Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ВЁШАЦЬ, дзеясл. Вешаць. Не злымай курчыну, ня будзе на што адзежу вешаць. У шафу вешаюць вопратку. Барысавічы Клім. ВЁШАЦЦА, дзеясл. Вешацца, чапляцца. Іна кожныму на шыю вешыіцца. Ушакі Чэрык. ВЁШНА, прысл. Вечна [заўсёды]. Злодзій вешна сядзіць у турме. Бялішча Мсцісл. Во такі ўжо брыкун, вешна хахочыць. Слаўнае Мсцісл. ВЁШЧ, -ы, н. Рэч. Находную вешч нада аддаць назад. Добрыя вешч — біклажка. Слаўнае Мсцісл. ВЁЯ, -i, ж. Завіруха, мяцеліца. Ны дваpe тыкая вея, сугробы, дык ня вылізіш, пынамітала. Слаўнае Мсцісл. Пад вечыр пыднілася вея. Кажамякіна Крыч. ВЁЯЛКА, -i, ж. Веялка, машына, што збожжа вее, арфа. На веялцы азадный ячмень ідзець у ніжнае рэшата. Пірагова Мсцісл. ВЗВЬІРУШЬІЦЬ, дзеясл. Зварушыць. Штоб пыдняць етый камінь, надa чылавекі два-трі, мне чуць удалось взвырушыць яго зь места. Бяседавічы Хоцім. ВІД, -a, -y, м. Твар. Ен на від дужа красівый. Слаўнае Мсцісл. Дзеўка нішто, толькі від васпыватый. Пабкі Раснян. ВІДАЦЬ, дзеясл. Відаць. Блізка відаць, ды далёка дыбаць. Прыказка. Старынка Раснян. Відаць зразу, што з Мыскаўшчыны прыехаў — чаю па сем стыканыў п'ець. Добрав Мсцісл. Якыў, відаць, выпіўшы быў: цьеярёзый ён ні скызаў бы етага. Чарнарэчкі Раснян. ВІДЗЁЛЫДЫ, -аў, мн. л. Відэльцы. Дайце мне відзельцы да сала, ато рукамі ня дужа добра. Гарадзец Краснап. ВГДЗЕЦЬ, дзеясл. Бачыць. Відзіш, як я сабе руку акалечыў. Мацутаўка Раснян. Удзень мне нітку ў іголку, ато я ня віджу. Слаўнае Мсцісл. ВІДЗШІЧА, -a, н. Павеліч ад від. Пыглядзі, сьвінішча, ны сваё відзішча. Маластоўка Краснап. ВІДЗЬМАК, -a, м. Вядзьмак, чараўнік. Усі быялісь яго, бо ён жа быў відзьмак — усякыю злыбіду можыць зрабіць. Ушакі Чэрык. ВГДНА, прысл. 1. Відна [светла], ясна. Ноччый відна— круг (поўня) ныстаў. Горна Краснап. Ноччу месік сьвяціў, была відна, як удзень. Арцёмаўка Міласл. 2. Мабыць, напэўна. Відна, падгеріць слабы, што заду калёсах адломан. Крычаў. Відна, тут град быў: бач, як жыта паблытана. Новыя Капачы Мсцісл. ВІДНЁЦЦА, дзеясл. 1. Днець, займацца на дзень. Лычало віднецца, ік мы вышлі з дому. Ракаўшчына Раснян. 2. Паказвацца, выглядаць. С-пыд кыбата віднелыся вышываныя сарочка. Слаўнае Мсцісл. ВІДНЁЦЬ, дзеясл. Днець, займацца на дзень. Ужо стала віднець, скора дзень будзе. Івапаўка Хоцім. ВІДНІНЬКА, прысл. Памянш. ад відна. Ат месічка стала віднінька ўсюды. Мацутаўка Раснян. ВГДНЫЙ, прым. 1. Светлы, відны. Ноч тыкая відная — як удзень. Ушакі Чэрык. 2. Сталы. Етый чылавек на погляд такій відный, што ўнушаіць даверія. Слаўнае Мсцісл. 