ДАУНО, прысл. Даўно. Ета поля даўно ўжо ялывія. Хвёдараўка Краснап. ДАХОДЛІВЫЙ, прым. Даходлівы, кемлівы. Корней — чылавек даходлівый: ды ўсяго ён сваім розумым дайдзець. Б. Хутары Краснап. ДАХОДЛІВЫСЬЦЬ, -i, ж. Даходлівасць, кемлівасць. Нада ж мець такую даходлівысьць — сам вітряк зьдзелыў. Горкі Краснап. ДАЦЬ, дзеясл. Даць. Нада яго пыпрасіць i хабыру даць, дык ён удобріцца i зьдзелыіць. Ён ня злэй, толькі любіць, штоб далі i пыпрасілі. Арцёмаўка Міласл. Дай, Сеня, сьціркі: падчысьціць трэба — пумыліўсь. Шарэйкі Касцюк. ДАЦЬП ЎДЛУ. Настрашыць. Ох i даў жа пудлу — пабег i ні 'глянуўся! Хвёдараўка Краснап. ДАЦЬФЫРНАБ1КСУ. Добра прабраць з пагрозаю. Даць яму фырнабіксу, штоб ён сваіх ні пызнаў, дык лепиіым будзя. Куркаўшчына Мсцісл. ДАЦЬХОДУ. Уцячы. Я аттуліцька даў ходу, як толькі пыбачыў, што іны заціваюць. Палуж Краснап. ДАЧКА, -i, ж. Надзел, шнур сенажаці. Мне пупалысь тыкая дачка, што зь яе ныбраў воз сена. Лешчынка Мсцісл. Нешта ніўпраўка ў нашыга Максіма: усе пыкасілі, а яго дачкі стыяць. Лешчынка Мсцісл. ДАЧУХНА, -ы, ж. Дачка, дачушка. А мы я ж ты дачу хна, а даўно ж я цябе ні бачыла! Як жа ты жывеш, мыя ягыдка? Маляцічы Крыч. ДАЧУЦЦА, дзеясл. Дачуцца, даведацца праз людзей. Матка мыя дачулыся, што Иван ета зрабіў. Палуж Краснап. Дачулісь пры тваю бяду 'д людзей, а ты сам ні паведыміў нам. Высокі Бор Краснап. Як бы мне дачуцца, дык тады б я схадзіла адведаць, як яна жыве. Парадзіна Мсцісл. ДАЧУШКА, -i, ж. Дачушка. Мыя дачушка мне ўжо пымыгая. Бабынічы Мсцісл. Якая ты ў мяне, мыя дачушка, сласьцёха— любіш ўсё салодкыя. Канічы Касцюк. ДАШ ЎКІВЫЦЦА, дзеясл. Дашуквацца, вышукваць, рабіць допыт. Пычаў вураднік дашуківыцца — зразу выдалі. Парадзіна Мсцісл. ДАШЧЭНТУ, прысл. Дашчэнту, да звания, да астатку. Пытравілі етый кусок аўсу. Яшчэ да етый ночы нічога було, а сянішнію ноч ужу дабілі дашчэнту. Арцёмаўка Міласл. Калёсы дабіў дашчэнту: ехыць німа на чым. Палуж Краснап. ДАЮЧЫ, прысл. Нядаўна, надоечы. Даючы быў дождж. Хоцімск. ДБАЛА, прысл. Дбала, рупна, заботліва. Харошый хызяін дбала адносіцца ды скаціны; іна воўрімя накормліна i напоіна. Б. Хутары Краснап. ДБАЛЫИ, прым. Дбалы, рупны, заТютлівы. Рыгор — хлопіц дбалы, у ~яго ўсё зьдзелына ўпору. Бабынічы Мсцісл. ДБАЦЬ, дзеясл. 1. Дбаць, рупіцца. Тэй нічога ня мае, хто сабе ня дбае. Сохана Мсцісл. 2. Дыбаць, ісці. Ны дварэ сьцюдзёна, трэба дбаць у хату. Малюшын Краснап. ДВА, двух, ліч. Два. Я ўжу два разы там быў — учора i сяньні. Арцёмаўка Miласл. Мне брат прыслаў два чырвонцы грошаў. Пірагова Мсцісл. 