Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ГЫКАЦЬ, дзеясл. Крычаць. Ты ня гыкый ны яе, яна ні віныватыя. Васілёўка Хоцім. ГЫКБІЛА, -a, м. Смяшлівы чалавек. Гыкыла ты: усё ыгы ды ыгы! Хвёдараўка Краснап. ГЫЛАГРЭЙКА, -i, ж. Фуфайка, вязаная спартсменская вопратка. Надзеў гылы.грэйку, дык цяпло, як у кажусе. Маластоўка Краснап. ГЫЛАДОУЛЯ, -i, ж. Галадуха, галодны час, пара. Ну i была сёліта пы вясьне гыладоўля i людзям i скаціне! Пірагова Мсцісл. ГЫЛАЛОБІНА, -ы, ж. Галамоўза. Звесіў сваю гылалобіну над кнігый i ні відзіць, што курі пырізгріблі гряды. Высокі Бор Краснап. ГЫЛАПЛЁКА, -i, ж. Подбіўка ў верхний кашулі або сукенцы. Нада ў сарочку гылаплёку, каб з гэсткый було. Хвёдараўка Краснап. ГЫЛАПЛЁЧКА, -i, ж. Кашуля з гылаплёкай, подбіўкай. Сшыла яму гылаплёчку. Хвёдараўка Краснап. ГЫЛАСЩЬ, дзеясл. Галасіць, плакаць з прычытаннем па пакойніку. Дос вам гыласіць па ём, ён ужу чылавек старый, урэмя яго прішло пуміраць. Бяседавічы Хоцім. Я к памёрла дычка Матруніна, дык іна гыласіла на ўсю хату. Лешчынка Мсцісл. ГЫЛАСНЫЙ, прым. Галасісты. Гылысная дзеўка: як зыпяе, дык у тым канцы дзярэўні чутна. Палуж Краснап. ГЫЛАСОК, -ска, м. Памянш. ад голас. У яе такій дзілікатный гыласок. Слаўнае Мсцісл. A ці ў лесі зыблудзіла — 1| 'тгукнісь гыласочкым, || Кылі ў вадзе зытапіл а— II Пріплыві к біряжочку. 3 нар. песні, M. Г. 91. / ГЫЛАУНЫЙ, прым. Галаўны, што адносіцца да галавы. Я пыцірала дзьве гылаўных шпількі. Добрае Мсцісл. Купіла сабе гылаўны гребінь. Пухнава Раснян. ГЫЛГЫТАЦЬ, дзеясл. Гаварыць голасна многім зараз. Мужыкі гылгыталі, як ны бызары. Бялынкавічы. ГЫЛЫВА, -ы, ж. Галава. Гылывамыя кучмастыя. Гылыва мыя ўнілася. Бялынкавічы. Німа гдзе яму гылавы пріхінуць — сірыта ён. Арцёмаўка Міласл. Клопыт мнеў вялікі, што ў цябе баліць гылыва — хай баліць! Слаўнае Мсцісл. ГЫЛЫВАРЁЗ, -а, м. Галаварэз. Во гылыварез: то дзяцей паб'ець i ўцякець, то ўсі гряды патрець i гуркі вырвіць, то ў хаці што-нібудзь пылумаіць — хуць ты памрі зь ім. Арцёмаўка Міласл. ГЫЛЫВАШКІ, -шык, мн. л. Галовы, узгалоўе, месца ў пасцелі, дзе ляжыць галава. Пыкладзі мне што-небудзь у гылывашкі. У гылывашкых хворыга дзіцёнка сядзела яго матка. Гібалы Касцюк. ГЫЛЫСЫВАЦЬ, дзеясл. Галасаваць. Кінь ты баламуства; раз пыстынавілі дык нечыга цяперь атказывыцца, сам гылысываў. Арцёмаўка Міласл. ГЫЛЫТВА, -ы, ж. Галота, бедната. На тым баку Гаўрыленкі адна гылытва