Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ДВУХІТАЖНЫЙ, прым. Двухпавярховы. Етый дом будзіць двухітажный, відзіш, вокны строюцца у два ряды. Ардёмаўка Міласл. ДВУХКАЛЁСНЫИ, прым. Двухпольны. Зыпражка двухкалёсныя. Высокі Бор Краснап. ДВУХМЁСНЬІЙ, прым. Двухмесны. Купілі двухмесный дзіван. Арцёмаўка Miласл. ДВУХНЯДЗЁЛЬНЫЙ, прым. Двухнядзельны, двухтыднёвы. Далі двухнядзельный срок на выплату пыдатку. Стары Дзедзін Міласл. Пырясёнык ішчэ малінькій, двухнядзельный. Б. Хутары Краснап. ДВУХСТВАЛОУКА, -i, ж. Двухстволка, стрэльба-дубальтоўка. 3 двухствалоўкі выстріліў i ні nynay. йалуж Краснап. ДВУХСТВОЛКА, -i, ж. Двухстволка, дубальтоўка. Двухстволкый луччы пыліваць: ні пупыдзеш з аднэй, дык з другей зараз жа выстрыліш. Янава Раснян. У яго была двухстволка, дык ён выстріліў два разы i ні пыпаў. Арцёмаўка Міласл. ДВУХТРЫСЬЦЁННЫЙ, прым. На дзве палавіны. У яго двухтрысьценны мяшок ны тыбаку. Хвёдараўка Краснап. Хвёдар двухтрысьценны дом хочыць дзелыць. Маляцічы Крыч. Двухтрысьценныя пуня. Хвёдараўка Краснап. ДВЫЙНЯТЫ, -ят, мн. л. Двайняты, блізняты. У нас адна мыладуха двыйнят радзіла i абоі жывенькія i растуць абаі. Арцёмаўка Міласл. ДВЫНАЦЦЫЦЬ, -i, ліч. Дванаццаць. Маё бёрда на двынаццаць пасым. Маляцічы Крыч. Двынаццыць губык выткыла. Маластоўка Краснап. ДВЬІРАК, -a, м. Шляхціц, дваранін. Наш хверчыл з двыракоў. Горкі Краснап. ДЖАЛА, -а, н. Джала. Пчыла дала мне ў ліцо джала, што ўсё чысьцінька распухла. Слаўнае Мсцісл. Зьмія джала выпускаіць, біряжысь — уджаліць. У зьміі ні джала, а зубы, ато іна язык выпускаіць. Высокі Бор Краснап. ДЖМУХНУЦЬ, дзеясл. Дзьмухнуць, з сілаю дунуць. Як джмухнуў, дык попел ува ўсі бакі пырызьляцеўсь. Парадзіна Мсцісл. ДЖОГА, -i, ж. Востры на язык чалавек, знаходлівы. Яна джога, голымі рукамі яе ня возьміш. Горкі Краснап. ДЖУПЛА, -ы, ж. Пуга. Вазьмі джуплу i пыгыняй кыня. Бялішчына Мсцісл. Дай яму джупла. Янаўка Раснян. ДЖУРГАНУЦЦА, дзеясл. Выцяцца аб што-небудзь, рэзнуцца.Д Ў пацёмкых так джургануўсь аб брыж стыла, што на лбу гуз ускачыў с кулак. Слаўнае Мсцісл. ДЖЫГАНУЦЬ, дзеясл. Джгануць. Я к джыганула пчыла, аж падскочыў. Парадзіна Мсцісл.A. ДЖЫГЫЦЬ, дзеясл. Джгаць, запускаць джала. Я ні пыйду к вульлю — пчолы джыгыць будуць. Маляцічы Крыч. Ныпалі ны кыня восвы i пычалі джыгыць. Б. Хутары Краснап. ДЗВГНУЦЦА, дзеясл. Зрушыцца. Як увідзіў мірцьвіца, дык ні спужаўся, a неік утароп мяне ўзяў: стаю, як стоўп, i ні магу зь места дзвінуцца. Арцёмаўка Міласл. ДЗЕ, прысл., злучн. Дзе. Дзе коныўка — вады