года Фядоры ў складзе БССР. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы налічвалася 266 двароў, 1205 жыхароў (параўн.: сёння каля 420 двароў, прыкладна 1200 жыхароў). 3 ліпеня 1941 года да амаль што жніўня 1944 года Фядоры акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Падчас гэтага прыкладна палова двароў знішчана. У Вялікую Айчынную вайну каля 200 чалавек, малых i старых, пагналі ў Германію. Многія аднавяскоўцы партызанілі, ваявалі на фронце. Дадому вярнуліся далёка не ўсе. За мужнасць i смеласць 72 воіны-вяскоўцы ўзнагароджаны медалямі Савецкага Саюза, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём "За адвагу". Ды i пад Фядорамі загінула нямала салдатаў, а сама веска была амаль што ўся спалена. Людзі жылі ў зямлянках... Янічэ 20-25 гадоў таму пра гэта ведалі i памяталі ўсе, ад малога да вялікага, ведалі ўсе прозвішчы загінутых пры вызваленні вёскі (146 чалавек), што выбіты на памятнай пліце помніка "Ніхто не забыты, i нішто не забыта" (помнік устаноўлены ў 1971 годзе). Тады вяскоўцы з гонарам прымалі гасцей з усяго свету, а лепшыя школьнікі праводзілі ў музеі баявой славы 212 Крычаўскай ордэнаў Леніна i Суворава Чырвоназнаменнай імя Кутузава дывізіі (9-ы стралковы корпус 61-й арміі 1-га Беларускага фронту) экскурсіі для ветэранаў, родзічаў загінутых, для ўсіх гасцей. На жаль, ветэраны адыходзяць, памяць сціраецца, а пра перажытае нашымі продкамі цяпер нагадваюць толькі зрэдчас знойдзеныя ў лесе акопы, якія за 60 гадоў усётакі не сцёртыя зямлёю i нагамі чалавека. 27 ліпеня 1944 года Фядоры вызвалены Савецкай Арміяй ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У гэты час Фядоры ўжо былі цэнтрам сельскага савета Столінскага раёна Пінскай вобласці (з 12 кастрычніка 1940 года). A ў 1949 годзе прынята рашэнне аб'яднацца ў калектыўную гаспадарку імя Шчарбакова; пазней - саўгас Беражцы", потым калгас Прагрэс", цяпер аграгарадок - CBK Фядорскі"....Яшчэ два дзесяткі гадоў таму назад тут была малюсенечкая вёсачка, якая займала месца ўсяго толькі з кулачок. Але тады яна жыла сваёй адметнай культурай, побытам, сваімі традыцыямі, мела свой нораў. Сёння ж тут налічваецца болын за тысячу жыхароў, амаль столькі ж, як было да другой сусветнай вайны. Аднак мая маленькая радзіма расце i лічыцца адной з вялікіх вёсак Столінскага раёна. Цяпер на тэрыторыі Фядораў размешчана школа на 300 месцаў, дзіцячы садок-яслі на 140 месцаў, урачэбная амбулаторыя на 100 наведванняў у змену, працуе некалькі крамаў, кафэ, цэнтральны сельскі Дом культуры, бібліятэка, спартзала, аддзяленне сувязі, АТС, аддзел Беларусбанка", сучасная лазня, рамонтныя майстэрні i іншыя аб'екты інфраструктуры. Праз Фядоры праходзіць транспартны шлях на Украіну (Роўна, Сарны, Кіеў), на Расію. Адсюль можна трапіць у нашу сталіцу, у Слуцк i Салігорск, у Гародню i Слонім, у Брэст i Варшаву, у Бярозу i
Дадатковыя словы
абекты, абяднацца
11 👁