Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ГЫНЯЦЬ, дзеясл. 1. Ганяць. Раныйы гынялі ны ранкі, а цяперь будуць гыняць на ўдзёнкі. Хвёдараўка Краснап. ён ужу ладный хлопіц, яму ўжу пыхаць пыра, ня только кароў гыняць. Арцёмаўка Міласл. Гыняйце скаціну ў равок, там зыцішней будзе. Ляхі Чэрык. Пастух гоніць статык у поля. Кокатава Мсцісл. 2. Выворваць бульбу. Сёньня гыняў бульбу. Хвёдараўка Красная. 3. Асыпаць сошкай бульбу. Я прынёс рыспашнік гыняць бульбу. Паеду гыняць бульбу, ужо вялікыя вырысла. Людагошч Мсцісл. ГЫПАЙ, -я, м. Суконная жаночая вопратка, кофта. Кравец пашыў бабі гыпай. Хацілавічы Крыч. ГЫРА, -ы, ж. 1. Тара, высокае месца, узвышша. Вялікыя гырабыла, зьехыць нільга было, а цяпер скыпалі, дык луччы. Сапрынавічы Мсцісл. Пуня стыяла ны гаре. Горлава Раснян. Дзяржы крепка вожкі,каб конь ні пабег з гары. Слаўнае Мсцісл. 2. Тара, месца на хаце ад столі да страхі. Калі ідзець дождж, то выда праз крышу цякець ны гару. Смолькаўская Буда Бялынкав. Верна, ліжак зываліўсь ны гаре, што дым круціць у печы. Слаўнае Мсцісл. ГЫРАГУЛЕНЫК, -нка, м. Жаніх (жартаўліва). Дазвольце к вашай гырагулі нашыму гырагулёнку падсесьць. Горка Краснап. ГЫРАГУЛЯ, -i, ж. Нявеста (жартаўліва). Яна ўжо гырагуля. Горка Краснап. ГЫРАДЗГЦЬ, дзеясл. 1. Гарадзіць, рабіць агароджу. Нада гарод гырадзіць, ато сьвіньні лазюць. Шчулканы Раснян. 2. Гаварыць без толку. Дос табе гырадзіць глупства, пакінь! Слаўнае Мсцісл. ГЫРАЗДЬБГК, -а, м. Чалавек, што poбіць агароджу, гародзіць. H y i гырадзьбік зь цябе, во зыгырадзіў дык зыгырадзіў! Палуж Краснап. ГЫРАЧЫЙ, прым. Гарачы. Дужа гырачы блін. Hi хвытайця такіх гырачых, ніхай трошку прычахнуць. Куркаўшчына Мсцісл. Бяры кляшчоткымі гырачыя камні i кідай у бочку з вадой. Хвёдараўка Краснап. ГЫРБАТА, -ы, ж. Гарбата, чай. Засып у вар гырбаты. Бялішчына Муцісл. Налі мне гырбаты. Шумячы. ГЫРБАТКА, -i, ж. Гарбатая жанчына. У яго адна дычка, i тая гырбатка. Палуж Краснап. ГЫРБАТЫИ, прым. Гарбаты. Нада niрыслаць под у печы, ато гырбатый стаў. Хвёдараўка Краснап. ГЬІРБАЧ, -а, м. Гарбун, гарбаты чалавек. Па вуліцы пайшоў нейкі гырбач. Палуж Краснап. ГЫРГАРА, -ы, ж. Няскладная з выгляду, вялізная [рэч, прылада, істота]. Піліп за жонку ўзяў нейкую гыргару: ростым пад неба, а худая-прыхудая. Палуж Краснап. ГЫРГДЖАНІН, -а, м. Гараджанін, жыхар гора да. Піряехыў у горыд i забыўсь на дзіреўню — стаў гыріджанін. Б. Хутары Краснап. ГЫРІДЧАНКА, -i, ж. Гараджанка. Зося адзелысь пы-гырадзкому, ад гырідчанкі ні 'тлічыш. Высокі