Залькова Раснян. Дзежку новыю купіла бліны печ. Барысавічы Клім. ДЗЁЖЫЧКА, -i, ж. Дзежачка, невялікая дзежка. Баба купіла дзежычку з зачыняткый. Жлобін. ДЗЁЙКАЦЬ, дзеясл. Дзенкаць, гаварыць. Людзі дзейкуюць, што скора будзець выйна. Дубеец Касцюк. Дзейкыюць людзі, што йна зьвізалыся зь ім. Брылёўка Краснап. ДЗЁІЛЬНЫЙ, прым. Талковы, разумны. Калі ўжо выбіраць, дык дзеільных, каб тоўк быў. Парадзіна Мсцісл. Аксён — хлопіц дзеільный: ны якоя дзела ні пыстаў — усюдых мыладзец. Высокі Бор Краснап. ДЗЕЛ, -y, м. Падзел. Тыкая сварка ўзьнілась, што бязь дзелу ніяк ні абыйдзісься. Палуж Краснап. ДЗЁЛА, -a, н. 1. Справа. Ну, браце, дзела тваё — дрэнь. Фядотава Буда Miласл. Дзела було ў мясывід, пысьля хряшчэньня. Палуж Краснап. 2. Работа. Hi нада яму мішаць, ён заніт дзелум. Бяседавічы Хоцім. ДЗЁЛАЦЬ, дзеясл. Рабіць. Што ёй ні скажы, дык іна наўпроці дзелаіць. Юшкі Мсцісл. Дзелый крепкія ніты, каб ні рваліся. Слаўнае Мсцісл. ДЗЁЛЫЦЦА, дзеясл. Рабіцца. Ня скрыгый зубамі, ато мне жутка ат етыга дзелыіцца. Канічы Касцюк. Як пычаў ён адчыкрыжываць на сходцы ўсё, што толькі ны язык узьляціць, ажно стыдна дзелылыся. Слаўнае Мсцісл. ДЗЁЛЫЦЬ, дзеясл. Рабіць. Ен жа такей работнік, што ні возьміць дзелыць, дык у руках гаріць. Арцёмаўка Міласл. Сымавольства нашло: што хто хочыць, то i дзелыіць. Касперка Міласл. ДЗЁЛЯ, прыназ. Дзеля, для. Прынясі дзеля каровы клінцоў. Тур'я Чэрык. Кыля саду ўкыпалі слуп дзеля гіган. Рачкавічы Навазыбк. ДЗЁННІК, -a, м. Адгароджанае месца ад току ў гумне, сгарана. У дзенніку ўжо мала саломы зысталося, ня хопіць ды вясны. Барысавічы Клім. ДЗЁНЬ, -дня, м. Дзень. Дзень ужо троху болія. Фядотава Буда Міласл. Хлопіц набегыўся за дзень, дык сьпіць. Івоны Мсцісл. ДЗЁНЬАТОДНЯ, прысл. Дзень у дзень, дзень пры дні, штодня. Хлопцы дзень атодня п'юць сымагонку. Гаўрыленка Бялынкав. ДЗЁНЬУДЗЁНЬ, прысл. Дзень у дзень, штодня. Дзень у дзень п'е. Ніколі цьвярозыга ні пыбачыш. Парадзіна Мсцісл. Дзень у дзень ідзе дождж цэлыю нядзелю. Раздзел Мсцісл. Дзень у дзень п'ець. Палуж Краснап. ДЗЕНЬУДЗЁННЫИ, прым. Штодзённы, заўсёдны. Ета мой дзеньудзенный кужушок, я йго ні ськідаю с плеч штодзень. Клясін Краснап. ДЗЁРАВА, -а, н. Дзерава, дрэва. Бег, шургануўсь аб дзерава плячом — рукаў выдраў. Парадзіна Мсцісл. ДЗЕРАВЁНЬСЬКІЙ, прым. Вясковы. У дзеравеньськіх хатах пол усягды займаець пылавіну хаты, бо там сьпіць чуць ні ўся сім'я. йірагова Мсцісл. Курніца — дзеравеньськыя хата без трубы. Янава Раснян. ДЗЕРАЗА, -ы, ж. бат. Дзераза. Дзеці прынясьлі дзеразы прыбіраць школу. Халдзееўка Хоцім. ДЗЕРВЯНЁЦЬ, дзеясл. Дзервянець. Ногі дзервянеюць ат холаду. Маляцічы Крыч. ДЗЁРІВА, -a, н. Дзерава, дрэва. На етым дзеріві лісьця пасохла. ГарадокМіласл. ДЗЁРІУЦА, -a, н. йамянш. ад дзеріва. A вунь мыя хатычка, лі вады || Зь вісокыга дзеріўца — зь лібяды. 3 нар. песні. ДЗЁРЦІ, драць, дзеясл. Дзерці, рваць. На што ты дзярэш траву? Іванаўка Хоцім. ДЗЁРЫВА, -a, н. Дзерава, дрэва. Ета дзерыва прягкыя. Хвёдараўка Краснап. ДЗЁСІЦЬ, -i, ліч. Дзесяць. Дзесіць шупікыў выйграў. Хвёдараўка Краснап. Квакуха вывіла дзесіць цыплёнкуў. Арцёмаўка Міласл. ДЗЕСЯТНІК, -a, м. Дзесяцкі, выбраны пры старым ладзе ў дапамогу старасце. Праца дзесятніка ня цяжкыя, яму толькі на сход закызаць. Міцькаўшчына Мсцісл. ДЗЁСЯЦЬ, -i, ліч. Дзесяць. Дзесяць чысьлінак — будзе пасма. йарадзіна Мсцісл. Грэбля ўжо дзесяць гадоў ні праўліна. Касперка Міласл. ДЗЁТКА, -i, н. Дзіця. Сьпі, дзетка. сьпі, заплюшч вочкі! Івоны Мсцісл. ДЗЁТУХНА, -ы, н. Дзіця. Дай мне. дзетухна, лапушухны! Куркаўшчына Мсцісл. A ідзі, сістра, двору, твае дзетухны плачуць. Багацькаўка Мсцісл. ДЗЁТЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад дзіця. Дзетычка ты мыя, прінясі мамі вадзіцы! Гарадок Міласл. Зьвінчай дзетычак у добрый час,II A ў шчасьлівую гадзіну. 3 нар. песні. ДЗЕУБАНУЦЬ, дзеясл. Дзеўбануць. Певень як дзеўбанець курыцу ў гылаву! Янаўка Раснян. Дзеўбануў тыпаром у бярозу i пашоў. Мсціслаў. ДЗЁУБАЦЬ, дзеясл. Дзяўбаць. Пісклёнык нешта ўсё дзёўбаіць, пы двару бегаючы. Івоны Мсцісл. ДЗЁУКА, -i, ж. Дзеўка. Дзеўка мне пы ныраву. Палуж Краснап. На вуліцы дзеўкі c хлопцымі гуляюць, а я зы работый сьвету ні бачу. Машавая Бялынкав. Лі калодзіжа лі студзёныга \\Дзеўка з вадою стыяла. 3 нар. песні. ДЗЕУЧАТЫ, -аў, мн. л. Дзяўчаты, дзеўкі. Дзіўчаты пычалі запіваць вясёлыя песьні. Слаўнае Мсцісл. ДЗЁЦЦА, дзеясл. Дзецца. Ідзе ж дзеўся мой рушнік, ато i апцерці нечым? Ідзе ж дзелыся наша леічка, красіну трэба ўліць у лямпу, a бізь яе баюсь, што рызальлю? Лешчынка Мсцісл. ДЗЕЦЬ, дзеясл. Дзець. Дзе ты дзеў асялок, нада касу пайстрыць? Арцёмаўка Міласл. Іван, дзе ты дзеў кляпень? Ташна Клім. ДЗЁРЫН, -y, м. Дзёран. Нада дзёрыну нарезыць ны магілку дзедыву. Фядотава Буда Міласл. Магілку абкласьць дзёрным. Брылёўка Краснап
Дадатковыя словы
пець, пюць, сімя, туря
13 👁