Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ніяк ні зыгнаць у капыт. Хвёдараўка Краснап. ВАХРА, -ы, ж. Кутасы ў хустцы. Дзеўка купіла платок з доўгыю вахрою. Самацэвічы Касцюк. ВАШЧЫНА, -ы, ж. Вашчына, соты. Селма пчолы сусім мёду ні далі, адна вашчына. Слаўнае Мсцісл. Вашчына ўся мёдым запоўніна. Горкі Краснап. ВАШЭЦЬ, -я, м. Вашэць, ягомасць, ваша мосць, зварот да чалавека, якога імя не ведаюць. Садзіцеся, вашэце, за стол. Лапаціна Мсцісл. V B A IO H, -a, м. Уюн [рыба]. У твані шмат ваюноў. Вародзькава Крыч. ВЁДАЦЬ, дзеясл. Ведаць, знаць. Ц і ні ведаіце вы дзе муляра, каб памог дом кончыць. Ушакі Чэрык. Ты яшчэ блізьнюк, мала што ведаеш. Студзянец Касцюк. Мыя бабушка ведаець многа ныгавораў: i ад зьмяі, i ад ведзьм, каб мылако ні 'дбіралі ў кароў. Пірагова Мсцісл. ВЁДЗЬМА, -ы, ж. Ведзьма. Hy i страшныя іна, як ведзьма, такоя пудзіла як вылізе — yci коні паўцікаюць. Парадзіна Мсцісл. Длі мяне сьвякрова — ведзьма прыліхая. Палуж Краснап. У нас такей звычый, што пад Івана Купалу дзеўкі i хлопцы даўжны гуляць i сьцяреч ведзьму поўную ноч. Канічы Касцюк. ВЁДЗЬМАК, -a, м. Вядзьмак. Ігнась етый — ведзьмак вялікі, ён жа ны вясельлі як зробіць, дык yci будуць скыкаць i плакыць. Юр'евічы Клім. ВЁДЫМА, прысл. Вядома, ведама. Цяжка яму жывецца, як ведыма, адзінокыму чылавеку. Лешчынка Мсцісл. Каб ета ведыма було, што столькі гасьцей наедзіць, дык ба большы чаго ныгутувалі. Арцёмаўка Міласл. Бяз ведыма мяне нічога ні рабіцч. Канічы Касцюк. ВЁДЫНЬНЯ, -я, н. Веданне. Ц і ведыньня ета, што ты прідзіш у госьці, хоць ба прьігытываўся. Слаўнае Мсцісл. ВЁДЫЦЬ, дзеясл. Ведаць, знаць. Угрузіў кыня ў дрыгву, a цяпер ня ведыю, як выцігнуць. Палуж Краснап. Каб мы зналі, каб мы ведылі, || Куды наш брат паедзіць. 3 нар. песні, M. Г. 9. ВЁЗЬЦЬ, дзеясл. Везці. Пыд гару везьць воз дужа цяжка. Лешчынка Мсцісл. Нада везьць жыта ў пруд малоць. Вербеж Чэрык. ВЁІЛКА, -i, ж. Арфа, веялка. Змылацілі пяць вазоў жыта i на веілку зярно nipaвеілі. Сохана Мсцісл. ВЁІЦЬ, дзеясл. 1. Веяць (зярно). Мы ўжо' кончылі мылацьбу, заўтра будзім веіць. Куляшоўка Клім. 2. Веяць (ветру). А с пыд гаю, гаю вецір веіць, || Кызачынька пшанічынъку сеіць. 3 нар. песні, М. Г. 112. ВЕК, -у, м. Дек, перыяд жыцця чалавека. Ты навіт люцкай сьвіткі ні маіш — за увесь век ні мог здабыць сабе. Ушакі Чэрык. ВЕК-ВЯКОМ, прысл. 1. Заўсёды, на працягу доўгага часу. Ён век-вяком гультайнічае. Прусіна Касцюк. 