Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
дзіць, а сена ня гребіна. Гібалы Касцюк. Яна у рабоці ня крута варочыіцца. Хвёдараўка Краснап. Пымалу ты варочыйсь кыла посыду, ато рызаб'ешь. Арцёмаўка Міласл. ВАРОЧЫЦЬ, дзеясл. Варочаць. Я буду зь етыга боку варочыць, а ты з таго аткасывый. Пірагова Мсцісл. Пыра ужу сена варочыць. Горкі Краснап. ВАРТА, -ы, ж. Варта [ахова]. Кыла вастрогу усягды стаіць варта, каб ні ўцікалі. Слаўнае Мсцісл. Вунь якую варту зывёў пан — баіцца, каб ні забілі. Ушакі Чэрык. Ц і выставіла пыжарныя дружына сяныіі варту? Касцюковічы. ВАРТА, прысл. Годна, варта [дастойна]. Іна ўжо нікуды ні варта, кінуць толькі. Дубеец Касцюк. Пашыў ты мне сірьмягу, нікуды ні варта. Typ'e Чэрык. ВАРТАВАЦЬ, дзеясл. Вартаваць, сцерагчы, пільнаваць. Хто сёньні ідзе ў вас вартаваць? Касцюковічы. ВАРТАУШК, -a, м. Вартаўнік, той, хто вартуе. Нічога наш вартаўнік ня стоіць, сёньні коні на жыці було дужа многа. Kacцюковічы. Вартаўнік ходзя кругом крамы. Маластоўка Краснап. ВАРТУВАЦЬ, дзеясл. Вартаваць. Хлопцы, пойдзім вартуваць сіныжаць, ато зьідзяць коні траву. Ушакі Чэрык. ВАРТЫЙ, прым. Варты. Ен, напэўна, гэтага ŭ вартый, што яго ніхто ня любіць. Прусіна Касцюк. Аплюгавіў ён мяне, як бы я ўжо i нічога ня вартый. Пірагова Мсцісл. ВАРУШЫЦЬ, дзеясл. Варочаць, пераварочваць. Трэба ўжо сена варушыць, ато яно так ня высыхніць. Касцюковічы. ВАРФЫЛ, -y, м. [Вэрхал], трывога. Як узьшшоў воўк на вёску, як пыднялі сыбакі варфыл. Куркаўшчына Мсцісл. ВАРХЫТ, -y, м. Вэрхал, бесталковы шум, гам. Ны бызарі цыганы з яўреімі кыла нашыга возу як сталі тургуваць кынямі, дык такей вархыт пыднялі, што аж гылаву адурілі. Арцёмаўка Міласл. Зайшоў я, a яны там за нешта сварілісь, дык такей вархыт пыднялі, што ŭ ні замецілі мяне. Краснаполле. ВАРЧАК, -a, м. Ворчык, прылада для прыпрагання коней. Ехыў, ехыў ды ўчапіў у пень, аж варчак піріламіўсь, добра, што ў лесі: другей зьдзелыць можна. Шарэйкі Касцюк. ВАРЧАКОВЫЙ, прым. Ворчыкавы, прыпражны. H i далі нам варчаковыга кыня, прышлось ехыць на адным. Ушакі Чэрык. ВАРЫВА, -a, н. Варыва. Улі мне, галубка, у міску варыва. Лютня Краснап. Дзеці елі варыва. Ганнаўка Клім. Матка сёньні ныварыла смашныга варыва. Вярбоўка Раснян. ВАРЫЦЦА, дзеясл. Варыцца. Буйна ты бульбу пыкрышыла, варыцца будзіць доўга. Ушакі Чэрык. ВАРЫЦЬ, дзеясл. Варыць. У млечарні вараць сыр. Typ'e Краснап. Снытку можна варыць, як шчавіль, толькі мыладую. Хвёдараўка Краснап. ВАРЬВА, -a, н. Варыва. Ц і будзіш есьць варьва, ці крупені наліць? Вербеж Чэрык. Атнясі ў поля бацьку абед: варьва i яшную крупеню з мылаком. Гібалы Касцюк. ВАРЭЙКА, -i, ж. Гаршчок. Варэйка разьбілыся, не ў чым варыць. Ясінь Краснап. ВАРЭНЬНЕ, -я, н. Варэнме. 