3. Павабны, здаровы на выгляд. Hi глядзі, што етый конь відный, а ён хвальчывый. Маластоўка Краснап. ВІДНЯ, прысл. Відна, відаць. Зыпрятыўся ў лог i ня відня. Хвёдараўка Краснап. ✓ ВІДЭЛЬЦЫ, -аў, мн. л. Відэльцы. Пятрусь паламаў відэльцы, a цяпер i есьці нечым. Верба Раснян. Відэльцы ляжаць на стале, вазьмі. Беразяк Краснап. Вот табе нож, вот відэльцы — рэж мяса! Пірагова Мсцісл. ВІЗАЦЬ, дзеясл. Вязаць. Вазьмём з сабою ў лес лязцо — будзем венікі візаць. Бабінкі Раснян. ВІКАВЁШНЫЙ, прым. Вечны, заўсёдны. Пьяніца ён вікавешный, яго ўжу нічым ня ўдзержыш, ён i памрець калі-небудзь пыд заборым. Арцёмаўка Міласл. Вікавешный дуб. Горкі Краснап. ВІКАВУХА, -i, ж. Векавуха, старая дзеўка. Ёй ужу тріцыць гадду, етый дзеўкі, ніхто замуж ні бярэць, іна ужу, відна, будзіць вікавуха. Арцёмаўка Міласл. ВІКАВЫЙ, прым. Вечны. Вот табе, татухна, нізкій наклон, \\ Ат мяне, ат князя мыладога, ат мяне, сіраты вікавога. Багацькаўка Мсцісл. ВІЛАТЫЙ, прым. Вілаваты. Вілатыя сыха. Хвёдараўка Краснап. ВІЛІГУР, -a, м. Чалавек, што многа пра сябе думае, узносіцца. Вун вілігур naшоў. Хвёдараўка Краснап. ВІЛІЗАРНЫЙ, прым. Павеліч ад вялікі. Прііжджаў нейкій пан у дзяреўню, anрянутый у хутру, з вілізарным, кысматым куўнярём. Слаўнае Мсцісл. ВІЛІНОК, -нка, м. Птушка ўвелічыню з жаваранка. Як прыгожа расьпявае вілінок. Хвёдараўка Краснап. ВІЛКІ, -лак, мн. л. Вілы драўляныя для саломы i жалезныя для гаршкоў. Дубовыя вілкі хоць цяжкія, але вельмі моцныя. Пухнава Раснян. Пыстаў вілкі ў кычарэжнік. Бабінкі Раснян. Стала я сяньні дыстываць абед, ды неік пывярнулісь ў мяне ў руках вілкі, i абярнула дыгары ныгамі махотку. Арцёмаўка Міласл. Кыла печы ў кутку стаіць кычырга i двое вілак. Пірагова Мсцісл. ВГЛЫ, -аў, мн. л. Вілы. Сена зьлежылысь у трысьцені, дык яго хырашо браць — пластом так i пыднімаіцца на вілы. Арцёмаўка Міласл. ВІЛЫШНІК, -a, м. 1. Вілачнік, палка, на якую насаджваюцца вілы да гаршкоў. Вілышнік згарэў, нада зрабіць другей. Хвёдараўка Краснап. 2. Качарэжнік, месца, дзе ставяць вілы, качаргу. Пыстаў кучаргу ў вілышнік. Там жа. ВІЛЬГАЦЬ, -i, ж. Вільгаць. Сяньні ны дваре тыкая вільгаць, хоць ты ні выхадзі нікуды. Добрае Мсцісл. ВГЛЬЧЫК, -a, м. Вільчык, самы верх страхі, грэбень, дзе сходзяцца абодва бакі. Вільчык недакрыты, дык працякае ў дождж, Бабінкі Раснян. Ластаўка сядзіць на самым вільчыку на страсе. Дубеец Касцюк. Узлез на самы вільчык страхі. Казённая Буда Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гаддў, пець
10 👁
 ◀  / 512  ▶