Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
бе лес. Гібалы Касцюк. Мой дзяцюк — добрый хлопіц. Хвёдараўка Краснап. Aŭ любіў дзяцюк II Ды дзяўчонычку. 3 пар. песні, M. Г. 117. ДЛІ, прыназ. 1. Для. Длі чаго ета баб сыбралі? Знаць, дзілігатык выбіраюць? Арцёмаўка Міласл. Ты вярнісь, жына, вярнісь, мылыда, || Хуць ні длі мяне, длі дзяцей сваіх. 3 нар. песні. 2. Каля. Мыя бабушка кызала, што калі йдзеш длі царквы, то нада піряксьціцца. Пірагова Мсцісл. Крыпіва больш длі прясла расьцець. Вярбоўка Раснян. ДМУХНУЦЬ, дзеясл. Дзьмухнуць, дунуць. Ён, як дмухнуў, дык усё паздуў. Палуж Краснап. ДМУХЫЦЬ, дзеясл. Дзьмухаць. Пірістань дмухыць — гылыва будзіць балець. Брылёўка Краснап. ДНЁЦЦА, дзеясл. Займацца на дзень, днець, світаць. Пычало ўжо днецца, як я ўстала — чуць пасьпела ўправіцца з работый. Камароўка Крыч. ДНЕЦЬ, дзеясл. Займацца на дзень, світаць. Пычане ўжо днець скора: вісажэр уніз апусьціўся. Курманава Мсцісл. ДШШЧА, -a, н. Днішча, дно; дошкі, з якіх зроблена дно. Вывылілысь днішча ў бочцы. Хвёдараўка Краснап. ДНО, -а, н. Дно. Нада бондыру зынясьці дзежку, штоб дно новыя ўставіў. Немерка Раснян. У етым месьці тыкая глыбіня, што дна ні дыстаніш. Прусіна Касцюк. ДО, прысл. Досыць, даволі. Hi бывай дзіцёнку цукерык, до зь яго, будзя. Палуж Краснап. ДОБРА, прысл. Добра. Лубін добра ўгнойвае зямлю. Пірагова Мсцісл. Максім добра вядзець гыспыдарку. Канічы Касцюк. ДОБРАНЫЧ. Развітанне, дабранач. Добраныч, кумычка. Янаўка Мсцісл. ДОБРАСЫДЬ, -i, ж. Добрасць. У чорта добрысьці ні знойдзіш. Многа добрысьці ў етыга чылавека. Палуж Краснап. ДОБРЫЙ, прым. Добры. Во расьцець добрый падшулык. Хвёдараўка Краснап. Адна добрыя хылява, а другая троху парезына. Лешчынка Мсцісл. Добрае Мсцісл. Добрыя дзіцянё: пывалілыся i ні плачыць. Каб мой, дык ба ўжо зыгыласіў на ўсю хату. Гарадок Раснян. ён добрэй вухарэц. Хвёдараўка Краснап. ДОБРЯ, прысл. Добра. Прыдбаў бацька, дык i табе, сынок, добря. Хвёдараўка Краснап. Кымісар так добря кызаў, што народ зыпляскыў у ладошы. Трубільня Краснап. ДОВЫД, -a, м. 1. Уласнае імя Давід. Зайдзі к Довыду i купі ў яго дзьве асьмухі тыбакі. Пірагова Мсцісл. 