2. Ніколі. У веквякоў я ні прашчу яму — ета ж нада, такую абіду нанёс! Добрае Мсцісл. ВЁКА, -а, н. Века. Здымі ж века з дзіжы, ато хлеб ні падойдзіць. Ушакі Чэрык. Зьнімі зь дзежкі века. Хвёдараўка Краснап. ВЕКАВЁЧНЫЙ, прым. Векавечны. Ну й дуб ны тваей пыласе, ён, напэўна, векавечны. Пушкова Касцюк. ВЁЛЬМА, прысл. Вельмі, надта. Сяньні вельма дрэнная пагода. Добрае Мсцісл. ВЁЛЬМІ, *прысл. Вельмі, надта. Вельмі добры быў пруднік Язэп. Міцькаўшчына Мсцісл. Мне вельмі спадыбаецца алей. Шумячы. Брусок у граблях вельмі тоўсты. Пухнава Раснян. ВЁНІК, -a, м. Венік, Ягор зьвязаў бярозавы венік. Зялёны Луг Мсцісл. Даў яму, сяньні прачухаіцца, будзя помніць да новых венікаў. Хвёдараўка Краснап. Узяў венік ды давай пліскаць на ўсіх вадой. Ушакі Чэрык. ВЁНІЧЫК, -чка, м. Памянш ад венік. Бярыця, дзевычкі, венічкі, || Мяціце вуліцу ды кынца. 3 нар. песні, M. Г. 19. Ладный венічык я зьвізаў. Вербеж Чэрык. ВЁНЧЫК, -a, м. Памянш. ад вянок. Дарую я віріб'я, i з галоўкі венчыкам, || 3 правыя ручкі персьнікым. 3 нар. песні, M. Г. 62. ВЁРА, -ы, ж. Вера, даверь'е. Я яму нізашто ні няў веры. Кажамякіна Краснап. Ты раз падвёў, дык цяпер табе веры німа. Вербеж Чэрык. ВЕРАБЁЙ, -б'я, м. Верабей. Верабей вішню клюець. Пабкі Раснян. Ідзі згонь вераб'ёў з кынапель. Студзянец Касцюк. ВЕРАБІНЯТКА, -а, н. Верабянятка, вераб'яня. Сёньні наш кот паеў усіх eepaбінятык, што былі вывяліся ў гнязьдзе пыд страхою. Касцюковічы. ВЕРАДЫВАЦЬ, дзеясл. Дэспатычна распараджацца кім-небудзь. Дакуль ты будзеш верадываць мною, дакуль будзіш зьдзекывыцца? Тупічын Мсцісл. BEPAHIHA, -ы, ж. Вінегрэт. Ах, елі ўсякую вераніну. Хвёдараўка Краснап. ВЁРАС, -y, м. бат. Bepac. Bepac — сухая трыва, яе пазьней усяго ўбачыш у лесі na восені. Пірагова Мсцісл. ВЕРАЦЯНО, -a, н. Верацяно, прылада прасці пражу. Бяры верацяно i садзісь прасьць. Маластоўка Краснап. ВЁРБА, -ы, ж. Вярба. Вясною, як вярба атсычаіць, тады ладна зьнімаюцца дудкі. Слаўнае Мсцісл. Ета будзіць тады, як на вербі ігрушы вырастуць (гаворыцца пра штонебудзь нязбытачнае). Башары Раснян. ВЕРБАЛОЗ, -у, м. Вербалоз, асобны від лазы, з лістамі, як у вярбы. Вербалоз кыля рэчкі пачынае ўжо распускацца. Добрае Мсцісл. T рэба нарэзыць вербалозу ды сплясьці кошык. Мацутаўка Раснян. ВЁРВІЧ, -a, м. Месяц, у які бывае вероная нядзеля. Ужо вербіч ны дваре, чіряз тыдзень будзіць вероныя нядзеля. Барысавічы Клім. ВЁРБНІЦА, -ы, ж. Вероніца, вероная нядзеля. Скора вероніца, вы, хлопцы, хуць ба вербы пыставілі ў бутэлькі, каб распусьцілыся. Цірэні Раснян. ВЁРЗЬЦЬ, дзеясл. Вярзці, гаварыць небыліцы. Ды перыстань ты ўжо верзьць, што сьліна к губе прынясець, слухаць нялюба. Башары Раснян. ВЁРНА, прысл. 1. Напэўна. Верна зіма скора настаніць, калі так рана гусі ліцяць у вырый. Андраны Раснян. Пыглядзі-ка, у пылатне скрозь усе цягніцца блюзьня, верна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабёў, вербная, вербныя, вербніца, вірібя, даверье, юревічы
10 👁
 ◀  / 512  ▶