Слова да слова - будзе мова. Дыялектны слоўнік вёскі Фядоры (2010). С. С. Клундук

 ◀  / 102  ▶ 
МАЯ МАЛЕНЬКАЯ РАДЗІМА (з гісторыі вёскі Фядоры) Сярод пінска-столінскіх балотаў, у заходняй частцы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, на рацэ Стубла размешчана кампактная вёска Фядоры. Знаходзіцца яна прыкладна на аднолькавай адлегласці як ад Століна (32 км), так i ад Пінска (31 км), а таксама ад чыгуначных станцый Пінск" i Гарынь". Веска Фядоры цэнтр сельсавета i сельскагаспадарчага вытворчага комплексу Фядорскі". Паходжанне айконіма (назвы вёскі) даволі празрыстае i не патрабуе глыбокага гістарычнага аналізу: старажылы сцвярджаюць, што першым пасяленцам на тутэйшых землях быў Фёдар. 3 грэцкай мовы імя Фёдар перакладаецца як 'божы дар'. Людзі заўсёды верьші i спадзяваліся, што гэтая зямля стане для іх сапраўдным божым дарам. Аднак гісторыя вёскі, лес людзей сведчаць зусім пра іншае. Паводле гістарычных звестак, пісьмовых крыніц, Фядоры заснаваны вельмі даўно: як сяленне ў Трокскім ваяводстве вядома з 15-га стагоддзя, пазней - у Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ. Пра гэта нагадваюць ранейшыя знаходкі рознага тыпу прьшадаў працы, а таксама час ад часу i сёння знойдзеныя крэмневыя, каменныя, касцяныя фрагменты посуду, стрэлаў, усялякіх іншых рэчаў. Аднак згодна з інфармацыяй аднаго каштоўнага дакумента («Ревизия пущъ и переходовъ звериныхъ въ бывшемъ Великомъ княжестве Литовскомъ, съ присовокупленияхъ грамотъ и привилегий на входы въ пущи и на земли»), складзенага i датаванага 1559 годам, вёска Фядоры згадваецца ад 6 сакавіка 1524 года. Так, у 1524 годзе каралева Бона пацвердзіла ўладанне роду Вяляцічаў вёскамі Сернікі, Невель, Лосічы, Фядоры. Пасля смерці Яна Вяляціцкага двор па спадчыне перайшоў яго дачцэ Таміле, якая выйшла замуж за Яна Даманавіча. 3 гэтага часу гаспадарамІ стаў род Даманавічаў. Пазней маёнтак перайшоў у каралеўскую ўласнасць. A яшчэ ёсць звесткі i пра тое, што вёска Фядоры калісьці належала памешчыкам Скірмунтам i Гарцінгам. Між тым існуюць меркаванні, што сапраўднае заснаванне вёскі далёка не супадае з афіцыйна занатаваным у гістарычных крыніцах. Так, некаторыя лічаць, што прыкладны час заснавання Фядораў адносіцца да 18-га стагоддзя. У царкоўных жа дакументах Фядоры ўзгадваюцца ад 1879 года як вёска Радчыцкага праваслаўнага прыхода Пінскага павета Мінскай губерніі. У 1880 годзе налічвалася 116 жыхароў. На пачатку 20-га стагоддзя Фядоры - вёска Вітчаўскай воласці таго ж павета (102 двары, каля 740 жыхароў). Першапачаткова вёска ўяўляла сабою невялікае пасяленне, якое складалася з 25-30 двароў i было агароджана з двух бакоў. Хаты драўляныя, зрубленыя ў вугал. Падлога ў дамах адсутнічала, печы без
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁
 ◀  / 102  ▶