Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
хаце, а усё к свайму боку горне. Гібалы Касцюк. ДАЛЕКА, прысл. Далёка.Щ далёка ты быу? Далёка, атетуль ні відаць, Пірагова Мсцісл. Етый маліц далёка пойдзіць. Бяседавічы Хоцім. Мы хлопцыў прывадзілі далёка зы дзяреўшо. Багацькаўка Мсцісл. ДАЛША, -ы, ж. Даліна, нізкае месца на полі. Коні пасуцца там за горкый, у даліні. Бабынічы Мсцісл. ДАЛОНЬ, -i, ж. Далонь. Пылажыла іна ны далонь рукі пушок, фукнула — ён i пыляцеў. Ушакі Чэрык. ДАЛЫІІ, дальшы прысл. Далей. Пасілкываліся троху i пашлі дальш. Tуды ехыць кружна, ны пяць вярстоў дальшы. Палуж Краснап. ДАМОУ, прысл. Дадому. Як прыехыла іна дамоў, дык усі вышлі спатыкаць. Ушакі Чэрык. ДАМЫСЬЛІЦЦА, дзеясл. Дадумацца. Ета ты сам дамысьліўсь ці табе хто пыдкызаў? Высокі Бор Краснап. ДАНЁСЫДЬ, дзеясл. Данесці, занесці. Цяжка было несьць, але-такі данісла. Ваал ёўка Хоцім. ДАПРЭЖ, прысл. Раней, перш. Пыгадзі! Дапрэж усяго рыскажы, як ты думаіш далей рабіць. Пірагова Мсцісл. ДАПУСЬЦГЦЬ, дзеясл. Дапусціць, Я такога бясчэсьця ў сваёй хаце ні дапушчу. Пірагова Мсцісл. ДАРАБАНІЦЬ, дзеясл. Брынкаць, таратахкаць. Хопіць табе ўжо дарабаніць, пылажы былыбайку, ныдаеў! Добрае Мсцісл. ДАРАБОК, -бка, м. Карабок, кораб. Пыстаў дарабок ды сын бульбу. Хвёдараўка Краснап. ДАРАГОУЛЯ, -i, ж. Дарагоўля, дарагавізна. На бызарі тыкая дарагоўля, што ні пріступіцца ні да чаго. Мсціслаў. ДАРМА, прысл. Дарма, без аплаты, ні за што. Я вам дарма ня буду работыць, заплаці перве!ў Пірагова Мсцісл. ДАРМАВЫЙ, прым. Дарэмны. Дармувая трата часу — піріліваць з пустога ў парожнія. Слаўнае Мсцісл. ДАРНПДА, -ы, ж. Дранка, шырокая лучына (ужываецца на крыццё стрэх). На ету крышу нада дзьве тысічы дарніц. Бяседавічы Хоцім. ДАРШЧКА, -i, ж. Памянш. ад дарніца. Дарнічка з крышы зьляцела. Палуж Краснап. ДАРОБКА, -i, ж. Каробка. Адна даробка была ў яго з цукеркамі, а другая— пустая. Ушакі Чэрык. ДАРОГА, -i, ж. Дарога. Ету гаць толькі б піряехыць, а там будзІць добрыя дарога. Мазалава Мсцісл. Тут німа дарогі, нада йціць ныцянькі. Бабынічы Мсцісл. ДАРОДНЫЙ, прым. Мажны, поўны, тлусты. Дародный чылавек — увесь салым зарос. Хвёдараўка Краснап. ДАРОЖКА, -i, ж. Памянш. ад дарога. Туды йдзе торныя дарожка. Палуж Краснап. ДАРОЖЫЧКА, -І, ж. Вузенькая дарожка, сцежка. К лесу ідзець дарожычка, вось па ёй ты i дойдзіш. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ДАРУБПДЬ, дзеясл. Скончыць рубіць. Мы пасьці ўжо скончылі інбар, толькі naкоцьвіны дарубіць зысталося. Пірагова Мсцісл. ДАРУВАЦЬ, дзеясл. 1. Дараваць, прабачаць. Даруй мне, што я ўчора злаіў цябе нізавошта. Ушакі Чэрык. Даруй, цесьць, ня гневыйся: || Учора п'ян быў — прамовіўся! 3 нар. песні. 2. Дарыць, рабіць падарунак. Чым я цябе даруваць буду? "Малядічы Крыч. Дарую я віріб'я i з галоўкі венчыкам, II 3 правыя ручкі персьнікым. 3 нар. песні. ДАРЭЧЫ, прысл. Дарэчы, да ладу. Ну калі ты што скажыш дарэчы? Заўсёды гародзіш ліха ведаіць што. Ушакі Чэрык. ДАСТАЦЬ, дзеясл. Дастаць, выняць. Дастань крэмень ды красала i дабудзь агню. Лютня Краснап. ДАСТУПНЫЙ, прым. Даступны. Ідзі дразу ды яго: ён чылавек нігордый, даступный усім. Горкі Краснап. ДАСУЖЫЙ, прым. Рупны, здольны, цікаўны. Дасужы сь цябе чылавек будзя. Хвёдараўка Краснап. ДАСЬВЁТУ, прысл. Досвета, рана, да світання. Яна ўстае дасьвету i разым з маткыю ідзе ў поля. Васілёўка Хоцім. ДАСЬВІДАНІЦА. Развітанне, Да пабачэння, бывайце здаровы. Да сьвіданіца, доктар, спасібычка! Тульдава Раснян. ДАСЬПЁЦЬ, дзеясл. Даспець, зрабіцца спелым. Яблыкі ў саду ўжо дасьпелі. Сохана Мсцісл. ДАСЮЛЬ, прысл. Дасюль, дагэтуль, да гэтага месца, да гэтага часу. Усі з горыда пупріхадзілі, а яго дасюль німа. Атсюль i дасюль твыя дзель дарогі, a далі Якыва. Высокі Бор Краснап. ДАТКНУЦЦА, дзеясл. Даткнуцца, зачапіць. Нідатрога ікая — i даткнуцца ды яе ўжо нільга. Гібалы Касцюк. ДАТУЛЬ, прысл. Датуль, да таго часу, да таго месца. Датуль сьцігаўсь, пакуль ахрып. Кокатава Мсцісл. ДАУБЁШКА, -i, ж. Даўбешка, шляга. Схапіў даўбешку ды трэснуў яго пы гылаве. Палуж Краснап. Кінь ты ўжо бырыбаніць у дошку даўбешкай: ноч тыкая відная, што ніхто красьці ні пойдзіць. Ушакі Чэрык. ДАУГІЙ, прым. Доўгі. Мой шнур даўгі, ды вузкі. Янава Раснян. Далі яму даўгую пустухоўскую пугу, ён i гуляіць зь ёю. Парадзіна Мсцісл. ДАУМОРУ, прысл. Да смерці. Людзі пызыбівалі спыйманых злодзііў даўмору. Ясенка Краснап. ДАУНЁЙ, прысл. Даўней, у даўно мінулы час. Даўней бралі ў некруты на дваццыць пяць год. Хвёдараўка Краснап. Даўней у нас былі вуткі дык na гусі, a цяперь ужо зьвяліся, дробнінькія сталі — нейкі звод на іх прішоў. Бяседавічы Хоцім. ДАУНІНА, -ы, ж. Даўніна, даўнейшае. Ты хочыш, каб табе вярнулысь даўніна c прігонным, дык ні дажджэш, хуць лопні. Слаўнае Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вірібя, пян
15 👁
 ◀  / 512  ▶