Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
iiifo Лепшыга зы яго кыня i у сьвеці німа. Янава Раснян. ВЫХЛАК, -a, м. Вахлак, неадукаваны, невук. ён з выхлакоў, яго бацька i цяперя ў Гніліцы бульбу сея. Маластоўка Краснап. ВЫХЫВАНЕЦ, -нца, м. Выхаванец. Іны бязьдзетныя самі, a ўзялі сабе сіротку ў выхыванцы. Сохана Мсціел. ВЬІХЫПІЦЦА, дзеясл. Выхапіцца, выскачыць. Голыя выхыпіліся з пыжару. Палуж Краснап. ВЬІХЫПІЦЬ, дзеясл. Выхапіць. Пыжар спаліў усё — ні пасьпелі нічога выхыпіць. Палуж Краснап. ВЬІЦЕРЦЬ, выцерці, дзеясл. Выцерці. Дай чым выцерці рукі. Вытры вось етый тряпкый. Малюшын Краснап. Пыдай мне руйшік выцерці рукі. Вярбоўка Раснян. Вытры нос — расмаргаўся, як у трубу! (на дзіця). Пірагова Мсцісл. ВЫЦІГНУЦЬ, дзеясл. 1. Выцягнуць. Іна дужа слыбая, i ні мыгла дайжа c калюдзіся вады выцігнуць. Арцёмаўка Міласл. Мой сын бяздольнік: выцігнуў жэрібя іці ны дайну, Слаўнае Мсцісл. Нехта c кійіэні грошы выцігнуў. Маластоўка Краснап. Гвозд зыржавеў, без апцугоў ня выцігніій, пакінь. Янаўка Мсцісл. 2. Выцяць, ударыць, стукнуць. Выцігнуць табе na мордзі за ета. Б. Хутары Краснап. ВЫЦІРАЛЬНІК, -a, м. Ручнік. Выціральнік дужа грязный, хуць бы ты яго памыла. Крычаў. ВЫЦІРАЦЦА, дзеясл. Выцірацца. На, выцірайся рушніком. Галоўчыцы Клім. ВЫЦІРАШКА, -i, ж. Жанчына лёгкіх паводзін. Выцірашка тая ў аднэй мыладухі мужыка адбіла, а як кінуў, дык іна к другому пыдкацілысь. Арцёмаўка Міласл. ВЬІЦІРПІЦЬ, дзеясл. Выцерпець. Я ня выцірплю етыга зьдзеку. Робцы Раснян. ВЫЦІРЬЦЬ, дзеясл. Выцерці. Памыў рукі i пычаў іскаць вычамі ны сьцяне рушнік, ійтоб выцірьць. Арцёмаўка Міласл. ВЫЦІСАЦЬ, дзеясл. Вычасаць. Васіль выцісаў бярозывы брусок ны граблі. Бязводзічы Мсцісл. ВЫЦІСКАЦЬ, дзеясл. Выціскаць. К вялікыдню у нас усягды выціскаюць творыг i дзелыюць сыры. Пірагова Мсцісл. ВЫЦІСНУЦЬ, дзеясл. Выціснуць. Выцісьні гной з болькі — лягчэй будзе. Heмерка Раснян. ВЬІЦЫГАНІНЫЙ, прым. Выцыганены, выпрашаны настойлівай просьбай. Выцыганіныі ў сястры грошы прапіў, пьяніца етый. Б. Хутары Краснап. ВЬІЦЫГАНІЦЬ, дзеясл. Выцыганіць, выпрасіць. Выцыганіў грошы ў мяне. Хвёдараўка Краснап. Ік прістаў ды мяне, i выцыгыніў-ткі пяць рублёў. Высокі Бор Краснап. ВЫЦЫЛІВАЦЬ, дзеясл. Быць цэлым, зберагчыся, захавацца. Там трудна хлебу выцыліваць, дзе яго мала. Касцюковічы. ВЫЦЬ, дзеясл. Выць, плакаць, прычытваць. Годзь табе выць na ём, етым жа ты яго ні падыміш, а сабе вочы выплачыш. Бяседавічы Хоцім. Як мне сумна бываз, дык я тады выю. Прусіна Касцюк. А брат воўкам выіць, || Бырадою міскі мыіць. 