ВІЛЯХВОСТ, -a, м. Чалавек, што «віляе хвастом», падліза. Aŭ, ня слухай ты етоіха віляхвоста, сяньні так, a заўтрі другая зыпяець. Слаўнае Мсцісл.
BIHA, -ы, ж. Віна. Віна ў етым ні мыя, што так стала — я етыга ні хацеў. Цірэні Раснян.
ВІНАВАТЫЙ, прым. Вінаваты. Ежлі ваша група не рабіла нічога, дык ніхто вам ні вінават. Лар'янава Мсцісл. Яго дык i стоіць біць, бо ён вінаваты. Касцюковічы.
ВІНАКУРНЯ, -i, ж. Бровар. Тут была панскыя вінакурня, ды згарела ў рівалюцыю. Палуж Краснап.
ВІНІГРЭТ, -a, м. Вінегрэт. Атварі бурячкоў, бульбы, а я прінісу агуркоў, i зьдзелыім вінігрет на сьніданьне. Хвёдараўка Краснап.
ВІНІЦЬ, дзеясл. [Вінаваціць]. I вініць некыга — сам зьдзелыў. Горкі Краснап.
ВШНЫЙ, прым. 1. Вінаваты. Ен у гетым ні вінны: на нівінныга ныпалі. Цірэні Раснян. 2. Вінны. Вінныя ягыда, вінныя яблыкі. Янаўка Раснян. A плавыла вінныя чара ў віннаре, IIА плакыла Ганутычка ў каморе. 3 нар. песні, M. Г. 33.
ВІННЫСЫДЬ, -i, ж. Віна, вінаватасць. Тут зусім ні пры чом яго віннасць, i ныпыдаць ны яго німа чаго. Добрае Мсцісл.
BIHO, -a, н. Віно. Ц і ведаеш, мо твайму хворыму каб віна купіў, царкоўныга, мо пымагло б. Арцёмаўка Краснап. Ёсьць у мяне длі бабусі бочычка віна. || Ня гневыйся, бабусічка, што йна ні пыўна: || Сы пічалі, сы кручіны сыма атпіла. 3 нар. песні. Багацькаўка Мсцісл.
ВІНОУНЫЙ, прым. Вінаваты. Пупраўдзі скызаць, ён у етым дзеле саўсім ні eiноўный, а яго прісудзілі ны два гады астрогу. Бяседавічы Хоцім.
BIHT, -a, м. Вінт. Вінт у сымыпряткіні пыдцягыіць. Хвёдараўка Краснап.
ВІНУВАЦІЦЬ, дзеясл. Вінаваціць. Сам вінуватый, a другіх вінуваціць. Горкі Краснап.
ВІНЧАЛЬНЫЙ, прым. Вянчальны. Haда ж такому нішчасьцю быць — недзе свой вінчальны персьцінь паціряла. Гусарка Клім.
ВІНЧАЦЦА, дзеясл. Вянчацца. Яны вінчацца ні будуць, у сельсавеці толькі запішуцца. Янаўка Мсцісл.
ВІНЧАЦЬ, дзеясл. Вянчаць. Пятрусь хочыць пыбрацца з Ганныю, але ж яны блізкія крэўныя, non вінчаць ня будзіць. Асмолавічы Мсцісл.
ВІНЫВАЦІЦЬ, дзеясл. Вінаваціць. Ен мяне вінываціць у кражы. Зачым вінываціць дырма чылавека, калі ён npa ета нічога ні знаіць. Слаўнае Мсцісл.
ВІНЫГРАД, -y, м. Вінаград. Прыехыў Міхась з Крыму, віныграду прівёз i мяне пычастуваў. Цірэні Раснян.
BIP, -a i -y, м. Bip, глыбокае месца ў рацэ, дзе вада завівае, круціць. Ен купаўся, пыпаў у eip i заліўся; на другей дзень мёртвыга дысталі. Арцёмаўка Міласл. У нашай рэчцы ёсьць бальшыя віры. Шчыпыў Раснян. Ня лезь у eip, ато затопісься. Расна.