трэба зачэрпнуць? Ушакі Чэрык. Дзе ты жывеш? Пыкажы, дзе твыя хата. Янава Раснян. Дзе б ета ўзяць порыху з хунт які — на ліса пашоў бы? Камароўка Крыч. ДЗЁВІРЬ, -a, м. Дзевер, брат мужа. Ну i дзевірь жа мой, каб яго на тэй сьвет прываліла! Міцькаўшчына Мсцісл. Дзевірьто так-сяк, ну а што яго жонка, дык штоб ёй i ўспаміну ні було! Бяседавічы Хоцім. ДЗЁВІЦЬ, -i, ліч. Дзевяць. Я ж дзевіць гадоў плачу, i зьіцяжкі німа. Хвёдараўка Краснап. ДЗЁВЫНЬКА, -i, ж. Памянш. ад дзеўка. Дзевынькі, галубычкі, запейце песьнічку! Бабынічы Мсцісл. ДЗЁВЫЧКА, -i, ж. Дзяўчынка. Спыдыбала мне етыя дзевычка. Меншая Багацькаўка Мсцісл. Зы сталом сядзела дзевычка i гатовілась есьць крупеню. Лешчынка Мсцісл. ДЗЁВЯР, -a, м. Дзевер. У мяне два дзевяры, i абодва ніжынатыя. Краснаполле. ДЗЁВЯЦЬ, -i, ліч. Дзевяць. Я купіла бёрда ў дзевяць пасмаў. Буліна Клім. ДЗЕГЦЯРКА, -i, ж. Пасудзіна для дзёгцю. Прівяжы дзегцярку к стайну. Бяседавічы Хоцім. ДЗЁГЫЦЬ, -хцю, м. Дзёгаць. Усяго паспытаў — адначасьне, праўда, але i дзёгыць гнаў. Парадзіна Мсцісл. Увесь чыста ў дзёгыць паўдзелыўся. Палуж Краснап. Пры яе дренныя слава ідзе. Дзёхцім вароты хацелі мазыць. Парадзіна Мсцісл. ДЗЁД, -a, м. 1. Бацькаў або матчын бацька. Бацька з маткый паехылі ў горыд, толькі дзед адзін дома. Буда Рагатая Miласл. Дзед мой шмат чаго кызаў a старыне. Міцькаўшчына Мсцісл. 2. Стары чалавек наогул. У нас ёсьць дзед, якей дужа лоўка ў гырлач ваўкоў вабіць. Хвёдараўка Краснап. 3. Знахар. Мой хлопчык зьлякнуўся сыбакі, дык ат етыга i хвареіць; нада звадзіць к дзеду, каб выкычыў. Слаўпае Мсцісл. 4. бат. Дзядоўнік. Конь пыхадзіў кылы прясла, дык цэлыя гріва i хвост дзядоў нычыплялысь. Бяседавічы Хоцім. Мой сыбака недзе ў дзяды ўбіўся: увесь шышкамі аброс. Барысавічы Клім. 5. Стаяк у варштаце для выгінаньня палазоў. I етый дзед яшчэ крепык — хуць які полыз сагнець. Ташна Клім. ДЗЁДЗЬКА, -а, м. Памянш. ад дзед. 1 i 2. Старошынькій дзедзька быў сяньні ў нас. Бардзіч Краснап. 'ДЗЁДКА, -a, м. Памянш. ад дзед. Ц і ні бачыў, дзедка, нашыга кыня? Раздзел Мсцісл. ДЗЁДЫУ, прым. Дзедаў. Ета дзедыў кій, ні чыпай. Касперка Міласл. Нюхнуў я тыбакі з дзедывый тыбакеркі. Галічы Miласл. ДЗЁДЫУСЬКІЙ, прым. Дзядоўскі. Ета шапка яшчэ дзедыўськыя: дзед насіў, бацька насіў, a січас я ўжо нашу яе. Шумячы. ДЗЁЖКА, -i, ж. Дзежка, пасудзіна, у якой месяць хлеб. 3 етай дзежкі булак пяць хлеба выйдзець. Пірагова Мсцісл. Дзежка вельмі брудная, памыць нада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

плачў
14 👁
 ◀  / 512  ▶