ДРАБГНЫ, -аў, мн. л. 1. Драбіны, бакавыя сценкі ў мажарах. Ныклалі ны мыжаpy сена ўровінь з драбінымі. Парадзіна Мсцісл. Калі возюць сена ны мыжарых, дык з абеіх бакоў надзіваюць драбіны, штоб сена ні трусілысь. Арцёмаўка Міласл. 2. Дошкі, што кладуцца на дно воза. Чаму ты ні пыклаў драбіны ў мыжару, ато жыта будзя трусіцца? Хвёдараўка Краснап. 3. Панарад з задняю воссю без колаў. Слаўныя драбіны купіў — добрыя калёсы будуць. Тэкліна Смаленшчына. Добрыя драбіны ты кцпіў сабе, Міхась. Балакеры Мсцісл. ДРАБНОТА, -ы, ж. Драбнота, дробязь. Кінь ты слухыць іх, етую драбноту, яны табе ныгаворуць. Пірагова Мсцісл. ДРАБЫ, -аў, мн. л. Драбіны, бакавыя сценкі ў мажарах; аснова воза; панарад без калёс. Драбы ны дварэ выляюцца. Хвёдараўка Краснап. ДРАГВА, -ы, ж. Дрыгва. Балота ў нас, як драгва. Зарубец Крыч. ДРАЖНЩЦА, дзеясл. Дражніцца (выводзіць з раўнавагі). Годзь табе зь ім дражніцца, ато ён січас заплачыць. Бяседавічы Хоцім. ДРАЖНПДЬ, дзеясл. Цвяліць. Узялі дзеці кій ды дывай дражніць у будкі сыбаку — то ў бок, то ў нос пыркануць. Ушакі Чэрык. Ен нарошня мяне дражніць. П алуж Краснап. ДРАКА, -i, ж. Бонка. Ну, дзільба біз дракі ні бывае — кожнаму лепшыга хочыцца. Парадзіна Мсцісл. Пашоў Мікола ў адсідку на тры нядзелі за тоя, што пыдняў драку на сходцы. Пірагова Мсцісл. ДРАНКА, -i, ж. Дранка, тоненькая дошчачка, што кладзецца на дно воза. Пылажы на калёсы дранкі. Хвёдараўка Краснап. Трэба зьмяніць дранку ны калёсых. Ташиа Клім. На етых калёсых нада пуправіць дранкі, ато высыпаіцца бульба. Бяседавічы Хоцім. ДРАНКУЛЬКА, -i, ж. Кулька, глётка, буйны шрот. Стрыляй ні стрыляй — гэстай дранкулькай ваўка ні заб'еш, маленькыя іна. Ушакі Чэрык. ДРАНКУЛЯ, -i, ж. Куля. Зырядзіў ружжо дранкулій. Хвёдараўка Краснап. ДРАНТВЁЦЬ, дзеясл. Дранцвець. Зыдрантвелі мае ат страху рукі i ногі. Слаўнае Мсцісл
Дадатковыя словы
дранкўлька, забеш, туря
14 👁