3 нар. песні. Мсціслаў. ВЫЦЬВІСЬЦЬ, выцьвісьці, дзеясл. 1. Выцвісці, змяніць колер пад уплывам сонца. Тваё паліто дужа выцьвіла. Дзямідавічы Касцюк. 2. Выліняць (пра коней). Коні ўжо выцьвілі. Хвёдараўка Краснап. ВЬІЦЬМІВАЦЬ, дзеясл. Выцвітаць, змяняць колер пад уплывам сонца. Твыя шапка ўжо пачынае выцьміваць. Касцюковічы. ВЫЦЯГЬІВЬІНЬНЯ, дзеясл. Выцягваць. Нячыстыя тваё выцягывыньня. Хвёдараўка Краснап. ВЫЦЯГІВЫЦЬ, дзеясл. Выцягваць. Дзед выцягівыіць апцюгамі гвозьдзя з палкі. Стары Дзедзін Міласл. ВЫЦЯГНУЦЬ, дзеясл. Выцягнуць. Конь зытапіўся ў багні, ледеа выцягнулі. Гібалы Касцюк. Пыкалелі мы саўсім, пакуль выцягнулі бульбу з погрыба. Пірагова Мсцісл. ВЫЦЯЦЬ, дзеясл. Выцяць. Хлопчык выцяў кіем сыбаку. Стары Дзедзін Міласл. ВЫЧАВ1Д, прысл. На вачах, увачавідкі. ён табе ў вычавід, npi ўсіх такую штуку атпаліць, як быццам табе вочы зывізаў. Слаўнае Мсцісл. ВЫЧЫРКНУТЫЙ, прым. Выкраслены. Я быў вычыркнутый з сьпіскыў пы налогу, a цяпер ізноў зыпісалі. Слаўнае Мсцісл. ВЬІЧЫУРЫЦЬ, дзеясл. Высахнуць, схудзець. Коні вычыўрылі. Хвёдараўка Краснап. ВЫЧЫШЧАЦЬ, дзеясл. Чысціць, paбіць чыстым. Нада лепшы вычышчаць атоpy, калі малоцім, ато тады многа кыласкоў у зірнятых. Пірагова Мсцісл. ВЬІЧЫШЧЫНЫЙ, прым. Вычышчаны. Карэц вельмі добра вычышчыный. Шумячы. ВЫШ, -ы, ж. Вышыня. Узьлез ны гару дый гаворя: «Божа мой, йікая выш!» П алуж Краснап. ВЫШАКОМІЦЦА, дзеясл. Гардзіцца, лічыць сябе вышэй за другіх. Hi вышакомся ты дужа — я цябе ведыю. Горкі Краснап. Досыць табе вышакоміцца, быццым ня ведуюць, хто ты. Гібалы Касцюк. ВЫШАПРУД, -a, м. Слабы, захудалы чалавек. А х ты, вышапруд нішчаснэй, зь кім ты бярэсься, я цябе рысьцягну, як мыш якую. Горкі Краснап. Падумыіш, еткі вышапруд, ды яшчэ зыдаецца, ніпуцьцё еткыя. Слаўнае Мсцісл. ВАШАПРУДЗІЦЦА, дзеясл. Задавацца. Звалі яго ны свадзьбу, дык ён вышапрудзіцца яшчэ: «Знай, хто я». Арцёмаўка Міласл. ВЬІШКА, -i, ж. Вышка, вежа. На бузгорку вышку пыставілі, вісокыю, вісокыю. Высокі Бор Краснап. ВЬІШКІ, вышак, мн, л. 1. Гара, месца ад столі да страхі. Нясі бяльлё на вышкі. Палуж Краснап. Злазь-ка на вышкі, палядзі, ці ні нада там моху прібавіць ці пяску, ато халодна будзіць у хаці ўзімку. Арцёмаўка Міласл. Яблыкі зьнімаюць з дзярэў i кладуць на вышкі ны хату на зіму. Пірагова Мсцісл. 2. Насланыя жэрдкі на бэль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 512  ▶