ГУДУВАЦЬ, дзеясл. Гадаваць, выхоўваць. Матка, радзіўшы яго, ні знала, куды дзіваць i як гудуваць. Арцёмаўка Міласл. ГУЖ, -a, м. Гуж. Узяўся за гуж — ні кажы, што нядуж. Мсціслаў. Гужы пырвалісь, i выехаць нечым. Пухнава Раснян. 3 кожы вырэзалі добрыя гужы. Ташна Клім. Гужы бываюць сырымятныя i вяроўчаныя. Бязводзічы Мсцісл. ГУЖОШНІЦА, -ы, ж. Тоўстая кішка. Вылізла гужошніца. Хвёдараўка Краснап. ГУЗ, -a, м. Гуз, гузак. Біліся яны, пакуль адзін аднаму не пысадзілі гузоў na шэсць. Васілеўка Шумяц. ГУЗЕЖНІЦА, -ы, ж. Тоўстая кішка. Каб табе выпірла твыя гузёжніца! Горкі Краснап. ГУЗІНА, -ы, ж. Гузік. Гузіна вырвылыся. Палуж Краснап. ГУЗІК, -a, м. Гузік. Во расхрыстай ходзіць — ушый гузік ды зашпілісь! Ушакі Чэрык. У мяне атарваўся' гузік. Баброва Раснян. У пальто ўшылі гузікі. Крычаў. У вёсках гузікі робяць з дрэва. Бель Мсцісл. ✓ ГУЗЫРЬ, -я, м. Гузыр, ніз снапа. Мышы ўсі калосьсі ў сныпах пыателі, адны гузырі (а)сталісь. Верамеева Чэрык. ГУК, -a, м. Гук. Гук нейкі чуцін. Слабада Раснян. ГУКАНЬНЯ, -я, н. Гаворка, разгавор. Hy i абрыдла мне яго гуканьня, проста слухаць не магу. Ушакі Чэрык. ГУКАЦЬ, дзеясл. Клікаць, зваць. Зяць цісьця гукаў у госьці. Сапрынавічы Мсцісл. Дос табе гукаць, усіроўна ні пойдзіць. Ушакі Чэрык. Ны блыгавешчыньня дзеўкі i хлопцы вясну гукаюць. Багацькаўка Мсцісл. ГУКНУЦЬ, дзеясл. Клікнуць, пазваць. Tрэба іці гукнуць Ганну, хай вічэраць ідзе. Ушакі Чэрык. Што за сымыўпраўства! Я міліцыю гукну. Пірагова Мсцісл. Вы, кумычкі-галубычкі, сястрыцы мае, || Як noŭдзіця ў зялёны сад, гукніця мяне. 3 нар. песні. Багацькаўка Мсцісл. ГУЛКА, прысл. Гулка, зычна. Голые гулка атдаецца, сероўна, як у бочкі. Восаў Краснап. ГУЛУБЁЦ, -а, м. Голуб. Кот чуць гулубцоў не паеў. Новыя Капачы Мсцісл. ГУЛУВА, -ы, ж. Галава. Гулуеа мне сяньні баліць дужа, аж у еаччу цёмна. Хвёдараўка Краснап. ГУЛЬКА, -i, ж. Снежка. Хлопцы ў гулькі гуляюць. Канава II Хоцім. ГУЛЬЛІВЫЙ, прым. Гуллівы, вясёлы, лёгкадумны. Гульлівыя дзеўка: ні 'б чым ні думаіць, заўсягды сьмешкі, гульні. Маластоўка Краснап. ГУЛЬЛГВЫСЬЦЬ, -i, ж. Гуллівасць, легкадумная вясёласць. Ны цябе нейкыя гульлівысьць сяньні ныйшла, места сабе ні найдзеш, пустабрех. Горкі Краснап. ГУЛЬНЯ, -i, ж. Гульня, забава. Персьцінь — вясёлая гульня. Шарэйкі Касцюк. Пацешна глядзець на гульні молыдзі. Сохана Мсцісл. Дачушычка мыя любыя, || Hiчым ты мне ні дакучыла, || H i гульнёю, ні работыю. 