Бор Краснап. ГЫРКАВУХА, -i, ж. Горкая, гарэлка. Дос табе смыктаць етую нішчасьніцу, гыркавуху. Лешчынка Мсцісл. ГЫРКАВЫЙ, прым. Гаркавы, гаркаваты на смак. Ягыды калініцы гыркавы, паетыму іх ядуць узімку, калі яны памерзнуць. Пірагова Мсцісл. Нешта, кумычка, капустка твыя гыркава. Лешчынка Мсцісл. ГЫРКАЧ, -а, м. бат. Горкая трава. Вытры кыня гыркачом, каб мухі ня елі. Hi каci гыркачу — коні ета сена есьць ня будуць. Горкі Краснап. ГБІРКЫЛА, -а, м. Чалавек, што агрызаецца, гыркае. H i гывары ты зь етым гыркылым. Хвёдараўка Краснап. ГЫРКБІТА, -ы, ж. Гарката, горкасць. Ну i гыркыта твае яблыкі, што i есьць нільзя. Лешчынка Мсцісл. ✓ ГЫРКЫЦЬ, дзеясл. Гыркаць, крычаць, лаяцца. Чаго ты ны яе гыркыіш, ці ж іна вінныя? Вербеж Чэрык. ГЫРЛАЧ, -а, м. Гарлач, збанок на малако. Карова дыла два гырлачы мылыка. Палуж Краснап. Пыдаіла карову, піріцадзіла пыстыялку ў гырлач i троху ныліла ў міску дзіцям. Арцёмаўка Міласл. Кот хацеў паесьць сьмітану, ды ўмесьці з гырлычом на мост зваліўся. Бяседавічы Хоцім. Адзін поўгырлыча пыстыялкі зьеў. Собалеўуа Kaлініншчына. ГЫРЛАЧЫК, -a, м. бат. Вадзяніца жоўтая. Палез у рэчку ды нырваў гырлачыкыў. Палуж Краснап. ГЫРЛЬІПАН, -a, м. Гарлапан, чалавек, які многа гаворыць. Гырлыпану етыму ніяк глоткі ні запікнеш. Хвёдараўка Краснап. ГЫРЛЯНКА, -i, ж. бат. Гарлянка, трава-жывучка. Як горла баліць, знайдзі ны мяжы цьвяток гырлянку. Хвёдараўка Краснап. Гырлянка — цьвіцець красным цьветым. Бабы зьбіраюць яе i кажуць, што іна пымыгаіць, калі горла абкладзець. Пірагова Мсцісл. ГЫРМАТА, -ы, ж. Гармата. Ціперь слова «гырмата» редка пачуіш, усё пулімёты ды пушкі сталі. Горкі Краснап. ГЫРНЬІСТАЙ, -я, м. заал. Гарнастай. Іван гырныстая пасткый пыймаў. Белы Мох Мсцісл. ГЫРСАУКА, Ч, ж. Вязаная з воўны хустка. Гануля зывізала новую гырсаўку. Глінь Касцюк. Гырсаўку зывяжы, цяплей будзя. Мышні Раснян. ГЫРЦАЦЬ, дзеясл. Гарцаваць. Гырцая na полі. Гусарка Клім. ГЫРЫДЗЬБА, -ы, ж. Гарадзьба, агароджа. Гырыдзьба пылымалысь. Іванаўка Хоцім. ГЫРЫДЧАНІН, -a, м. Гараджанін, жыхар горада. Ты ўжо цяпер саўсім ад дзярэўні адбіўся — гырыдчаніным стаў. Пірагова Мсцісл. ГЫРЯМЫЧНЫЙ, прым. Гаротны, гарун, гарапашны. Жыцьцё-быцьцё мае гырямычныя: хуць ба сьмерць скарей прішла. Бяседавічы Хоцім. ✓ ГЫРЯЧЫЙ, прым. Гарачы. Hi нясі гырячый хлеб на двор, пылажы ны вакно, дык ён i там будзіць прыстуджацца. Арцёмаўка Міласл. Налі мне гырячый крупені, Ш. Слоўнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

м^цісл, собалеў^а
13 👁
 ◀  / 512  ▶