ГРАМЫТА, -ы, ж. Грамата. Грамыта яму ні даецца; тры зімы ў школу хадзіў, i нічога ні знаіць. Сапрынавічы Мсцісл. ГРАНОК, -нка, м. заал. Ластаўка берагавая, стрыж. Гранок пыляцеў. Гранкі літаюць. Мсціслаў. ГРАХВШЯ, -i, ж. Графіня, вялікая пані. Эйш, ікая грахвіня, рукі зымараць баіцца. Палуж Краснап. ГРАЦ, грыца, м. Матыка. Грацым акучываюць бульбу. Крычаў. ГРАЦЬ, дзеясл. Граць. Або грай, або грошы аддай. Мсціслаў. ГРАЧЬІХА, -i, ж. бат. Грэчка. Грачыха цьвіцець прыгожымі бела-розавымі цьвецікамі. Пірагова Мсцісл. Высып ты гэту грачышку ў лазобку. Добрае Мсцісл. ГРЁБАВАЦЬ, дзеясл. Грэбаваць. Што вы не ясьцё? Можа гребаваеце нашаю ядою? Дубеец Касцюк. ГРЁБІНЫЙ, прым. Грэбены. Барджэй ты варочайся: туча находзіць, а сена ня гребіна. Гібалы Касцюк. ГРЁБЛІВЫЙ, прым. Грэблівы. Лужа ты греблівый — есьць адной ложкай з намі ні хочыш. H y, ŭ будзіш галодный. Высокі Бор Краснап. Аксёна дужа греблівыя — іна чужую кохту ні надзеніць. Б. Хутары Краснап. ГРЁБЛЯ, -i, ж. Грэбля, гадь. У павыдкі греблю прырвала, дык цяперь речка саўсім пірясохла. Бяседавічы Хоцім. ГРЁБЫВАЦЬ, дзеясл. Грэбаваць. Вы намі ня гребывайця. Карма-Пайкі Крыч. ГРЕСЬЦЬ, дзеясл. Грэбці. Ета сена яшчэ волкывата, ніхай пыляжыць, нільзя яго такім гресьць. Арцёмаўка Міласл. ГРЕХ, -а, м. Грэх. У вялікій пост нільзя есьць зь мясым — грех. Слаўнае Мсцісл. ГРЁЧКА, -i, ж. Грэчка. Гречку ўжо naсеілі. Гусаркі Клім. ГРІБ, -a, м. Грыб. Масьлінка з блінамі, а пост з грібамі. Гібалы Касцюк. Трэба нызыпасывыцца к зіме ягыдымі, грібамі. Палуж Краснап. Сяньні я ныбрала ў лесі целый кузьіў грібоў. Бяседавічы Хоцім. Д оля мыя, у грібы хадзіла, || Доля мыя, грібоў ні ныбрала. 3 нар. песні, M. Г. 109. ў ГРІБНЫЙ, прым. Грыбны. Етый год — грібны. Дзіснакіта Мсцісл. Грібны смуж. Юркаўка Крыч. Я знаю грібноя месца ў леci. Цёмны Лес Раснян. ГРІБЯНЁЦ, -нца, м. Грабянец. Пыдайка мне грібянец, нада гылаву пычысаць. Бяседавічы Хоцім. Пріехыла Хадоска с-пыд вінца, II Зашукалыся грібінца. 3 нар. песні, M. Г. 19. ГРІБЯШОК, -шка, м. Грабянец. Я купіла сабе ў гылаву грібяшок. Слаўнае Мсцісл. ГРІВА, -ы, ж. Грыва. Конь пыхадзіў кылы прясла, дык цэлыя гріва i хвост дзядоў нычыплялысь. Бяседавічы Хоцім. ГРІДА, -ы, ж. Града. Адна гріда морквый зысаджына, а другая — репый. Асмолавічы Мсцісл. ГРІЖДАНГН, -a, м. Грамадзянін. Гріжданін, вы пацірялі трі рублі, вазьміця. Горкі Краснап. ГРІЖДАНКА, *i, ж. Грамадзянка. Скажыце, гріжданка, айдзе ў вас сільсавет? Б. Хутары Краснап. ГРІЗЬНЯ, -i, ж. Грыжа. Пыдняў бірвяно ны калёсы, i грізьня набегла, чуць ні скончыўся: так крічаў, пыка ні ўправілі. Хвёдараўка Краснап. ГРГУКА, -i, ж. Памянш. ад грыва. Пышанічка на ніўку, || Каб прівіла кыня за гріўку. 