3 нар. песні, M. Г. 47. ГУЛЬТАЙ, -ыя, м. Гультай. Гультай зыўсягды сьпіць. Бялішчына Мсцісл. Гультай гультыя б'ець. Міцькаўшчына Мсцісл. Гультай i пьяніца: работыць ляніцца, a гарелку — дык толькі пыдай. Арцёмаўка Miласл. Гультай — пустому двару хызяін. Сохана Мсцісл. ГУЛЬТАЙСТВА, -a, н. Гультайства. Гультайства яго загубіць — хужы німа, кылі чылавек ляніцца. Арцёмаўка Міласл. ГУЛЬТАШІЧА, -a, м. Павеліч. ад гультай. Гультаішча ты, чаму ты зы работу ні бярэсься? Камень Раснян. Каму вечыр, каму вечыр, А мне вечарышча.— || Каму мілы, каму мілы, ИА мне гультаішча. 3 нар. гіесні, M. Г. 27. / ГУЛЯЦЬ, дзеясл. 1. Гуляць. Калі ж, сват, будзім вясельля гуляць? Дубеец Касцюк. Дывай гуляць у люцыю ў вачко. Краснаполле. Дзеці гуляюць у лялькі. Гібалы Касцюк. Hi гуляй з катом, ато рыздрапыіць. Парадзіна Мсцісл. Будзім гуляць у жмуркі. Шарэйкі Касцюк. 2. Быць свабодным, нічога не рабіць. Я гуляю — нічога ня дзелыю. Гібалы Касцюк. Пазыч ты мне свой чыгун, калі ён у цябе гуляя. Юркаўка Крыч. 3. Шпацыраваць. Надзеўшы брыль, цётка пышла гуляць. Пацкава Мсцісл. H i разу ня пайду гуляць. Іванаўка Хоцім. ГУМЁНІШЧА, гумнішча, -a, н. Гумнішча, места пад гумном ці каля гумна. Гумно згарэла — гуменішча зысталось. Хвёдараўка Краснап. ГУМЁНЬНІК, -a, м. Нагляднік над гумном. Бацька — добрый гуменьнік. Ныняў дзеда-гуменьніка. Палуж Краснап. ГУМНО, -а, н. Гумно. Кажуць, што Васіль пыдпаліў Піліпыва гумно. Канічы Касцюк. Ны маім гумне раскрыўся вільчык. Маластоўка Краснап. Сёліта ў нас поўна гумно хлеба. Камень Раснян. Прінясі з гумна саломы. Слаўнае Мсцісл. Пашлі мылаціць на гумно. Крычаў. ГУНІЦБ, дзеясл. Ганіць. Ежалі етый ano лык гуніць, то ўжо ні знаю, якей вам i прівесьць. Б. Хутары Шумяц. / ГУНЬКА, -i, ж. Гунька, пакрывала. Вазьмі гуньку i накрый кыня, ато ён упацеў. Пацкава Мсцісл. Я накрылась гунькаю. Канава I Хоцім. Прінясі гуньку накрыць кыня — жупаном ні нада, ато ён ськініць i ўтопчыць у гной. Арцёмаўка Міласл. Матка выткыла новую гуньку. Бель Мсцісл. Накрый кыня гунькыю. Палуж Краснап. ГУРА, -ы, ж. Гура, гурба снегу. Цяшка каню весьці церас етыя гуры. Гарадзец Бабр. ГУРОК, гурка, м. 1. бат. Гурок. Сёліта нешта гуркоў мала, а ўсё больш пустацьвет. Пірагова Мсцісл. Пылажы ў кашэль гуркоў з пару. Тур'я Чэрык. Мы на зіму капусты пыставілі i гуркі пысалілі ныпылавіну з быклыжанымі. Арцёмаўка Міласл. 2. Вузел на пузе. Пуга з гурком ны канцы. Хвёдараўка Краснап. ГУРТ, -а, м. Гурт. Тут купец нейкі ныкупляў цэлый гурт кароў, дык ішчыць, каго б ныняць пыгнаць іх. Яблыкі стрясьлі, сыбралі ды ў вадзін гурт ссыпалі; там i летнік i антонуўка. Арцёмаўка Міласл
Дадатковыя словы
бець, туря
10 👁