Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ГУРТОК, -тка, м. Памянш. ад гурт. Сыбралісь хлопцы ў гурток ды рысказывалі ўсякія страхі. Ушакі Чэрык. ГУСАК, -а, м. Гусак. Ны маё бяздолъля i пятух ні пяець i гусак ні крычыць. Багацькаўка Мсцісл. ГУСГНЫЙ, прым. Гусіны. Hi хачу я спаць ны сяньніку, дайця мне пірнат з гусіныгаўпер'я. Ушакі Чэрык. ГУСТА, прысл. Густа. Густа сеіў, да редка ўзышло. Андраны Раснян. ГУСТЫИ, прым. Густы. Крупеня сяньні жытка, а капуста дума густа. Арцёмаўка Міласл. Тут лес дужа густы, проста неміріч некыя. Цірэні Раснян. ГУСЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад гусь. Ой ляцелі гусычкі церіз сад, || Ды крыкнулі, гукнулі на ўвесь сад. 3 нар. песні. Зарэчча Мсцісл. ГУСЬ, -я, м. Гусь. Я прыдаў гуся зы пяць рублёў. Лешчынка Мсцісл. I навошта вы рызьвялі столькі птаства розныга: i куры, i гусі, i вуткі? Ушакі Чэрык. ГУСЬЛІ, -яў, мн. л. Гуслі, струнны музычны інструмент. ён іграў у гусьлі. Скымарохі на гусьлях іграюць. Шарэйкі Kaсцюк. Hi хадзі, Ганнычка, сы вячор на двор, II H i слухай, Ганнычка, звонкых гусіль. 3 нар. песні. ГУСЫДІНЬКА, прысл. Памянш. ад густа. Міла глядзець, як жыта сёліта ўсходзіць: роўнінька, гусьцінька. Бяседавічы Хоцім. ГУСЬЦЬ, дзеясл. Гусці, плакаць. Як нычыла гусьць, аж на тым канцы чутна было. Старае Сяло Мсцісл. Годзі табе гусьць, адзін адуріў усю хату, хуць ты вушы затыкай. Бяседавічы Хоцім. ✓ ГУТАРКА, -i, ж. Гутарка, разгавор [размова]. Плойма ўсі гутаркі вынісла. Мядвёдаўка Краснап. ГУТАРЫЦЬ, дзеясл. Гутарыць, гаманіць, гаварыць. У хаці-чытальні гутарылі npa заветы уіеніна. Сохана Мсцісл. ГУТАРЭЛІ, -яў, мн. л. Гутарэлі, гушкалка. Дзеці гушкаюцца на гутарэлях. Камароўка Крыч. Тата, нычапі мне гутарэлі. Горлава Раснян. ГУТАЦЦА, дзеясл. Гутацца, гушкацца. Хлопцы, дывайці сыгнём гэсты сук ды будзім гутацца. Ушакі Чэрык. Гуталіся, пакуль нагуталіся. Палуж Краснап. ГУТАШЫЦЦА, дзеясл. Гушкадца. Дзеці пайшлі гуташыцца на рэлях. Палуж Краснап. ГУТОРІЦЬ, дзеясл. Гутарыць, гаварыць. Сышліся бабы лі калодзіжа ŭ гуторяць пі/ўдня. Горкі Краснап. ГУЦКА, -a, м. Надворная свіння, кабан. У летку гуцка сам сябе корміць. Барысавічы Клім. ГУЧАЦЬ, дзеясл. Гучаць. Тоўстыя струна будзіць даўжэй гучаць, чым тонкыя. Бяседавічы Хоцім. ✓ ГУЧНА, прысл. Гучна. Гучна зьвінелі ў лясу тыпары. Слаўнае Мсцісл. Дзеўка гучна адбіваіць шаг, сероўна ік сылдат. Boсаў Краснап. ГУШКАЛКА, -i, ж. Гушканка. Мы гушкалісь ны гушкалцы. Глінь Касцюк. ГУШКАУКА, -i, ж. Гушканка. Дзеці зрабілі гушкаўку i гушкаюцца. Машавая Бялынкав. ГУШЧА, -ы, ж. 1. Каша з малаком. Елі гушчу. Восаў Краснап. 