3 нар. песні, M. Г. 100. ГРІУНА, -ы, ж. Грыўня, 10 кап. Дыгыварілісь па рублю ў дзень, a зыплаціў na восім грівін — вось жулік. Арцёмаўка Miласл. ГРГХВІЛЬ, -я, м. Грыфель. Kyni мне тата крындаш i гріхвіль. Слаўнае Мсцісл. ГРОБ, -а, м. Трупа, дамавіна. Адзіноцтва ў гроб зыгыняіць. Пірагова Мсцісл. Сьвякрову ў гроб кладуць. Багацькаўка Мсцісл. ГРОЗНЫЙ, прым. Грозны. Грозін жук, ды ніхто яго ні баіцца. Дзеражна Касцюк. Г розін ураг, но мы яшчэ гразьней. Слаўнае Мсцісл. ГРОМ, -у, м. Гром. Гром грыміць, i блішчыць мылыдня. Кокатава Мсцісл. Зыстукацеў гром, як на лесьніцы. Хвёдараўка Краснап. Пысьля грому быў дождж. 1ванаўка Хоцім. ГРОМКА, прысл. Громка, голасна, тучна. Хлопцы з дзеўкамі вясёла жыртывалі i громка сьміялісь. Сохана Мсцісл. Громка бье твой мушкет. Юркаўка Крыч. ГРОШ, -а, м. Грош. У мяне німа ні грыша. Слаўнае Мсцісл. Грош яму цына ў базарны дзень. Паўлавічы Клім. ГРОШЫ, -аў i -ый, мн. л. Грошы. Плаці грошы, i рыспалогу німа. Палуж Краснап. Во калі б меў я кучу грошы, то быў бы шчасьліў. Лешчынка Мсцісл. Баба прашнулыся, ужыгнулыся, што грошый няма. Ельня Краснап. Згубіў усе грошы. Ушакі Чэрык. Брат прыслаў два чырвонцы грошаў. Пірагова Мсцісл. ГРОШЫК, -а, м. Памянш. ад грош. Во грошыкі круглыя, як талеркі. Залессе Клім. ГРУБА, прысл. Груба. Груба ён зь ім абыходзіцца. Машавая Бялынкав. ТРУБКА, -i, ж. Трубка, печачка, галандка. Склаў у хаце печ i грубку. Палуж Краснап. УМакара добрая грубка: дроў мала бярэ, i цёпла. Зялёны Луг Мсцісл. Грубка топіцца праз дзень. Малюшын Краснап. ГРУБЫЙ, прым. Тоўсты. Твае ніткігрубыя, а мае тонкія. Гарбавічы Касцюк. ГРУД, -у, м. Груда, куча. Етый груд хвырасту трэба спаліць. Хвёдараўка Краснап. Нымылацілі целый груд саломы. Слаўнае Мсцісл. Лясьнік зыгыдаў скласьці дровы ў груды. Турэйск Краснап. ГРУДА, -ы, ж. Груда, замёрзлая гразь. Была грязь, а сяньнішнім марозым подмерзла, дык зьдзелылыся тыкая груда, што ані ехыць ня можна. Слаўнае Мсцісл. ГРУДЗІ, -дзей, мн. л. Грудзі. Зысланіла грудзі, i дыхаць некуды. Гібалы Касцюк. Узрачны быў яе бацька: тоўсты, вісокі — бырыда на ўсі грудзі. Ушакі Чэрык. ГРУДЗША, -ы, ж. Грудзіна. Грудзіна — самыя ўкусныя мяса. Высокі Бор Краснап. ГРУЗ, -а, м. Груз, цяжар, паклажа. Так цяжка было падымаць груз, чуць
8 👁