Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ках у хляве або ў гумне. Ётый воз грячыхі саўсім мокрый, нада яго пылажыць на вышкі. Бяседавічы Хоцім. Вышкі поўны накладзены выкам. Пухнава Раснян. Сена пылажылі на вышкі. Касцюковічы. ВЫШКРЬІБСЫДІ, дзеясл. Выскрабці. Зілязьніком нада гразь вышкрыбсьці. Хвёдараўка Краснап. ВЫШЛЕПЫЦЬ, дзеясл. Абысці. ён устаў ноччу i доўга шлепуў пы хаці, тады пашоў на ворык, вышлепыў там yci куткі, тады прішоў i зноў лёг. Арцёмаўка Miласл. ВЫШЛІПЫЦЬ, дзеясл. Нашлёпаць, набіць. Дзіцёнык плачыць, што мамка вышліпыла. Палуж Краснап. ВЫШНІК, -a, м. 1. Гара, месца ад столі да страхі. Злазь на вышнік i пызьнімай бялізну. Касцюковічы. 2. Дама ў картах. Пайду вышніка, ён ні паб'ець — у яго ніжнік. Хведараўка Краснап. ВЫШТУРХАЦЬ, дзеясл. Выштурхаць, выпіхаць. Нада ж ета: з хаты ўсіх выштурхаіць, вуніят етый. Высокі Бор Краснап. ВЫШТУРХІВЫЦЬ, дзеясл. Выштурхваць, выпіхаць. Ік рыззлываўсь, дык усіх вьіштурьхівыць пычаў. Краснаполле. ВЬШТУРХНУЦЬ, дзеясл. Выштурхнуць. ён хацеў яго пьяныга выштурхнуць з хаты. Арцёмаўка Міласл. ВЬІШТУРХЫЦЬ, дзеясл. Выштурхаць, выправадзіць. Нада яго з хаты выштурхыць так, штоб ніхто ні замеціў, як-нібудзь, быццам весьць яго куды-небудзь. Стары Дзедзін Міласл. ВЫШУКЫВЫНЬНЯ, -я, н. Вышукванне, пошукі. Мы зыняліся вышукывыньнем рознага стар'я на вышках. Пірагова Мсцісл.# ВЫШУКЫНЫЙ, прым. Вышуканы, т у каны. Счэзла мыя кохта; усюдых ужу вышукыныя, i нідзе ні знаходзіцца. Палуж Краснап. ВЬІШУКЫЦЬ, дзеясл. Вышукаць. Аббегыла ўсі двары, вышукыла куріцу, нідзе ні знайшла. Ястріб яе ўзяў, ці што? Высокі Бор Краснап. ВЫШУРЭНЬНЕ, -я, н. Вышароўванпе, вымывание з дапамогаю жорсткай рэчы. Як зрабіла вышурэньне падлогі, дык i чыста вымылыся. Пушкова Касцюк. ВЫШЧЫПНУЦЬ, дзеясл. Вышчыпнуць, сарваць. Я вышчыпнула дзьве вішынькі, дык яму ŭ тых шкода стала. Немерка Раснян. ВЬІШЧЫТЫНЫЙ, прым. Вылічаны. Дываў грошы, ды забыўся за доўг зыдзіржаць, дык ён i зыстаўсь за ім нявышчытыный. Арцёмаўка Міласл. ВЫШЧЫТЫЦЬ, дзеясл. Вылічыць. Вышчытый ты мне, a сколькі мне прыдзецца зыплаціць пыдатку сёліта? Немерка Раснян. ВЫШЧЫРЫЦЦА, дзеясл. Вышчарыцца, смяяцца. Во вышчырыўсь — рад дужа! Ня сьмейся раней часу! Старае Сяло Мсцісл. ВЫШЫВАНЫЙ, прым. Вышываны, вышыты. Наста на выбразы павесіла вышываный набожнік. Гібалы Касцюк. Надзела новым спадніцу, кохту i пыдпірізала вышываныіі хвартух. Арцёмаўка Міласл. ВышЫваныя кашуля. Хоцімск. ВЫШЫВАНЬНІЦА, -ы, ж. Вышывальніца, жанчына, што ўмее