3 двух пудоў кынапель вышла глёк 'лею i бальшэй кругу макухі. Бяседавічы Хоцім. Двух хлапцоў вывіў у людзі, a трэцьцій зыстаўсь неук. Палуж Краснап. ДВАДЗЁНЬНІК, -a, м. Бочачка з двума днамі. Купіў ны бызары двадзеньнік. Горкі Краснап. ДВАЙНЮШКІ, -шак, мн. л. Спарышы, два. гаршкі, злучаныя паміж сабою. Нада купіць двайнюшкі ў поле 'бед насіць. Хырашо зь імі: нальлеш у вадну капусту, ў другую кардохыль i нясеш у ваднэй руке, а ны другей дзіцёнка можна ўзяць. Арцёмаўка Міласл. ДВАИНЯК, -a, м. Гіра ў два пуды. Дзядзька прынёс двайняк жыта атважыць. Пірагова Мсцісл. ДВАРОК, -рка, м. Памянш. ад двор. Кыла лесу ў полі дварок адзін стаіць. Maластоўка Краснап. ДВАРОЧЫК, -чка, м. Памянш. ад двор. Пыкідаю смародзіну || Усё ны татычкыў дварочык. 3 нар. песні. ДВАЦЦЬІЦЬ, -i, ліч. Дваццаць. Я віныват яму за кыня дваццыць рублёў. Лешчынка Мсцісл. У сяньніцу ўвёз вазоў сы дваццыць сена. Хвёдараўка Краснап. Дзядзька купіў мне дваццыць патроныў к пугачыку. Шарэйкі Касцюк. ДВОР, -а, м. 1. Двор, панадворак. Паеду да двыра. Як у цябе ў дварэ. Хоцімск. Спалыхнуў мой двор, i я ня ўгледзіў. Хвёдараўка Краснап. Яго продкі былі некалі вельмі быгатыя, а ён во ні маіць ні кыла ні двыра. Ушакі Чэрык. Атчыні вароты, узьедзь на двор. Слаўнае Мсцісл. Нехта ны дваре шамнуў. Палуж Краснап. 2. Прасторы па-за сценамі дома. На дваре тыкая цьмень, што хуць вока выкыль. Лешчынка Мсцісл. Ня йдзі ты сягодня нікуды: еткая хлеба ны дваре, што не давядзі бог. Пірагова Мсцісл. ДВОРУ, прысл. Дадому, дамоў. Пойдзем двору, нечыга тут бавіцца. Палуж Краснап. Так нымурдуваўсь, што ледзь двору прішоў. БяседавІчы Хоцім. Хлопцы Янку напетывалі, ажно чуць двору прышоў. Пухнава Раснян. Пыра й мне ужо ісьці двору. Лешчынка Мсцісл. ДВОРЫШЧА, -а, н. Двор, панадворак, тэрыторыя двара. На дворышчы дужа гразна. Хвёдараўка Краснап. ДВОХМЕСНЫИ, прым. Двухмесны. И упрей двохмесныя сані сібе купіў. Красна полле. ДВОЯ, ліч. Двое. Двоя судоў вады прынісла. Хвёдараўка Краснап. ДВУКОЛКІ, -лак. мн. л. Двухколка. Двуколкі зыпряжы, ато калёсымі ні прыедзіш у еткыю ростань. Барысавічы Клім. —ДВУЛЕЗКА, -i, ж. Гэблік а -двума ля-_ замі. У яго адналёзка толькі, двулёзкі німа, таму i выходзіць нячыста габлівана. Хвёдараўка Краснап. ДВУХВЁРЬХЫВЫИ, прым. Двухпавярховы. Унь відзіш, двухверьхывый дом, там i будзіць райсавет. Краснаполле
Дадатковыя словы
лепйіым
9 👁