Слова да слова - будзе мова. Дыялектны слоўнік вёскі Фядоры (2010). С. С. Клундук

 ◀  / 102  ▶ 
дымаходаў, вокны былі маленькія, спалі на дошках. Вядома, што жыхары займаліся земляробствам, аднак зямлі ўтрымлівалі вельмі мала. У сувязі з вялікай забалочанасцю мясцовасці палі былі малыя, да таго ж неўрадлівыя. Непраходныя лясы займалі большую частку зямлі. Старажылы расказвалі, што нават дзяўчаты з іншых вёсак не ішлі замуж у бедную малазямельную вёсачку Фядоры. Праўда, пазней становішча людзей палепшылася, але толькі з купляй у Радзівілаў сенакосаў Стыкава i Любара. Зямлю апрацоўвалі сохамІ, у якія запрагалі валоў. Пазней з'явіўся драўляны плуг з калёсікам, a пасля, прыкладна ў 1910 годзе, пачалі карыстацца жалезным плугам, што насіў назву казачок". Апраналіся людзі ў адзежу, зробленую ca льну ручным спосабам. Усю зіму жанчыны сядзелі за калаўротам i пралі лён, a потым ткалі. Былі ў вёсцы i кустарырамеснікі, якія выраблялі колы, сані, вёслы, лодкі, граблі. Свае вырабы яны прадавалі на кірмашах Століна i Пінска. Да гарадоў дабіраліся па-рознаму, хто як: хто пешшу, а хто на кані. На гэта трацілася два-тры дні. Яшчэ жыхары займаліся сплаўным, рыбалоўным i іншымі промысламі. Культурныя месцы адпачынку, а таксама школа ў вёсцы адсутнічалі. Ніхто не вучыўся, была суцэльная непісьменнасць. Пазней федарцы прымалі ўдзел у грамадзянскай вайне, i многія з іх загінулі. У 1921-1939 гадах веска аказалася ў складзе Польшчы. На 30-га верасня 1921 года Фядоры былі ў Радчыцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяводства (129 двароў, каля 800 жыхароў, у асноўным беларусы). 3 1923 года - у складзе Столінскага павета Палескага ваяводства: спачатку Фядоры ўваходзілі таксама ў Радчыцкую гміну, а пасля яе скасавання (1928 год) - у Плотніцкую. У гэты час на тэрыторыі Фядораў была толькі адна пачатковая школа. Навучанне ў ёй вялося выключна на польскай мове, што выклікала значныя цяжкасці для мясцовых дзяцей. У школе працавалі два настаўнікі польскага паходжання. Закончыўшы гэтую школу, дзеці не мелі магчымасці працягваць свае навучанне. У 30-я гады 20-га стагоддзя сенакосы Стыкава, Любара i іншыя сталі месцам жыхарства перасяленцаў з Фядораў: беднасць людзей вымушала адасабляцца. Такім чынам, у перадваенны час у выніку вялікага перасялення (з паўтысячы (539) двароў перасялілася каля чатырохсот (443 двары)) утварылася шэраг дробных хутароў: Красны остроў, Шурка, Кроватка, Любора, Стубскэ, Бірок, Дрытышын i інш. Цяпер ад гэтых хутароў амаль што нічога не засталося: усеагульная меліярацыя знішчыла ўсю гісторыю... А старажылы адыходзяць у іншае жыццё, i толькі зрэдку, едучы на бульбу, пачуеш ад сівой бабулі: "Во, тутыка колысь сыдів Васыль Тырэнтів...", i ўбачыш старэнькую, адзінокую, ужо дзікую, сліву ці яблыньку. I думает, колькі згадак i шчымлівых успамінаў прыходзіць у такія хвіліны да бабулек, а ты спрабуеш уявіць тое жыццё - i не можаш. Крыўдна, сорамна... i шкада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіўся
7 👁
 ◀  / 102  ▶