2. Довад. Довыд твой слушны, так яно i даўжно быць. Мышні Раснян. ДОВЫДКА, -i, ж. Довад. Ны судзе Піліп даў свае довыдкі. Каробчына Мсцісл. ДОЖДЖ, -y, м. Дождж. Нешта хмарна — глядзі, дождж пойдзе. Парадзіна Мсцісл. Дождж размыў бальшэй роў. Шыркі Раснян. Накрыў капу ад дожджу. Слаўнае Мсцісл. Дождж na крышы лопыя. Горкі Краснап. ДОЖДЖЫК, -y, м. Памянш. ад дождж. Замытрашыў дожджык. Кокатава Мсцісл. Дожджык іліць, іліць. Горкі Краснап. ДОЖДЗЬ, -джу, м. Дождж. Мы гыварылі, што на будучый нядзелі будзе дождзь, вось яно i праўдзіцца. Канічы Касцюк. ДОКТЫР, -a, м. Доктар. Зараз у мсьціслаўскай больніцы добры доктыр. Міцькаўшчына Мсцісл. ДОЛ, -y, м. 1. Дол, ніз, зямля. Прышла да дому, пала да долу. Студзянец Касцюк. 2. Дол, яма для магілы. На могілкых дол кыпаюць, мабыць нехта памёр. Азерцы Клім. ДОЛІЧКА, -i, ж. Памянш. ад доля. Ніхто горычкі ня зьніміць, || Ніхто долічкі ня зьменіць. ИЗьніміць горычку вадзіца, II Зьменіць долічку сястріца. 3 нар. песні. ДОЛЫТА, -a, н. Долата. Пыдай долыта, нада прабіць дзірьку. Горня Хоцім. Г эта долыта дужа вузка. Ташна Клім. ДОЛЬНІК, -a, м. Выхаванец, хлапец, узяты на выхаванне за сына. Узялі мы сабе дольніка, бо сваіх жа дзяцей німа. Ушакі Чэрык. Я ўзяў сабе ў дольнікі івана. Студзянец Касцюк. УІгната мылая сямья, a зямлі шмат, дык ён прыняў дольніка. Курманава Мсцісл. ДОЛЬНІЦА, -ы, ж. Выхаванка, дзяўчынка, прынятая на выхаване за дачку. Узяў у сямью дольніцу. Горкі Краснап. ДОЛЮШКА, -i, ж. Памянш. ад доля. Долюшка мыя горкыя! Меншая Багацькаўка Мсцісл. ДОЛЯ, -i, ж. 1. Доля, шчасце, лёс. Доля сысьміялыся зь мяне. Палуж Краснап. Зыжуріўся ды мой татухна родны II Ды пы маёй горкый долі. 3 нар. песні. 2. Доля, частка. Пычалі ўсе абагулівыць, дык дужа мала прыйшлося ны нашу долю. Будагошч Мсцісл. ДОМ, -у, м. Дом, хата. Дом стыяў ны падузгорку. Хвёдараўка Краснап. Пабудуваў дом, думыў жыць, а тут на — памёр. Будагошч Мсцісл. ДОМА, прысл. Дома, у хаце. Пайду хоць куды да суседзяў, абы дома ня быць. Старае Сяло Мсцісл. Ц і твой бацька дома? Німа, паехыў па сена. Заполле Раснян. ДОНЬКА, -i, ж. Памянш. ад дачка. Зьбегый ты, донька, ды дзядзіны i скажы, каб іна прішла ды нас. Бабынічы Мсцісл. Юрьіва маці доньку біла: || А дзе, донька, венчык дзела. 3 нар. песні. ДОНЯ* "i, ж. Памянш. ад дачка. Пайdei, доня, ныбярі шчаўю, зварім варіва. Трубільня Краснап. ДОРГА, прысл. Дорага. На бызары ўсё так дорга, што ні прыступісься. Заходы Раснян. ДОРГЫЛА, -а, м. Торгала. H i доргый ты кыня, доргыла. Конь сам дарогу знаіць. Хвёдараўка Краснап. ДОРГЫЦЬ, дзеясл. Торгаць. Пірістань доргыць ты кыня, толькі з дарогі зьбіваіш. Брылёўка Краснап. ДОРЬІГА, прысл. Дорага. Дорыга ты зыплаціў зы кыня свайго. Горня Хоцім. Шчаціна селіта дорыга стоіць. Арцёмаўка Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 512  ▶