BIP, -a, м. Вірок, прылгада для звівання нітак у клубок. Bip нада другей зьдзелыць: етый ніткі ўжу ні дзержыць. Горкі Краснап. В1РА, -ы, ж. Частаванне, якое наладжвае хлопец, іпто дайшоў [дасягнуў] сталага ўзросту, сваім старэйшым таварышам. Бяз віры, брат, не абойдзешся: у хлопцы ня прымем. Мікалаеўка Клім.
ВІРАБЁЙ, -б'я, м. Верабей. Дзеўкі naселі ў pad, як віраб'і ны зыгародзьдзі. Парадзіна Мсцісл. Як унадзіліся віраб'і ў проса, хоць махылым мыхай. Палуж Краснап. Кошка пыймала вірыб'я. Башары Раснян.
ВІРБАЛОЗ, -у, м. бат. Вербалоз. Паўз рэчкі расьцець вірбалоз. Хвёдараўка Краснап. ✓ ВІРЗІЯ, -яі, ж. 1. Чалавек, што гаворыць абы-што [i сама лухта]. Ты сяньні, /ван, як вірзія вярзеш, што ў гылаву прыйдзець. Канічы Касцюк. Вірзія, вярзець, што пупала! Хвёдараўка Краснап. 2. Вярзіла, вялікі чалавек. Вырас вірзія, ды дурный, i калі ты ўжо розуму ныбярэсься? Пірагова Мсцісл.
BIPOK, вірка, м. Вірок. Зыцягні нітку // вірок, так руку ніткый парежыш. Горкі Краснап.
ВIРОУКА, -i, ж. Вяроўка. Адматалысь віроўка, амаль кывярзень з нагі ні згубіўсь. Ушакі Чэрык.
ВІРХАВОДКА, -i, ж. Верхаводка, неглыбокая грунтовая вада, што ўвесну ідзе па лёдзе. У рацэ на лёдзе пыявілысь ужо вірхаводка, хутка лёд пойдзіць. Хвёдараўка Краснап.
ВІРХАК, -a, м. Коннік. Нейкія два вірхакі паехалі сягоньня цераз дзярэўню. Пірагова Мсцісл. Ціліграму вірхак прівез. Горкі Краснап.
ВІРЦЯНО, -a, н. Верацяно. Нымытала поўныя вірціно нітык. Іна на сыныпрадку прадзе, a ні на вірцяно. Касцюшкавічы Крыч.
ВІРЫШЧАНЬНЯ, -я, н. Верашчанне. Да чаго ўжо ета вірышчаньня ныдаела, niрістаньця вы, пырысяты! Касцюшкавічы Крыч.
ВІРЫШЧАЦЬ, дзеясл. Верашчаць. Biрышчыць, як парасё ў прасьлі. Парадзіна Мсцісл.
ВІРЯБЁЙ, -б'я, м. Верабей. Я злавіў сяньні віріб'я. Лешчынка Мсцісл. Вірябей зьвіў гняздо пад стрехый. Касцюшкавічы Крыч.
ВІРЯБГНА, -ы, ж. Верабіна [рабіна]. У лесі вірябіна ўжу пасьпела. Высок} Бор Краснап.
ВІРЯЦЁНЦА, -a, н. Вераценца. Слаўныя віряценца Іван вытачыў. Большая Багацькаўка Мсцісл.
ВІСАЖЫР, вісажор, -a, м. Сузор'е. Скора будзець дзень: вісажыр ужо высока. Дубеец Касцюк.
ВІСАЧЭЗНЫЙ, прым. Павеліч. ад вісокій. У бровыры вісачэзны комін. Слаўнае Мсцісл.
ВІСЁЦЬ, дзеясл. Вісець. Задоўка вісіць у пуні на крюку. Башары Раснян. Кучомка вісіць ны сьцяне. Крычаў. У шахве вісела адзежа. Іванаўка Хоцім.
ВГСІЛЬНІЦА, -ы, ж. Вісельня. Вісільніца пы табе плачыць, варюга ты. Хвёдараўка Краснап.
BICHA, -ы, ж. Вясна. Вісна пачынаіцца ў марці месіцы; маріц — першы месіц вясны. Арцёмаўка Міласл
Дадатковыя словы
вірабі, вірыбя, вірібя, ларянава, сузоре
34 👁