шлюньні свае ні пыдырвалі. Гібалы Касцюк.
ГРУЗД, -a, м. бат. Грыб, грузд. Ны~ браў целый кошык груздоў. Расна.
ГРУЗКІЙ, прым. Грузкі. Балота грузкыя, канем, ехыць тут нільзя, загрузьніць. Хвёдараўка Краснап.
ГРУЗЬДЗІК, -a, м. Памяти, ад грузд. Іду пы лясу, ляджу — грузьдзік сядзіць. Бялішчына Мсцісл.
ГРУЗЬДЗІЛА, -a, ж. Цуглі. Бацька куniy грузьдзіла да вобраці. Ташна Клім. Максім, тваё грузьдзіла пырваныя. Бязводзічы Мсцісл. У етый музьдзечкі тоўстыя грузьдзілы. Бяседавічы Хоцім. Дай каню грузьдзіла. Крычаў.
ГРУЗЬЛІВЫЙ, прым. Гразкі. Цяпер у восІнь дарога грузьлівыя. Хвёдараўка Краснап.
ГРУКЫТ, -y, м. Грукат, стук. Нейкі грукыт чуіцца ны хаце. Лешчынка Мсцісл.
ГРУНЕМ, прысл. Бегам. Хлопчык пабег грунем. Дзягавічы Клім.
ГРУНІЦЬ, дзеясл. Ушчуваць, прабіраць за што. Кінь ты яе груніць, яна ŭ так большы ня будзіць. Шатава Мсцісл.
ГРУЦА, -ы, ж. Густая крупеня, кашыца з пярловых круп. Во зварыла груцы — аж ложку ні паверніш. Парадзіна Мсцісл. Мама, дай мне груцы! Я есьць хачу. Усполле Раснян. Нясіця груцу, будзім абедыць. Кокатава Мсцісл. Ну i ныварыла ты сёньня груцы. Тур'я Чэрык.
ГРУША, -ы, ж. 1. Груша, грушавае дрэва. У нас у садзе тры яблыні i дзьве грушы. Усполле Раснян. Дзеўкі грушу садзілі. Багацькаўка Мсцісл. 2. Груша, плод. Я купіў гарніц груш i зыраз зьеў. Шамава Мсцісл.
ГРЫБ, -а, м. Грыб. Вунь грыб-мыхавік, а вунь яшчэ — глянь, сколькі іх тут! Пірагова Мсцісл. Там у лесі ёсьць мясьціна, айдзе грыбы растуць. Хвёдараўка Краснап.
ГРЫБАТКА, -i, ж. Пласт сала ў кормнага кабана на горле. Быльшая грыбатка ў етыга кыбына. Хвёдараўка Краснап.
ГРЫБІЛБНО, -а, я. Грабільна, цаўё ў граблях. Тодар высік добрае грабільно. Бязводзічы Мсцісл.
ГРЫБЫ, -оў, мн. л. Губы. Яму толькі баньку ў грыбы ўдзець дый весьці ны пыказ. Хвёдараўка Краснап.
ГРЫБЯНЁЦ, -нца, м. Грабянец. Вазьмі грыбянец ды прыгладзься троху. Палуж Краснап.
ГРЫВІНЬНІК, -a, м. Грыўня, 10 капеек. 3 рубля толькі грывіньнік здачы далі. Парадзіна Мсцісл.
ГРЫЗА, -ы, ж. Навальніца, дождж з бураю. Учора была страшныя грыза, пысырвала крышы c хат i гумін i павырвыла древы c кареньнім. Бяседавічы Хоцім.
ГРЫЗЛА, -а, ж. Рыла, пярэдняя частка твару. Як пякнуў яму ў грызла, дык той i піракуліўсь. Кокатава Мсцісл.
ГРЫЗОТА, -ы, ж. Сварка. Вешна ў іх у сям'і грызота: то старая міз сабою ні ладзюць, то мыладэя, i радзіміц іх ведыіць, што яны ні падзелюць там. Арцёмаўка Miласл.
ГРЫЗЫДІ, дзеясл. Грызці. КонІ грызуць хряпку. Бялішчына МсЦісл. Грызе іна маё серца. Усполле Раснян.