3 брушніц палучаіцца смашныя варэньне. Пірагова Мсцісл. ВАСІЛЕК, -лька, м. бат. Валошка. Baсількі ў жыце зацьвілі. Слабада Раснян. Hapei васількоў ды вянок спляцём. Ясінь Краснап. ВАСГЛЬ, -я, м. Уласнае імя Васіль. Васіль з Андреім паехылі ў лес. Горкі Краснап. ВАСПОЛЬЗА, -а, ж. Карысць, польза. Ат етыя рады німа васпользы нам. Пал у ж Краснап. ВАСПОЛЬЗЫВЫНЫЙ, прым. Выкарыстаны. Уремя васпользывыныя хырашо, ды адной мінуткі. Маластоўка Краснап. ВАСПОЛЬЗЫВЫЦЦА, дзеясл. Скарыстаць [атрымаць выгаду]. Васпользывыўсь з чужой бяды. Высокі Бор Краснап. ВАСПОЛЬЗЫВЫЦЬ, дзеясл. Скарыстаць, выкарыстаць. Зьмерзлую картошку васпользывыць можна на крухмал. Краснаполле. ВАСЬМЁРШ, -рань, мн. л. Тканіна, палатно, тканае ў восем нітоў. Дужа цяжка ткаць васьмерні, ета ж восім нітоў, пакуль іх yci пріладзіш. Слаўнае Мсцісл. ВАСЬМІНІТОВЫЙ, прым. Вытканы ў восем нітоў. У мяне ёсьць васьмінітовыя скацірка. Хвёдараўка Краснап. ВАТНІЦА, -ы, ж. Вопратка, пашытая на ваце. Маці пашыла мне новую ватніцу. Глінь Касцюк. ВАТОУКА, -i, ж. Адзежына на ваце. Ватоуку сваю пытклала мехым i зрабіла сабе цёплыю шубу. Пірагова Мсцісл. ВАТРОУКА, -i, ж. Ятроўка, жонкі родных братоў адна для адной. Ватроўкі ніколі ні жывуць ціха. Краснаполле. ВАУКОВЫЯГЫДЫ, бат. Воўчыя ягады, крушына. Ня еш ваўковьіх ягыд, будзе жывот балець. Брылёўка Краснап. ВАУКУВАТЫИ, прым. Трохі недасушаны, вільготны. Ваўкуватыя сена нельга;:iдаць у стог, можа згарэцца. Куляшоўка Клім. v ВАУРЭЦЬ, дзеясл. Спацець. Гэта ж у вас у хаце такая духота, што можна ваўрэць. Касцюковічы. Сяньні на печы можна ваўрэць, што ў лазьні. Лешчынка Мсцісл. ВАУЧАНІЦА, -ы, ж. бат. Кустарнік. Калі зайдзіш у лес i ўбачыш прыгожыя красныя ягыды на кусту — ня еж іх, гэта ваўчаніца. Пірагова Мсцісл. ВАУЧК1, -оў, мн. л. Зубы ў каня. Калі каню тры гады, дык ён скідая ваўчкі. Хвёдараўка Краснап. КВАУЧОК, -чка, м. Рыба дробная. Нылавіў ваўчкоў. Ваўчок — рыбка, схожыя акурат на плоць. Хвёдараўка Краснап. ВАУЧБІНЫЙ, прым. Воўчы. Знайшлі ваўчыныя лагво. Палуж Краснап. Там ваўчыныя логыва. Хвёдараўка Краснап. ВАУЧЬІНЫЯЯГЫДЫ, бат. Воўчыя ягыды, крушына. Ня еж ваўчыных ягыд. Ваўчыныя ягыды растуць на крушыні. Слаўнае Мсцісл. ВАХНЫЛЬ, -я, м. Вухналь, цвік, якім прыбіваюць падкову да капыта. Вахныль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

type, рызабешь
15 👁
 ◀  / 512  ▶