2. Гушча, густата. Гушчу з міскі павыцягівылі, а юшка зыстылася. Гібалы Касцюк. 3. Густы лес, немарач, гушчар. Залезьлі мы ў самыю гушчу, што ŭ ні вылізьць, yci рукі пыбдзірялі ап кусты. Высокі Бор Краснап. ГЫВАРІЛКА, -i, ж. Трыбуна. Хлапец ні пубыяўсь, палез ны гыварілку i дывай усіх лаіць, i дывай чысаць. Палуж Краснап. ГЫВАРІЛНЯ, -i, ж. Трыбуна. Ужу гыварілню дзелыюць к празніку, будуць гыварыць зь яе. Клімавічы. ГЫВАРІЦЬ, дзеясл. Гаварыць. Два гыласы ны пірябой нешта ціха i скора гыварілі, i ён, сколькі ні пріслухывыўся, ніяк ня мог рызыбраць, аб чым яны шыпталісь. Арцёмаўка Міласл. Гыварі паціху, ато хтонібудзь пачуіць. Лешчынка Мсцісл. Я ўсё пыняў, што гываріў учыціль. Бяседавічы Хоцім. ГЫВАРОК, -рка, м. Гаварун, чалавек, які любіць гаварыць, умешвацца ў чужыя разгаворы. Эйш, гыварок знайшоўсь. Тваё дзела — з ложкі ды ў рот. Хвёдараўка Краснап. ГЫВАРУШКА, -i, ж. бат. Гаварушка, грыб, летняя апенька. Кыла пнёў було много гыварушык. Я перша падумыла, што ета апенкі; толькі гыварушкі смакым ня хужу апенык. Арцёмаўка Міласл. Ныбрала гыварушык, нада зварыць. Хвёдараўка Міласл. ГЫВАРЬІЦЬ, дзеясл. Гаварыць. Яны вон як: пызыдзіралі насы i гыварыць ні хочуць. Ушакі Чэрык. Калі скызалі ў вочы праўду, дык яму й зыцяло гыварыць. Маластоўка Краснап. ГЫВЯДА, -ы, ж. Скаціна ў статку. Гывяду пастух пусьціў ны аржанішча. Горкі Краснап. ГЫВЯДЗІНА, -ы, ж. Мяса, ялавічына. У нас гывядзіна ёсьць, мы ж бычка свайго резылі, зытыўкаць яшчэ ёсьць чым. Арцёмаўка Міласл. Кошка зьела гывядзіну. Іванаўка Хоцім. ГЫГЫТАНЬНЯ, -я, н. Гагатанне, гусіны крык. Здалёку чутно было гыгытаньня гусей. Пірагова Мсцісл. ГЬІДАНГНА, -ы, ж. Угадванне, гаданка. Ета толькі гыданіна, а што будзіць — наперад ні знаім. Слаўнае Мсцісл. ГЫДАЦЬ, дзеясл. Гадаць, варажыць. Дзеўкі ў кыляды гыдалі. Чыгрынаўка Раснян. ГЫДУВАНЬНЯ, -я, н. Догляд. Н у яков ета гыдуваньня, калі ён (кабан) на вуліцы бегыіць, такоя зь яго i сала будзіць. Бяседавічы Хоцім. ГЫДУВАЦЬ, дзеясл. Даглядаць, карміць. Як сталі яго хырашо гыдуваць, дык i стаў жырець. Бяседавічы Хоцім. ГЫДУНЁЦ, -нца, м. Выхаванец. Етый хлопчык — гыдунец вучыцеля, там у ён такій совісный. Слаўнае Мсцісл. ГЫЙДЫМАКА, -i, м. Гайдамака. Ехылі гыйдымакі на серым сыбакі. Прыказка. Багацькаўка Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гусіныгаўперя, гўш, пііўдня, сіныга^пер'я
8 👁
 ◀  / 512  ▶