жывець. Гаўрыленка Бялынкав. ГЫЛЯР, -a, м. Цырульнік. Гыляр сь цябе плахей — парезыў мне ўвесь пыдбарёдык. Палуж Краснап. ГЫЛЯРА, -ы, ж. Мажара, воз, прыстасаваны вазіць сена ці салому. Паехыў на гыляры. Хвёдараўка Краснап. ГЫЛЯС, -a, м. Галяс, яблычкі на дубовых лістах, з якіх робяць чарніла. Пайшлі ў лес гылясыў ныбраць на дубох, чарніла надзелыць. Высокі Бор Краснап. ГЫМАН, -a, м. Торбачка, машна на грошы. Што ў тваім гымане ёсьць? Горка Краснап. ГЫМАНЁЦ, -нца, м. Памянш. ад гаман. Ладный у цябе гыманец. Хоцімск. ГЫМАНПДЬ, дзеясл. Гаварыць. Я сёньня гыманіла з Хадоскай. Галоўчыцы Калініншчына. Цыц! Hi гымані. Кокатава Мсцісл. Мы c табой гамонім, a ў печы выгырыла. Іванаўка Хоцім. ГЫМАРНЯ, -i, ж. Гамарня, шумнае месца. Сянішнія сходка была ныстыяшчыч гымарня: yci крічалі, а да толку ні дайійлі. Слаўнае Мсцісл. ГЫМЗАТКА, -i, ж. Жайчына, што raворыць у нос. У гымзатыга была жонка, яе тож звалі гымзаткый, хоць іна i гуварыла, як усе. Палуж Краснап. ГЫМЗАТЫЙ, прым. Гамзаты, чалавек, што гаворыць у нос. УПалужжы, гадоў дзесіць таму нызад, жыў дзяк гымзаты: ўсё ў нос гыварыў. Палуж Краснап. ГЫМЗАЦЁЛЬ, -я, м. Гамза, гамзаты. Мурмочыць у нос, ік гымзацель ікей. Горкі Краснап. ГЫМЗАЦЁНЬ, -я, м. Гамза, гамзаты. Хто яго рызьбярэць, што гаворіць гымзацень етый. Хвёдараўка Краснап. ГЫНАРЬІСТЫЙ, прым. Ганарыстьг Дужа ўжо ты гынарыстый стаў, глядзі,каб не пазьбілі табе троху прыці. Пірагова Мсцісл. Ен дужа гынарысты, гываріць ня хоча. Паходавічы Чэрык. ГЫНАРЬІЦЦА, дзеясл. Ганарыцца. Як зьезьдзіў у Ленінград, дык i гынарыцца пычаў, дайжа ня хочыць здароўкыцца. Пірагова Мсцісл. ГЫІІДЛЯР, -a, м. Гандляр. У нашый вёсцы ёсьць гындляр. Міцькаўшчына Мсцісл. Заўтра ў суседній дзярэўні кірмаш, будзіць многа гындляроў. Курманава Мсцісл. ГЫНЧАК, -a, м. Ганчак, гончы сыбака. 3 естыга шчынка вырысьціць харошы гынчак лісіц гыняць. Слаўнае Мсцісл. ГЫНЧАР, -a, м. Ганчар. УКрычаўскім раёне шмат гынчароў. Міцькаўшчына Мсцісл. Гынчар прыдаў yci свае ўгаршкі. Прытычына Крыч. ГЫНЧАРКА, -i, ж. Ганчарка, гатунак махоркі самасейкі. Пасеіў гынчарку. Твыя гынчарка дужа сьмярдзіць — курыць нельга. ПаЛуж Краснап. ГЫНШАК, -a, м. Ганчак, гончы сыбака. УПіліпа добры гыншак, дзе ён яго дыстаў? Хвёдараўка Краснап. ГЫНЯЦЦА, дзеясл. Ганяцца. Гыняецца за сыбакамі цельный дзень, як ачмурелый. Журбін Бялынкав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабець
10 👁
 ◀  / 512  ▶