добра вышываць. Іна ў мяне добрыя вышываньніца — пылядзіця, як вышыла палікі ў кашулі. Немерка Раснян. Зынясі ды вышываньніцы хвартух, ніхай вышыіць ладна. Большая Багацькаўка Мсцісл. ВЫШЫВАЦЬ, дзеясл. Вышываць. Дзяўчына вышывала набожнік. Юшкавічы Раснян. Учоры вышывала жыніху рубаху. Арцёмаўка Міласл. ВЬІШЫЦЬ, дзеясл. Вышыць. Хадоска вышыла сабе на сароццы палікі. Гібалы Касцюк. Мы к Первыму маю вышылі новый хлаг бальшымі белымі буквымі. Арцёмаўка Міласл. ВЭН, часц. Вось там, вунь. Ты кыня шукаіш? Вэн твой конь. Гібалы Касцюк. ВЯДЗЁРЦА, -a, н. Памянш. ад вядро. Дай маё вядзерца, пы ваду схадзіць нада. Шарэйкі Касцюк. ВЯДОМА, прысл. Вядома. Мне ета места вядома, ня першы раз я тут бываю. Бяседавічы Хоцім. ВЯДОМЫЙ, прым. Вядомы. Брахун вядомый, яго ў ступі тыўкачом ні пыймаіш! Парадзіна Мсцісл. ВЯДРО, -a, н. Вядро. У нас вельмі вялікыя вядро, цяжка ваду насіць. Зялёны Луг Мсцісл. Зынясі вядро к бляхырю, дык ён i пачыне. Касцюковічы. A ў бабре, свацьця, a ў бабре, || A нясі гарелкі ў вядре! 3 нар. песні, M. Г. 39. ВЯЗ, -a, м. 1. бат. Дрэва, вяз. У нашым лясу расьцець дуб, граб i вяз. Цёмны Лес Раснян. 2. Звязка капылоў у санях. Добра загнуўся вяз. Ташна Клім. Вяз адзін пырваўсь, нада зьмяніць, ато выехаць будзіць нельга. Немерка Раснян. ВЯЗАЦЬ, дзеясл. Вязаць. Дзяўчаты вязалі карункі, а хлопцы ў карты гулялі. Юшкавічы Раснян. Карункі вяжуць з куплёных нітык. Карма-Пайкі Крыч. Дзелыйця вы, бабы, кряпчэй перівізь i вяжыця кряпчэй снапы, ато як возьмеш сноп у рукі, дык ён i разьедзіцца. Арцёмаўка Міласл. ВЯЗЁНКА, -i, ж. Вязаная з нітак рукавіца. Зьвізала сабе вязёнкі, дык рукі ні мёрзнуць. Парадзіна Мсцісл. Прінясі мне пруткі, я буду візаць вязёнкі. Бяседавічы Хоцім. Нада вязёнкі ўзяць, золка ны дварэ. Палуж Краснап. ВЯЗКІЙ, прым. Вязкі, што дрэнна колецца. Вязкыя асіна. Хвёдараўка Краснап. ВЯЗОК, візка, м. 1. Малады вяз i кара вяза. Я сяньні сыдраў пяць вязкоў, будзіць пар пяць пыхлапнёў. Горкі Хоцім. 2. П амянш. ад вяз. Я нідаўна толькі загнуў вязкі ў сані, a ўжо неяк i пырваліся — нада новыя дзелыць. Цёмны Лес Раснян. Дубовыя вязкі кряпчэй зы лазовыя, сані большы жывуць. Бяседавічы Хоцім. ВЯЗЬЗЯ, -я, н. зборн. Вяззе, вязы. Вязьзя — гэта дно саней i аснова: як яны моцныя, дык i сані моцныя. Дрыбін. Ны тваіх сынях рызлымаліся вязьзя. Новыя Капачы Мсцісл. ВЯЗЬМО, -a, н. Вязьмо, перавясла. Дзелый крепкыя вязьмо, каб сноп ні рас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабець, старя
9 👁
 ◀  / 512  ▶