ГРЫМАХВОН, -а, м. Грамафон. У майго дзядзькі ёсьць грымахвон, дык я цяперь часта к яму хаджу слухыць, як ён іграе. Бяседавічы Хоцім.
ГРЫМЁЦЬ, дзеясл. Грымець. Гром грыміць, мылыдня бліскыіць — находзщь грыза. Пірагова Мсцісл.
ГРЫМОТА, -ы, ж. Грымоты, гром. Нейдзя далёка чуецца грымота. Лешчынка Мсцісл.
ГРЫМЫДЗЯНСКІЙ, прым. Грамадзянскі. Пысьля грымыдзянскай вайны ў Крычаві i Прапойску зьнялі шламбоны. Куляшоўка Клім.
ГРЫМЯНУЦЬ, дзеясл. Выцяць, ударыць. Як грымяну я цябе, дык сваіх ня ўзнаіш. Хвёдараўка Краснап.
ГРЫМЯЧЫК, -а, м. Грымак, штуршок, штурх. Пяць грымячыкаў даў яму. Хвёдараўка Краснап.
ГРЬІУНЯ, -i, ж. Грыўня, 10 капеек. За ўсё ета 'ддаў грыўню. Хвёдараўка Краснап.
ГРЫФА, -ы, ж. Грыф, шыйка ў скрыпцы. Грыфа ў скрыпцы сьцёрлыся. Палуж Краснап.
ГРЫХВІЛБ, -я, м. Грыфель. Г рыхвіль пулумаўсь, i пісаць нечым. Шарэйкі Касцюк.
ГРЫЧАНКА, -i, ж. 1. Грэцкая салома. Каровам нільзя дываць многа грычанкіХвёдараўка Краснап. 2. заал. Жук-кузька. Грычанкі поўзаюць na жыці. Там жа.
ГРЫШАВЬІЙ, прым. Грашавіты. Піліп — чылавек грышавы: у яго заўсёды ёсьць капейка ў зыпасе. Затоны Раснян. Я кую долю даці етыму дзіцяці: || Ц і хлібавую, ці грышавую, || Трэцію вінчальную? 3 нар. песні, M. Г. 6.
ГРЭБАВАЦЬ, дзеясл. Грэбаваць. Што ты. ета грэбаеш? Ня хочаш нічога ŭ пакушаць. Куркаўшчына Мсцісл.
ГРуБІНЬ, - я, m. Грэбень. Устаў грэбінь у стайно, я січас прясьць буду. Татаркавічы Мсцісл. u ГРЭБЛЯ, -i, ж. Грэбля. Праз грэблю выда цячэ. Юркаўка Крыч. Павыдка прырвала грэблю. Новы я Капачы Мсцісл. Мост i грэбля пубузываліся, ужо дзесіць гадоў ні правілі. Гарадзец Крыч.
ГРЭБУВАНЬНЯ, -я, н. Грэбавамне. Hi чыкала я ад цябе грэбуваньня мной — чым я горшая за ўсіх людзей? Ушакі Чэрык.
ГРЭБУВАЦЬ, дзеясл. Грэбаваць. Ен ня будзе грэбуваць, што дасі, то й ладна. Добрае Мсцісл. Людзі грэбуюць нямытай пасудай. Юшкавічы Раснян. Лепшыга ні знойдзіш, выходзь замуж за гэтыга, дос табе ім грэбуваць. Ушакі Чэрык.
ГРЭБЫВЫЦЬ, дзеясл. Грэбаваць. Нешта, кум, ты стаў грэбывыць намі — ні разу i ні зойдзеш к нам. Лешчынка Мсцісл.
ГРЭСЬЦЬ, дзеясл. Грэбці. Сена ўжо высыхла, нада грэсьць. Тульдава Раснян.
ГРЭХ, -а, м. Агрэх, памылка. Я тут зьдзелыў грэх— ні так трэба було. Хвёдараўка Краснап
Дадатковыя словы
гр^бінь, грўзьдзіл, сямі, туря
24 👁